https://bel.sputnik.by/20240226/tsvk-padvyala-papyarednya-vynk-adznaga-dnya-galasavannya-1083965023.html
ЦВК падвяла папярэднія вынікі адзінага дня галасавання
ЦВК падвяла папярэднія вынікі адзінага дня галасавання
Sputnik Беларусь
У нядзелю ў рэспубліцы прайшлі выбары дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў, а ў ноч на панядзелак Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла... 26.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-26T02:08+0300
2024-02-26T02:08+0300
2024-02-26T02:58+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
навіны
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
цвк рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083945980_0:73:2654:1566_1920x0_80_0_0_818a28119e36d03867e09ab6f7fc136a.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. ЦВК Беларусі расказала аб папярэдніх выніках выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, перадае карэспандэнт Sputnik.Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка паведаміў, што ўдакладнены даныя па яўцы – па рэспубліцы яна склала 73,09%. У спіскі выбаршчыкаў было ўключана больш за 6,9 млн чалавек.Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці яна склала 76,90%, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.Пасля чаго зачытаў прозвішчы 110 выбраных дэпутатаў. Сярод іх – кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня партыі "Белая Русь" Алег Раманаў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, міністр працы Ірына Касцевіч, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі, лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова.Дэпутатамі таксама выбраны памочнік прэзідэнта - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ Генпракуратуры Анжаліка Курчак, ваенны эксперт Мікалай Бузін, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч і іншыя.Згодна з выбарчым заканадаўствам, не пазней чым на пяты дзень пасля адзінага дня галасавання звесткі аб выніках выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы і спіскі выбраных дэпутатаў павінны быць апублікаваны ў СМІ, а таксама на сайтах адпаведных выканкамаў.У Беларусі ўпершыню адбыўся адзіны дзень галасавання, у ходзе выбарчай кампаніі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін. У асноўны дзень галасавання выбарчыя ўчасткі ў рэспубліцы працавалі з 8:00 да 20:00.Раней у ЦВК паведамілі, што выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы і ніжнюю палату парламента праходзяць нармальна, ніякіх надзвычайных сітуацый не зарэгістравана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240225/tsshchanka-u-belarus-paslya-2020-goda-by-zrobleny-dobry-razbor-palta-1083960984.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083945980_120:16:2141:1532_1920x0_80_0_0_5d5ec4317378b18141a97d14d9796ef1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, навіны , выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка
адзіны дзень галасавання – 2024, навіны , выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка
ЦВК падвяла папярэднія вынікі адзінага дня галасавання
02:08 26.02.2024 (абноўлена: 02:58 26.02.2024) У нядзелю ў рэспубліцы прайшлі выбары дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў, а ў ноч на панядзелак Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла папярэднія вынікі электаральнай кампаніі.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. ЦВК Беларусі расказала аб папярэдніх выніках выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, перадае карэспандэнт Sputnik.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка паведаміў, што ўдакладнены даныя па яўцы – па рэспубліцы яна склала 73,09%. У спіскі выбаршчыкаў было ўключана больш за 6,9 млн чалавек.
Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці яна склала 76,90%, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.
"Па папярэдніх выніках выбараў усе 1 284 мясцовыя саветы сфарміраваны ў правамоцным складзе", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі.
Пасля чаго зачытаў прозвішчы 110 выбраных дэпутатаў. Сярод іх – кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня партыі "Белая Русь" Алег Раманаў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, міністр працы Ірына Касцевіч, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі, лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова.
Дэпутатамі таксама выбраны памочнік прэзідэнта - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ Генпракуратуры Анжаліка Курчак, ваенны эксперт Мікалай Бузін, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч і іншыя.
Згодна з выбарчым заканадаўствам, не пазней чым на пяты дзень пасля адзінага дня галасавання звесткі аб выніках выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы і спіскі выбраных дэпутатаў павінны быць апублікаваны ў СМІ, а таксама на сайтах адпаведных выканкамаў.
У Беларусі ўпершыню адбыўся адзіны дзень галасавання, у ходзе выбарчай кампаніі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін. У асноўны дзень галасавання выбарчыя ўчасткі ў рэспубліцы працавалі з 8:00 да 20:00.
Раней у ЦВК паведамілі, што выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы і ніжнюю палату парламента праходзяць нармальна, ніякіх надзвычайных сітуацый не зарэгістравана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"