https://bel.sputnik.by/20240227/lebedze-zakhodnya-sanktsy-pravallsya-krany-snd-stal-matsneyshym-1084014055.html
Лебедзеў: заходнія санкцыі праваліліся, краіны СНД сталі мацнейшымі
Лебедзеў: заходнія санкцыі праваліліся, краіны СНД сталі мацнейшымі
Sputnik Беларусь
Паводле слоў генеральнага сакратара СНД, Захад уцягвае ў свае санкцыі і трэція краіны, каб тыя не гандлюлі з Расіяй і Беларуссю. 27.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-27T13:01+0300
2024-02-27T13:01+0300
2024-02-27T13:26+0300
беларусь
эканоміка
снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1b/1084008619_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_87bbb62b90ae07dec7c100620342fac7.jpg
МІНСК, 27 лют - Sputnik.Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў важнасць больш цеснага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння краін Садружнасці ва ўмовах заходняга націску, перадае карэспандэнт Sputnik."Ужо неаднаразова гучалі заявы - і ў нас, у краінах СНД, і на Захадзе, прызнавалі, што ўсе гэтыя санкцыі праваліліся, эканоміка ў нас не абвалілася, што прарочылі. Наадварот, нават ёсць некаторы рост ва ўсіх краінах Садружнасці", - заявіў Лебедзеў. журналістам у Менску.Паводле яго слоў, у такіх умовах трэба ўзмацніць узаемадзеянне."Можа, гэта і нечакана, але мы (краіны Садружнасці - Sputnik) сапраўды актывавалі наша ўзаемадзеянне ў рамках СНД, таму што іншага выйсця няма", - сказаў ён.Па словах Лебедзева, краіны Захаду нават уплываюць на трэція краіны, каб яны не гандлявалі з Расіяй."(...) нам закрылі рынкі ў далёкім замежжы, закрываюць і транспартныя маршруты, згортваюць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы - адмаўляюцца ад газу, ад нафты, ад электраэнергіі. Мала таго, што самі адмаўляюцца, але яшчэ і на іншыя краіны аказваюць ціск, што б тыя не гандлявалі ні з Расіяй, ні з Беларуссю. Таму мы на гэтыя дзеянні вырашылі зрабіць больш цесным нашае супрацоўніцтва ў рамках СНД",- сказаў ён.Лебедзеў мяркуе, што гэта адзінае выйсце, якое можа выратаваць эканомікі краін СНД."І гэта нам удаецца", - падкрэсліў генеральны сакратар.Сёння ў Мінску ў штаб-кватэры СНД праходзіць пасяджэнне пастпрэдаў краін Садружнасці. На ім абмяркоўваецца выкананне Дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Саветаў кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў, міністраў замежных спраў, а таксама Эканамічнай рады СНД.Сярод асноўных пытанняў парадку дня - супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Таксама пастпрэды абмяркуюць падрыхтоўку да бліжэйшых пасяджэння СМЗС СНД у Мінску ў красавіку, таксама СКУ ў Ашхабадзе 24 мая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1b/1084008619_70:0:1207:853_1920x0_80_0_0_3a1ecbb29170490730ac6465941708c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, эканоміка, снд
Лебедзеў: заходнія санкцыі праваліліся, краіны СНД сталі мацнейшымі
13:01 27.02.2024 (абноўлена: 13:26 27.02.2024) Паводле слоў генеральнага сакратара СНД, Захад уцягвае ў свае санкцыі і трэція краіны, каб тыя не гандлюлі з Расіяй і Беларуссю.
МІНСК, 27 лют - Sputnik.Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў важнасць больш цеснага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння краін Садружнасці ва ўмовах заходняга націску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Ужо неаднаразова гучалі заявы - і ў нас, у краінах СНД, і на Захадзе, прызнавалі, што ўсе гэтыя санкцыі праваліліся, эканоміка ў нас не абвалілася, што прарочылі. Наадварот, нават ёсць некаторы рост ва ўсіх краінах Садружнасці", - заявіў Лебедзеў. журналістам у Менску.
Паводле яго слоў, у такіх умовах трэба ўзмацніць узаемадзеянне.
"Можа, гэта і нечакана, але мы (краіны Садружнасці - Sputnik) сапраўды актывавалі наша ўзаемадзеянне ў рамках СНД, таму што іншага выйсця няма", - сказаў ён.
Па словах Лебедзева, краіны Захаду нават уплываюць на трэція краіны, каб яны не гандлявалі з Расіяй.
"(...) нам закрылі рынкі ў далёкім замежжы, закрываюць і транспартныя маршруты, згортваюць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы - адмаўляюцца ад газу, ад нафты, ад электраэнергіі. Мала таго, што самі адмаўляюцца, але яшчэ і на іншыя краіны аказваюць ціск, што б тыя не гандлявалі ні з Расіяй, ні з Беларуссю. Таму мы на гэтыя дзеянні вырашылі зрабіць больш цесным нашае супрацоўніцтва ў рамках СНД",- сказаў ён.
Лебедзеў мяркуе, што гэта адзінае выйсце, якое можа выратаваць эканомікі краін СНД.
"І гэта нам удаецца", - падкрэсліў генеральны сакратар.
Сёння ў Мінску ў штаб-кватэры СНД праходзіць пасяджэнне пастпрэдаў краін Садружнасці. На ім абмяркоўваецца выкананне Дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Саветаў кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў, міністраў замежных спраў, а таксама Эканамічнай рады СНД.
Сярод асноўных пытанняў парадку дня - супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Таксама пастпрэды абмяркуюць падрыхтоўку да бліжэйшых пасяджэння СМЗС СНД у Мінску ў красавіку, таксама СКУ ў Ашхабадзе 24 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"