https://bel.sputnik.by/20240228/drug-zavod-belaruskaga-amkadora-buduetstsa--bashkortastane-1084062676.html
Другі завод беларускага "Амкадора" будуецца ў Башкортастане
Другі завод беларускага "Амкадора" будуецца ў Башкортастане
Sputnik Беларусь
Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу контрагентаў расійскага рэгіёна па знешнегандлёвым абароце. 28.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-28T18:27+0300
2024-02-28T18:27+0300
2024-02-28T18:27+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
масква
башкортастан
эканоміка
вытворчасць
навіны
"амкадор"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083572524_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b6e6c457a3dc040035f4d6189a082a1c.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Дзень Беларусі прайшоў на стэндзе Башкортастана на выставе "Россия" ў Маскве, паведамілі Sputnik Беларусь ва ўрадзе гэтага суб’екта Расійскай Федэрацыі.Ганаровымі гасцямі Дня Беларусі на стэндзе Башкортастана сталі пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, ганаровы консул Беларусі ў Маскве, старшыня Савета дырэктараў АТ "Воздухотехника" Аляксандр Ястрыб, гендырэктар ТАА "УралМаш" Мікіта Марозаў і прадстаўнік Башкортастана пры Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у Беларусі Канстанцін Клімін.Па выніках мінулага года ў гэтага рэгіёна РФ – больш за 100 краін-партнёраў. Сярод іх адна з самых актыўных – Беларусь. У рэйтынгу контрагентаў расійскага суб’екта па знешнегандлёвым абароце яна заняла чацвёртае месца.ТэхнаполісЯк адзначылі ў башкортастанскім урадзе, ключавы праект у двухбаковым супрацоўніцтве – Башкірска-Беларускі індустрыяльна-інвестыцыйны тэхнаполіс. У яго ўваходзяць перадавыя сумесныя інвестпраекты.Першы віцэ-прэм’ер Башкортастана – міністр эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай палітыкі Рустам Муратаў у сваю чаргу адзначыў, што ў пачатку лютага бакі ўжо абмеркавалі запуск сумеснага індустрыяльна-інвестыцыйнага кластара на базе "Алга".Да 2030 года меркаваны аб’ём інвестыцый у яго складзе каля 100 млрд расійскіх рублёў (больш за 3,5 млрд беларускіх рублёў). Цяпер праект уключае ў сябе два заводы беларускага холдынга "Амкадор". Адзін з іх уведзены ў строй і выпускае прадукцыю. Другі яшчэ будуюць. На ім будуць вырабляць спецыяльную і землярыйную тэхніку.У кластары плануецца таксама запусціць сумесную вытворчасць МАЗа і Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода. Як чакаецца, такім чынам будуць выпускаць 250-300 тралейбусаў за год. Таксама з’явіцца акумулятарны завод кампаніі 1AK GROUP (Беларусь). Гэты беларускі холдынг мае намер выпускаць у Башкортастане сепаратарную стужку, што дасць магчымасць на 90% замяніць імпартную сыравіну ў Беларусі і Расіі.Гандаль з БеларуссюПаводле слоў міністра знешнеэканамічных сувязей і кангрэснай дзейнасці Башкортастана Маргарыты Болычавай, у студзені-верасні 2023 года аснову экспарту з гэтага рэгіёна РФ у Беларусь склалі: прадукцыя хімпрама, каўчук (80,5%), металы і вырабы з іх (8,1%), машынабудаўнічая прадукцыя (4,1%) і іншае.Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з МАЗам. У мінулым годзе кампанія "Уралмаш" адкрыла ў Башкортастане дылерскі цэнтр з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і кіраўніка расійскага рэгіёна Радыя Хабірава.Вынікам стаў рост аб’ёму продажу у 2023 годзе больш як на 100% (да 2022 года). Іншымі словамі, пастаўкі падвоіліся. У прыватнасці, падпісаны кантракт на пастаўку больш за 100 самазвалаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240223/sochy-zakup-u-mnska-vyalkuyu-partyyu-gazamatornykh-atobusa-1083900163.html
беларусь
расія
масква
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083572524_268:0:2999:2048_1920x0_80_0_0_73a5ad16adb4082310fe78c419912d4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, масква, башкортастан, эканоміка, вытворчасць, навіны , "амкадор"
саюзная дзяржава, беларусь, расія, масква, башкортастан, эканоміка, вытворчасць, навіны , "амкадор"
Другі завод беларускага "Амкадора" будуецца ў Башкортастане
Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу контрагентаў расійскага рэгіёна па знешнегандлёвым абароце.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Дзень Беларусі прайшоў на стэндзе Башкортастана на выставе "Россия" ў Маскве, паведамілі Sputnik Беларусь ва ўрадзе гэтага суб’екта Расійскай Федэрацыі.
Ганаровымі гасцямі Дня Беларусі на стэндзе Башкортастана сталі пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, ганаровы консул Беларусі ў Маскве, старшыня Савета дырэктараў АТ "Воздухотехника" Аляксандр Ястрыб, гендырэктар ТАА "УралМаш" Мікіта Марозаў і прадстаўнік Башкортастана пры Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у Беларусі Канстанцін Клімін.
"Для наведвальнікаў былі арганізаваны тэматычныя актыўнасці, якія адлюстроўваюць культурныя, гістарычныя і прамысловыя дасягненні Рэспублікі Беларусь і яе супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкортастан", - цытуе ўрад прэм’ер-міністра Башкортастана Андрэя Назарава.
Па выніках мінулага года ў гэтага рэгіёна РФ – больш за 100 краін-партнёраў. Сярод іх адна з самых актыўных – Беларусь. У рэйтынгу контрагентаў расійскага суб’екта па знешнегандлёвым абароце яна заняла чацвёртае месца.
Як адзначылі ў башкортастанскім урадзе, ключавы праект у двухбаковым супрацоўніцтве – Башкірска-Беларускі індустрыяльна-інвестыцыйны тэхнаполіс. У яго ўваходзяць перадавыя сумесныя інвестпраекты.
"Для яго (тэхнаполіса - Sputnik) развіцця мы плануем пашырыць асаблівую эканамічную зону "Алга" і пабудаваць на яе тэрыторыі пяць індустрыяльных паркаў", - паведаміў Назараў.
Першы віцэ-прэм’ер Башкортастана – міністр эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай палітыкі Рустам Муратаў у сваю чаргу адзначыў, што ў пачатку лютага бакі ўжо абмеркавалі запуск сумеснага індустрыяльна-інвестыцыйнага кластара на базе "Алга".
Да 2030 года меркаваны аб’ём інвестыцый у яго складзе каля 100 млрд расійскіх рублёў (больш за 3,5 млрд беларускіх рублёў). Цяпер праект уключае ў сябе два заводы беларускага холдынга "Амкадор". Адзін з іх уведзены ў строй і выпускае прадукцыю. Другі яшчэ будуюць. На ім будуць вырабляць спецыяльную і землярыйную тэхніку.
У кластары плануецца таксама запусціць сумесную вытворчасць МАЗа і Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода. Як чакаецца, такім чынам будуць выпускаць 250-300 тралейбусаў за год. Таксама з’явіцца акумулятарны завод кампаніі 1AK GROUP (Беларусь). Гэты беларускі холдынг мае намер выпускаць у Башкортастане сепаратарную стужку, што дасць магчымасць на 90% замяніць імпартную сыравіну ў Беларусі і Расіі.
Паводле слоў міністра знешнеэканамічных сувязей і кангрэснай дзейнасці Башкортастана Маргарыты Болычавай, у студзені-верасні 2023 года аснову экспарту з гэтага рэгіёна РФ у Беларусь склалі: прадукцыя хімпрама, каўчук (80,5%), металы і вырабы з іх (8,1%), машынабудаўнічая прадукцыя (4,1%) і іншае.
Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з МАЗам. У мінулым годзе кампанія "Уралмаш" адкрыла ў Башкортастане дылерскі цэнтр з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і кіраўніка расійскага рэгіёна Радыя Хабірава.
Вынікам стаў рост аб’ёму продажу у 2023 годзе больш як на 100% (да 2022 года). Іншымі словамі, пастаўкі падвоіліся. У прыватнасці, падпісаны кантракт на пастаўку больш за 100 самазвалаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"