https://bel.sputnik.by/20240228/zakon-ab-sms-pavestkakh-ad-vaenkamata-prynyal-parlamentary--belarus-1084043910.html
Закон аб SMS-павестках ад ваенкаматаў прынялі парламентарыі ў Беларусі
Закон аб SMS-павестках ад ваенкаматаў прынялі парламентарыі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Таксама па новых заканадаўчых нормах, на службу па кантракце зараз можна браць тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне. 28.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-28T12:25+0300
2024-02-28T12:25+0300
2024-02-28T12:25+0300
закон
смс-паведамленне
навіны
павестка
армія
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
бяспека
нацыянальная бяспека
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103636/40/1036364027_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_cf3f8ec5e1fe4fbc80e934d8bb3997d3.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.У першым чытанні дакумент быў прыняты 1 лістапада 2023 года. Ён абавязвае сотавых аператараў перадаваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб дасылаць SMS-павесткі, якія будуць лічыцца афіцыйным апавяшчэннем.Ёсць і іншыя навіны. Напрыклад, павялічваецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў ці афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.Таксама дакумент прадугледжвае кампенсацыю расходаў для некаторых грамадзян на праезд да ваенкамата або іншага такога органа "ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі".Яшчэ адна новая норма – працы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.Дадаецца тэрмін "апарат узмацнення". Пад ім маюцца на ўвазе грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.Змяняюцца нормы службы па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу "ў мэтах забеспячэння інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/mnabarony-zakhad-rykhtuetstsa-da-vayny-vyadze-razvedku-suprats-belarus-1083854957.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103636/40/1036364027_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_8504c9db9e856d5c824f42185aba94ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
закон, смс-паведамленне, навіны , павестка, армія, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, нацыянальная бяспека, грамадства, палітыка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь
закон, смс-паведамленне, навіны , павестка, армія, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, нацыянальная бяспека, грамадства, палітыка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь
Закон аб SMS-павестках ад ваенкаматаў прынялі парламентарыі ў Беларусі
Таксама па новых заканадаўчых нормах, на службу па кантракце зараз можна браць тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
У першым чытанні дакумент быў прыняты 1 лістапада 2023 года. Ён абавязвае сотавых аператараў перадаваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб дасылаць SMS-павесткі, якія будуць лічыцца афіцыйным апавяшчэннем.
Ёсць і іншыя навіны. Напрыклад, павялічваецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў ці афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.
Таксама дакумент прадугледжвае кампенсацыю расходаў для некаторых грамадзян на праезд да ваенкамата або іншага такога органа "ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі".
Яшчэ адна новая норма – працы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.
Дадаецца тэрмін "апарат узмацнення". Пад ім маюцца на ўвазе грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.
Змяняюцца нормы службы па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу "ў мэтах забеспячэння інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"