https://bel.sputnik.by/20240228/mzs-ras-abarona-ntaresa-zhykharo-prydnyastroya-zyalyaetstsa-pryyarytetam-1084063462.html
МЗС Расіі: абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя з'яўляецца прыярытэтам
МЗС Расіі: абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя з'яўляецца прыярытэтам
Sputnik Беларусь
Улады непрызнанай дзяржавы раней звярнуліся да Расіі па дапамогу ў сувязі з эканамічнай блакадай з боку Малдовы. 28.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-28T18:45+0300
2024-02-28T18:45+0300
2024-02-28T18:45+0300
расія
прыднястроўе
малдова
палітыка
эканоміка
бяспека
у свеце
навіны
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102542/17/1025421734_0:129:3185:1920_1920x0_80_0_0_e75a5100951c7fd5eae7004f4446a55f.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя застаецца адным з прыярытэтаў, паведамілі РІА Навіны ў МЗС Расіі.У міністэрстве адзначылі, што ўсе просьбы аб дапамозе заўсёды ўважліва разглядаюцца расійскімі ведамствамі.Зварот па дапамогуРаней дэпутацкі корпус Прыднястроўя звярнуўся да Расіі за дапамогай у сувязі з эканамічнай блакадай з боку Малдовы.Дэпутаты непрызнанай дзяржавы ўказалі на тое, што Кішынёў узмацніў блакадна-абмежавальныя меры супраць Ціраспаля. Яны адзначылі, што рэстрыкцыі накіраваны "на падрыў эканомікі рэспублікі, разбурэнне асноў суверэнітэту і дзяржаўнасці".Кіраўнік МЗС Прыднястроўя Віталій Ігнацьеў у эфіры "Россия 24" выказаў надзею, што Масква будзе ўлічваць у сваім рашэнні пражыванне ў ПМР больш за 220 тысяч расійскіх грамадзян. Ён таксама заявіў, што Ціраспаль просіць Расію аб дапамозе, паколькі Масква ўзяла на сябе місію міратворца, спыніўшы прыднястроўскі канфлікт.Прыднястроўе, 60% жыхароў якога складаюць расіяне і ўкраінцы, дабіваліся выхаду са складу Малдовы яшчэ да распаду Савецкага Саюза, баючыся, што на хвалі нацыяналізму Малдова далучыцца да Румыніі. У 1992 годзе, пасля няўдалай спробы ўлад Малдовы сілком вырашыць праблему, Прыднястроўе стала фактычна непадкантрольнай Кішынёву тэрыторыяй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230823/padnvaya-asetsya-khocha-stupts-u-sayuznuyu-dzyarzhavu--dzyarzhsavetnk-prezdenta-1078764473.html
расія
прыднястроўе
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102542/17/1025421734_226:0:2957:2048_1920x0_80_0_0_ff713f8747a57f0434b181f0d79b1b7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, прыднястроўе, малдова, палітыка, эканоміка, бяспека, у свеце, навіны , мзс рф
расія, прыднястроўе, малдова, палітыка, эканоміка, бяспека, у свеце, навіны , мзс рф
МЗС Расіі: абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя з'яўляецца прыярытэтам
Улады непрызнанай дзяржавы раней звярнуліся да Расіі па дапамогу ў сувязі з эканамічнай блакадай з боку Малдовы.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя застаецца адным з прыярытэтаў, паведамілі
РІА Навіны ў МЗС Расіі.
У міністэрстве адзначылі, што ўсе просьбы аб дапамозе заўсёды ўважліва разглядаюцца расійскімі ведамствамі.
"Абарона інтарэсаў жыхароў Прыднястроўя, нашых суайчыннікаў, адзін з прыярытэтаў. Усе просьбы заўсёды з увагай разглядаюцца расійскімі профільнымі ведамствамі", - заявілі ў МЗС РФ.
Раней дэпутацкі корпус Прыднястроўя звярнуўся да Расіі за дапамогай у сувязі з эканамічнай блакадай з боку Малдовы.
Дэпутаты непрызнанай дзяржавы ўказалі на тое, што Кішынёў узмацніў блакадна-абмежавальныя меры супраць Ціраспаля. Яны адзначылі, што рэстрыкцыі накіраваны "на падрыў эканомікі рэспублікі, разбурэнне асноў суверэнітэту і дзяржаўнасці".
Кіраўнік МЗС Прыднястроўя Віталій Ігнацьеў у эфіры "Россия 24" выказаў надзею, што Масква будзе ўлічваць у сваім рашэнні пражыванне ў ПМР больш за 220 тысяч расійскіх грамадзян. Ён таксама заявіў, што Ціраспаль просіць Расію аб дапамозе, паколькі Масква ўзяла на сябе місію міратворца, спыніўшы прыднястроўскі канфлікт.
Прыднястроўе, 60% жыхароў якога складаюць расіяне і ўкраінцы, дабіваліся выхаду са складу Малдовы яшчэ да распаду Савецкага Саюза, баючыся, што на хвалі нацыяналізму Малдова далучыцца да Румыніі. У 1992 годзе, пасля няўдалай спробы ўлад Малдовы сілком вырашыць праблему, Прыднястроўе стала фактычна непадкантрольнай Кішынёву тэрыторыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"