Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сіманьян заклікала расіян стаць "крыху ленінградцамі"

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і медыягрупы "Россия Сегодня" Маргарыта Сіманьян
Галоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і медыягрупы Россия Сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Падпісацца
Блакада Ленінграда доўжылася амаль 900 дзён, пакуль не пачала дзейнічаць "Дарога жыцця", рабочаму ў горадзе выдавалі 250 грамаў хлеба на дзень.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Галоўны рэдактар ​​медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян заклікала расіян на час СВА стаць "трошкі ленінградцамі", нагадаўшы аб тым, што жыхары блакаднага Ленінграда дапамагалі фронту, вырабляючы ўзбраенне і боепрыпасы.
"Вось гэтыя людзі, якія неверагодным намаганнем волі – галодныя, замёрзлыя – прымушалі сябе нават проста з ложка ўстаць, яны яшчэ і ўмудраліся фронт забяспечваць гэтым усім. Нам усім трэба пра гэта задумацца і стаць трошкі, як яны", - сказала Сіманьян напярэдадні ў эфіры праграмы "Вечер с Владимиром Соловьевым" на тэлеканале "Россия 1".
Яна адзначыла, што ў першы год блакады Ленінграда норма хлеба некаторы час складала 250 грамаў для рабочых і 125 для служачых.
Адзін з самых знакавых эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны, вядомы як блакада Ленінграда, пачаўся 8 верасня 1941 года і доўжыўся амаль 900 дзён. Асаблівую ролю ў забеспячэнні горада харчаваннем мела "Дарога жыцця" – транспартнай магістраллю для Ленінграда стала Ладажскае возера. У перыяд ледаставу прадукты ў горад дастаўлялі па лёдзе возера.
Блакада была прарвана 18 студзеня 1943-га, але да яе поўнага зняцця – 27 студзеня 1944 года – ленінградцы чакалі яшчэ цэлы год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на спектаклі-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, на стадыёне Газпром Арена у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2024
Дзень Перамогі
Пуцін: тыя, хто пераглядае вынікі ВАВ, выракаюцца сваіх жа продкаў
Стужка навiн
0