https://bel.sputnik.by/20240226/tsvk-deputatam-palaty-pradstanko-stal-70-pradstanko-partyy-1083988637.html
ЦВК: дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў сталі 70 прадстаўнікоў партый
ЦВК: дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў сталі 70 прадстаўнікоў партый
Sputnik Беларусь
Самай шматлікай з партый па прадстаўніцтве ў парламенце аказалася "Белая Русь", у новым дэпутацкім корпусе таксама будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга... 26.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-26T16:08+0300
2024-02-26T16:08+0300
2024-02-26T16:08+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
цвк рэспублікі беларусь
палітыка
грамадства
партыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031814_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_a35feec362f89ede430c1df81e8cccfd.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. У новы склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі 70 членаў палітычных партый, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання, дэпутатамі парламента выбраны 110 чалавек.Паводле яго слоў, партыя "Белая Русь" прадстаўлена 51 чалавекам, што складае больш як 46% ад колькасці партыйцаў у новым дэпутацкім корпусе.Камуністычная партыя Беларусі атрымала 7 дэпутацкіх месцаў, ад ЛДПБ у дэпутаты парламента прайшлі 4 чалавекі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 дэпутацкіх месцаў.Карпенка таксама праінфармаваў, што са 110 выбраных дэпутатаў 20 з’яўляюцца членамі ніжняй палаты парламента пакуль яшчэ дзеючага склікання. У новым складзе палаты 37 жанчын, моладзі да 31 года – 1 чалавек.Адзіны дзень галасаванняНапярэдадні, 25 лютага, упершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.Падчас выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.У выбарчыя спіскі было ўключана больш за 6,9 млн чалавек. Па даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на мінулых выбарах склала 73,09%. Самая вялікая была зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці прагаласавала 76,90% насельніцтва, якое мае права голасу, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240226/starshynya-kaleg-eek-da-stanochuyu-atsenku-vybaram-u-belarus-1083980367.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031814_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_109483f479540573ecaf3a3e76494a1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, партыя
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, партыя
ЦВК: дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў сталі 70 прадстаўнікоў партый
Самай шматлікай з партый па прадстаўніцтве ў парламенце аказалася "Белая Русь", у новым дэпутацкім корпусе таксама будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга склікання.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. У новы склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі 70 членаў палітычных партый, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання, дэпутатамі парламента выбраны 110 чалавек.
"З ліку выбраных дэпутатаў членамі палітычных партый з’яўляюцца 70 чалавек", - паведаміў Карпенка.
Паводле яго слоў, партыя "Белая Русь" прадстаўлена 51 чалавекам, што складае больш як 46% ад колькасці партыйцаў у новым дэпутацкім корпусе.
Камуністычная партыя Беларусі атрымала 7 дэпутацкіх месцаў, ад ЛДПБ у дэпутаты парламента прайшлі 4 чалавекі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 дэпутацкіх месцаў.
Карпенка таксама праінфармаваў, што са 110 выбраных дэпутатаў 20 з’яўляюцца членамі ніжняй палаты парламента пакуль яшчэ дзеючага склікання. У новым складзе палаты 37 жанчын, моладзі да 31 года – 1 чалавек.
Напярэдадні, 25 лютага, упершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.
Падчас выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
У выбарчыя спіскі было ўключана больш за 6,9 млн чалавек. Па даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на мінулых выбарах склала 73,09%. Самая вялікая была зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці прагаласавала 76,90% насельніцтва, якое мае права голасу, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"