Пуцін: Расія была і застаецца апорай традыцыйных каштоўнасцей

© Sputnik / Виктор ТолочкоМаладыя маці з дзецьмі на прагулцы
Маладыя маці з дзецьмі на прагулцы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.02.2024
Падпісацца
Прэзідэнт краіны звярнуў увагу на тое, што ў грамадстве РФ пераважаюць такія каштоўнасці, як міласэрнасць, узаемная падтрымка і салідарнасць.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Расія з’яўляецца апорай традыцыйных каштоўнасцей, жыхары многіх краін свету падзяляюць такі выбар, у тым ліку на Захадзе, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер падчас выступлення са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу.
Ён адзначыў, што галоўнае прызначэнне сям’і – працяг роду і выхаванне дзяцей, а значыць, і шматнацыянальнага народа РФ. У той жа час некаторыя дзяржавы разбураюць інстытуты сям’і, маральныя нормы і штурхаюць народы да вымірання. Расіяне ж выбіраюць жыццё.
"Расія была і застаецца апорай традыцыйных каштоўнасцей, на якіх будуецца чалавечая цывілізацыя. Наш выбар падзяляе большасць людзей у свеце, у тым ліку мільёны грамадзян заходніх краін", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць неабходнасці весці работу, накіраваную на тое, каб павысіць якасць жыцця сямей з дзецьмі, на падтрымку нараджальнасці. Ён анансаваў запуск новага нацыянальнага праекта "Семья". Адной з мер стане накіраванне не менш як 75 млрд расійскіх рублёў да 2030 года рэгіёнам, дзе каэфіцыент нараджальнасці знаходзіцца на ўзроўні ніжэйшым за сярэднерасійскі ў апошнія гады.
"Вялікая шматдзетная сям’я павінна стаць нормай, філасофіяй жыцця грамадства, арыенцірам усёй дзяржаўнай стратэгіі", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, падтрымка сямей з дзецьмі – гэта фундаментальны і маральны выбар РФ. Таксама прэзідэнт паведаміў, што шэраг прэферэнцый для іх працягне дзейнічаць і надалей. У прыватнасці, да 2030 года будзе прадоўжана выплата на пагашэнне іпатэкі ў 450 тысяч расійскіх рублёў пры нараджэнні трэцяга дзіцяці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасланне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Федэральнаму Сходу - Sputnik Беларусь, 1920, 29.02.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: расійская эканоміка падчас СВА праявіла гібкасць і ўстойлівасць
Стужка навiн
0