https://bel.sputnik.by/20240229/lukashenka-adobry-praekt-pagadnennya-z-rasyay-ab-pryznann-elektronnaga-podpsu-1084069069.html
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб прызнанні электроннага подпісу
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб прызнанні электроннага подпісу
Sputnik Беларусь
Праводзіць далейшыя перагаворы па праекце пагаднення і падпісваць ад беларускага боку будзе Мінсувязі і інфарматызацыі. 29.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-29T09:19+0300
2024-02-29T09:19+0300
2024-02-29T09:21+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
эканоміка
навіны
указ
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
расія
пагадненне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:28:3058:1748_1920x0_80_0_0_6564f1b3d3d3353e0b78000f93b6531b.jpg
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне адобрыць праект міжнароднага дагавора з расійскім бокам аб узаемным прызнанні электроннага подпісу, адпаведны ўказ №72 ад 28 лютага апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Разам з тым, сам тэкст праекта не апублікаваны, таму пакуль што невядома, якія дэталі прадугледжвае гэта пагадненне паміж дзвюма краінамі.Таксама прэзідэнт упаўнаважыў Мінсувязі і інфарматызацыі праводзіць далейшыя перагаворы па праекце пагаднення і пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, але яны пры гэтым не павінны мець "прынцыповага характару". Гэтае ж ведамства зможа падпісаць дакумент, калі бакі дасягнуць дамоўленасці ў межах ухваленага прэзідэнтам праекта.Указ набывае моц з дня яго падпісання.План супрацоўніцтва ў сферы сувязіУ студзені бягучага года міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ узгаднілі план супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.Дакумент у сталіцы Расіі завізіравалі кіраўнікі профільных ведамстваў.У гэты ж дзень міністры абмеркавалі падрыхтоўку падпісання міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу.Акрамя таго, Мінск і Масква зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне паштовай сувязі і каардынацыі частотных прысваенняў станцыям, якія выкарыстоўваюцца радыёслужбамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240214/adzny-rynak-elektraenerg-belarus--rf-gato-da-pershaga-etapu-pratsy-1083640444.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:0:2448:1836_1920x0_80_0_0_22d2d2a9ebbf7ef84e90b446e812ef0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, эканоміка, навіны , указ, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, расія, пагадненне
саюзная дзяржава, эканоміка, навіны , указ, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, расія, пагадненне
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб прызнанні электроннага подпісу
09:19 29.02.2024 (абноўлена: 09:21 29.02.2024) Праводзіць далейшыя перагаворы па праекце пагаднення і падпісваць ад беларускага боку будзе Мінсувязі і інфарматызацыі.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне адобрыць праект міжнароднага дагавора з расійскім бокам аб узаемным прызнанні электроннага подпісу, адпаведны ўказ №72 ад 28 лютага апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Адобрыць праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні ў якасці асновы для правядзення перагавораў", - гаворыцца ў дакуменце.
Разам з тым, сам тэкст праекта не апублікаваны, таму пакуль што невядома, якія дэталі прадугледжвае гэта пагадненне паміж дзвюма краінамі.
Таксама прэзідэнт упаўнаважыў Мінсувязі і інфарматызацыі праводзіць далейшыя перагаворы па праекце пагаднення і пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, але яны пры гэтым не павінны мець "прынцыповага характару". Гэтае ж ведамства зможа падпісаць дакумент, калі бакі дасягнуць дамоўленасці ў межах ухваленага прэзідэнтам праекта.
Указ набывае моц з дня яго падпісання.
План супрацоўніцтва ў сферы сувязі
У студзені бягучага года міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ узгаднілі план супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
Дакумент у сталіцы Расіі завізіравалі кіраўнікі профільных ведамстваў.
У гэты ж дзень міністры абмеркавалі падрыхтоўку падпісання міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу.
Акрамя таго, Мінск і Масква зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне паштовай сувязі і каардынацыі частотных прысваенняў станцыям, якія выкарыстоўваюцца радыёслужбамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"