Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Апошні дзень працы КПП "Катлоўка" на мяжы з Літвой – відэа

Падпісацца
Карэспандэнты Sputnik пабывалі ў пункце пропуску "Катлоўка", які з-за рашэння Літвы прыпыніць сваю працу ў ноч на 1 сакавіка. Легкавыя і грузавыя аўто, а таксама аўтобусы з гэтага часу будуць перанакіроўвацца на іншыя пагранпераходы.
Абстаноўка ў пункце пропуску ў апошні дзень работы застаецца спакойнай: вадзіцелі легкавушак і велікагрузаў дакладна ўпэўнены, што яны перасякуць мяжу да таго моманту, як абмежаванні набудуць моц. Іх на пагранпераходзе застаецца няшмат – па стане на 16:00 29 лютага было 30 легкавых і 10 грузавых машын.
Тым часам, літоўскі бок ужо пачаў нацягваць калючы дрот уздоўж свайго ўчастка мяжы ў сумежным пункце пропуску "Лаварышкес". Таксама, напэўна, як і ў іншых раней зачыненых ПП, будуць выстаўлены загароды. Роўна ў 00:00 1 сакавіка "Лаварышкес" (а, такім чынам, і "Катлоўка) спыняць працу.
"Пасля прыняцця Літоўскай Рэспублікай у аднабаковым парадку рашэння аб закрыцці пункта пропуску "Лаварышкес" увесь пасажырапаток на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы перанакіраваны на пункт пропуску "Каменны Лог", гэта істотна павялічыць на ім нагрузку", - расказала Sputnik афіцыйны прадстаўнік Смаргонскай пагрангрупы Ілона Зубкова.
Па стане на 16:00 29 лютага, у "Каменным Лозе" ("Мядзінінкай" з літоўскага боку) налічвалася больш за 500 фур і звыш 150 легкавушак.
З 1 сакавіка "Каменны Лог" і "Беняконі" будуць адзінымі працуючымі пагранпераходамі на літоўскім напрамку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0