https://bel.sputnik.by/20240228/mzs-razmyashchenne-yadzernay-zbro--belarus-absalyutna-apradana-1084044649.html
МЗС: размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі абсалютна апраўдана
МЗС: размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі абсалютна апраўдана
Sputnik Беларусь
Краіны, якія вырашылі ў абход дамоўленасцей увесці ў дачыненні да Беларусі санкцыі, катэгарычна адмаўляліся абмяркоўваць свае прамыя парушэнні. 28.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-28T13:08+0300
2024-02-28T13:08+0300
2024-02-28T13:08+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
у беларусі
беларусь
навіны
мзс беларусі
санкцыі
ес
ната
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:342:4896:3096_1920x0_80_0_0_06e2e0ed60ac255dfa9dbeade5427116.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Рашэнне размясціць ядзерную зброю ў Беларусі з’яўляецца цалкам апраўданым на фоне мілітарызацыі Еўропы, заявілі ў беларускім МЗС.Там таксама звярнулі ўвагу на той факт, што згадка Еўрапейскім саюзам Будапешцкага мемарандума не вытрымлівае ніякай крытыкі. Артыкул 1 згаданага дакумента накладвае на краіны-гаранты абавязак паважаць незалежнасць, суверэнітэт і існуючыя межы Беларусі.У той жа час артыкул 3 гарантуе, што гэтыя краіны будуць устрымлівацца ад эканамічнага прымусу ў мэтах падпарадкавання рэспублікі і забеспячэння для сябе рознага роду пераваг.ТЯЗ у БеларусіРашэнне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі рэспублікі прынялі прэзідэнты РФ і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.Пры гэтым беларускія ваенныя лётчыкі прайшлі падрыхтоўку па выкарыстанні такой зброі з дапамогай самалётаў Су-25. Аналагічнае навучанне прайшлі і ракетчыкі. Акрамя таго, беларуская армія атрымала расійскія комплексы "Искандер".Дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі падпісалі 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу. Пасля гэтага і пачалося размяшчэнне. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае размяшчэнне завяршылася восенню мінулага года."Даўно, я ж казаў, калі скончылі. У верасні, па-мойму, ці ў кастрычніку. У пачатку кастрычніка. Усё на сваіх месцах у добрым стане", - паведамляў прэзідэнт у снежні 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240220/lukashenka-nas-nakryla-khvalyay-pradchuvannya-tretsyay-susvetnay-vayny-1083784833.html
беларусь
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:0:4352:3264_1920x0_80_0_0_4c233b9dfe6baf084704ca028cd6553a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, навіны , мзс беларусі, санкцыі, ес, ната, бяспека, палітыка, саюзная дзяржава
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, навіны , мзс беларусі, санкцыі, ес, ната, бяспека, палітыка, саюзная дзяржава
МЗС: размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі абсалютна апраўдана
Краіны, якія вырашылі ў абход дамоўленасцей увесці ў дачыненні да Беларусі санкцыі, катэгарычна адмаўляліся абмяркоўваць свае прамыя парушэнні.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Рашэнне размясціць ядзерную зброю ў Беларусі з’яўляецца цалкам апраўданым на фоне мілітарызацыі Еўропы, заявілі ў беларускім МЗС.
"Беручы пад увагу, што большасць краін ЕС з’яўляюцца не толькі членамі самай узброенай у свеце ваенна-палітычнай Арганізацыі Паўночнаатлантычнага Дагавора (НАТА), але і непрапарцыянальна нарошчваюць свае ваенныя патэнцыялы, асуджэнне Еўрасаюзам крокаў па рэалізацыі суверэннага права Беларусі па размяшчэнні на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі, ажыццёўленага ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам, дазваляе з упэўненасцю заяўляць аб тым, што нашы вымушаныя ахоўныя дзеянні цалкам апраўданы", - паведамілі ў ведамстве.
Там таксама звярнулі ўвагу на той факт, што згадка Еўрапейскім саюзам Будапешцкага мемарандума не вытрымлівае ніякай крытыкі. Артыкул 1 згаданага дакумента накладвае на краіны-гаранты абавязак паважаць незалежнасць, суверэнітэт і існуючыя межы Беларусі.
У той жа час артыкул 3 гарантуе, што гэтыя краіны будуць устрымлівацца ад эканамічнага прымусу ў мэтах падпарадкавання рэспублікі і забеспячэння для сябе рознага роду пераваг.
"У сувязі з гэтым нагадваем, што першыя незаконныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі былі ўведзены ЕС больш за 20 гадоў таму, і ўсе гэтыя гады краіны Захаду катэгарычна адмаўляліся абмяркоўваць свае прамыя парушэнні па дакуменце, а асобныя ўвогуле заяўлялі аб адсутнасці для іх яго юрыдычнай сілы", - падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Рашэнне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі рэспублікі прынялі прэзідэнты РФ і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым беларускія ваенныя лётчыкі прайшлі падрыхтоўку па выкарыстанні такой зброі з дапамогай самалётаў Су-25. Аналагічнае навучанне прайшлі і ракетчыкі. Акрамя таго, беларуская армія атрымала расійскія комплексы "Искандер".
Дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі падпісалі 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу. Пасля гэтага і пачалося размяшчэнне. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае размяшчэнне завяршылася восенню мінулага года.
"Даўно, я ж казаў, калі скончылі. У верасні, па-мойму, ці ў кастрычніку. У пачатку кастрычніка. Усё на сваіх месцах у добрым стане", - паведамляў прэзідэнт у снежні 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"