https://bel.sputnik.by/20240226/respublkansk-knafestyval-knavek-proydze--belarus-1083999377.html
Рэспубліканскі кінафестываль "Кінавек" пройдзе ў Беларусі
Рэспубліканскі кінафестываль "Кінавек" пройдзе ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У юбілейны для беларускага кінематографа год беларусы змогуць убачыць больш за 30 фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм", а таксама прэм’еры айчынных кінакарцін. 26.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-26T18:08+0300
2024-02-26T18:08+0300
2024-02-26T18:08+0300
кіно
"беларусьфільм"
навіны
культура
фестываль
грамадства
у беларусі
беларусь
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/10/1070167331_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_cbdfcb1f115c837654339191faacbe54.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Рэспубліканскі кінафестываль "Кінавек", прымеркаваны да 100-годдзя беларускага кіно, стартуе 28 лютага, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга.Яна адзначыла, што ў рамках кінафестывалю плануецца паказаць больш як 30 лепшых фільмаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Паказы будуць праходзіць не толькі ў сталіцы, але і ў абласных гарадах і райцэнтрах.Фільмы кінафестывалю будуць дэманстравацца па серадах, перад іх паказамі будуць арганізаваны выступленні кіназнаўцаў і кінакрытыкаў, супрацоўнікаў кінатэатраў, выкладчыкаў устаноў у сферы адукацыі культуры, паведаміла Дрыга.Фестываль працягнецца амаль год – да 11 снежня 2024 года.Акрамя кінафестывалю падчас юбілейнага года адбудзецца нацыянальная прэм’ера новых беларускіх фільмаў. Так, на 13 чэрвеня запланаваны паказ фільма аб беларускіх партызанах "Час вярнуцца".Таксама пакажуць сумесную працу беларускіх і расійскіх кінематаграфістаў – гістарычны фільм "Чорны замак". Гледачы змогуць убачыць і поўнаметражны 3D анімацыйны фільм "Песня Сірын" і кінатрылогію "Час кіно", прысвечаную гісторыі беларускага кінематографа.У час школьных канікулаў будуць арганізаваны тэматычныя дні дзіцячага кіно, дадала Дрыга.Беларускае кіноДатай нараджэння беларускага кіно лічыцца 17 снежня 1924 года. Менавіта ў гэты дзень Савет народных камісараў выдаў пастанову "Аб кінавытворчасці ў БССР" – было створана Дзяржкіраўніцтва па справах кінематаграфіі і фатаграфіі "Белдзяржкіно". Годам пазней у Мінску з’явілася кіналабараторыя для выпуску кінахронікі. Мастацкія фільмы некаторы час здымалі на базе кінастудый Масквы.У 1928 годзе была адкрыта кінастудыя "Савецкая Беларусь", аднак уласнай тэхнічнай базы яна не мела і працавала ў Ленінградзе, у Мінск пераехала толькі ў 1939 годзе.У 1946 годзе кінастудыю перайменавалі ў "Беларусьфільм", а ў 1996-м яна атрымала статус нацыянальнай.Родапачынальнікамі беларускага кінематографа з’яўляюцца Юрый Тарыч і Уладзімір Корш-Саблін. Яны былі рэжысёрамі і сцэнарыстамі першых беларускіх фільмаў. Менавіта Тарыч у 1926 годзе зняў першы беларускі фільм "Лясная быль" паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240105/ulady-belarus-khochuts-pavyalchyts-dolyu-aychynnykh-flma-u-knaprakatse-1082585080.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/10/1070167331_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_35c494ba35d7707c8a512c7de824300c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, "беларусьфільм", навіны , культура, фестываль, грамадства, у беларусі, беларусь, спадчына
кіно, "беларусьфільм", навіны , культура, фестываль, грамадства, у беларусі, беларусь, спадчына
Рэспубліканскі кінафестываль "Кінавек" пройдзе ў Беларусі
У юбілейны для беларускага кінематографа год беларусы змогуць убачыць больш за 30 фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм", а таксама прэм’еры айчынных кінакарцін.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Рэспубліканскі кінафестываль "Кінавек", прымеркаваны да 100-годдзя беларускага кіно, стартуе 28 лютага, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга.
Яна адзначыла, што ў рамках кінафестывалю плануецца паказаць больш як 30 лепшых фільмаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Паказы будуць праходзіць не толькі ў сталіцы, але і ў абласных гарадах і райцэнтрах.
"(…) Пачынаючы з фільма "Лясная быль" – гэта, напэўна, за апошнія 20 гадоў першы кінатэатральны паказ адрэстаўраванага фільма. Гэты фільм нямы, у Мінску ён будзе праходзіць у суправаджэнні тапера, як гэта было ў 20-я гады (мінулага стагоддзя - Sputnik). У рэгіёнах – з накладзенай музыкай", - распавяла начальнік аддзела па кінематаграфіі.
Фільмы кінафестывалю будуць дэманстравацца па серадах, перад іх паказамі будуць арганізаваны выступленні кіназнаўцаў і кінакрытыкаў, супрацоўнікаў кінатэатраў, выкладчыкаў устаноў у сферы адукацыі культуры, паведаміла Дрыга.
Фестываль працягнецца амаль год – да 11 снежня 2024 года.
Акрамя кінафестывалю падчас юбілейнага года адбудзецца нацыянальная прэм’ера новых беларускіх фільмаў. Так, на 13 чэрвеня запланаваны паказ фільма аб беларускіх партызанах "Час вярнуцца".
Таксама пакажуць сумесную працу беларускіх і расійскіх кінематаграфістаў – гістарычны фільм "Чорны замак". Гледачы змогуць убачыць і поўнаметражны 3D анімацыйны фільм "Песня Сірын" і кінатрылогію "Час кіно", прысвечаную гісторыі беларускага кінематографа.
У час школьных канікулаў будуць арганізаваны тэматычныя дні дзіцячага кіно, дадала Дрыга.
Датай нараджэння беларускага кіно лічыцца 17 снежня 1924 года. Менавіта ў гэты дзень Савет народных камісараў выдаў пастанову "Аб кінавытворчасці ў БССР" – было створана Дзяржкіраўніцтва па справах кінематаграфіі і фатаграфіі "Белдзяржкіно". Годам пазней у Мінску з’явілася кіналабараторыя для выпуску кінахронікі. Мастацкія фільмы некаторы час здымалі на базе кінастудый Масквы.
У 1928 годзе была адкрыта кінастудыя "Савецкая Беларусь", аднак уласнай тэхнічнай базы яна не мела і працавала ў Ленінградзе, у Мінск пераехала толькі ў 1939 годзе.
У 1946 годзе кінастудыю перайменавалі ў "Беларусьфільм", а ў 1996-м яна атрымала статус нацыянальнай.
Родапачынальнікамі беларускага кінематографа з’яўляюцца Юрый Тарыч і Уладзімір Корш-Саблін. Яны былі рэжысёрамі і сцэнарыстамі першых беларускіх фільмаў. Менавіта Тарыч у 1926 годзе зняў першы беларускі фільм "Лясная быль" паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"