https://bel.sputnik.by/20240229/putsn-strategchnyya-yadzernyya-sly-znakhodzyatstsa--stane-ponay-gatonasts-1084084992.html
Пуцін: стратэгічныя ядзерныя сілы знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці
Пуцін: стратэгічныя ядзерныя сілы знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт заявіў аб завяршэнні работ у сферы ўзбраенняў, якія ён анансаваў яшчэ ў 2018 годзе. 29.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-29T12:56+0300
2024-02-29T12:56+0300
2024-02-29T13:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
навіны
пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу
бяспека
узбраенні
ядзерная зброя
расія
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/14/1062170441_0:6:1330:754_1920x0_80_0_0_42310b366da32177fe175352dac37267.jpg
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Стратэгічныя ядзерныя сілы РФ знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці да гарантаванага выкарыстання, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін падчас паслання Федэральнаму сходу Расіі.Паводле яго слоў, ужо было баявое прымяненне гіпергукавога ракетнага комплексу марскога базіравання "Циркон". Пуцін нагадаў і аб прымяненні ракет "Кинжал" падчас СВА. Ён паведаміў, што падыходзяць да канца выпрабаванні крылатай ракеты "Буревестник" і сістэмы "Посейдон".Прэзідэнт РФ запэўніў, што працягваецца праца над шэрагам іншых "перспектыўных сістэм узбраення". Ён паабяцаў, што пра іншыя дасягненні расійскага ВПК стане вядома пазней.Расійскі прэзідэнт таксама паведаміў, што на баявым дзяжурстве ўжо стаяць гіпергукавыя блокі міжкантынентальнай далёкасці "Авангард" і лазерныя комплексы "Пересвет". У армію паступілі і першыя серыйныя балістычныя ракеты "Сармат". Як адзначыў Пуцін, Расія хутка прадэманструе іх "у раёнах базіравання на баявым дзяжурстве".Ён звярнуў увагу і на тое, што трэба "максімальна рацыянальна размяркоўваць рэсурсы і выбудаваць эфектыўную эканоміку ўзброеных сіл".ЗахадПуцін падкрэсліў, што заходнія краіны павінны зразумець: у Расіі ёсць зброя, якая можа знішчаць цэлі на іх тэрыторыі. Расійскі прэзідэнт лічыць, што заявы амерыканскіх улад аб зацікаўленасці ў перагаворах па пытаннях стратэгічнай стабільнасці – гэта "дэмагогія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША".Акрамя таго, на яго думку, заходнія краіны хочуць уцягнуць РФ у гонку ўзбраенняў, каб выматаць і "паўтарыць трук" канца 1980-х, які яны прымянілі ў выпадку з СССР.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240228/rasyskya-vayskotsy-vyzvall-naseleny-punkt-pyatroskae--dnr-1084058520.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/14/1062170441_89:0:1177:816_1920x0_80_0_0_86a7f82f80e086a8aa17844efd59bb0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу, бяспека, узбраенні, ядзерная зброя, расія, захад
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , пасланне прэзідэнта расіі федэральнаму сходу, бяспека, узбраенні, ядзерная зброя, расія, захад
Пуцін: стратэгічныя ядзерныя сілы знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці
12:56 29.02.2024 (абноўлена: 13:14 29.02.2024) Расійскі прэзідэнт заявіў аб завяршэнні работ у сферы ўзбраенняў, якія ён анансаваў яшчэ ў 2018 годзе.
МІНСК, 29 лют – Sputnik. Стратэгічныя ядзерныя сілы РФ знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасці да гарантаванага выкарыстання, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін падчас паслання Федэральнаму сходу Расіі.
"Тое, што мы планавалі ў сферы ўзбраення, аб чым я гаварыў у пасланні 2018 года, усё зроблена або завяршаецца гэта работа", - таксама сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, ужо было баявое прымяненне гіпергукавога ракетнага комплексу марскога базіравання "Циркон". Пуцін нагадаў і аб прымяненні ракет "Кинжал" падчас СВА. Ён паведаміў, што падыходзяць да канца выпрабаванні крылатай ракеты "Буревестник" і сістэмы "Посейдон".
Прэзідэнт РФ запэўніў, што працягваецца праца над шэрагам іншых "перспектыўных сістэм узбраення". Ён паабяцаў, што пра іншыя дасягненні расійскага ВПК стане вядома пазней.
Расійскі прэзідэнт таксама паведаміў, што на баявым дзяжурстве ўжо стаяць гіпергукавыя блокі міжкантынентальнай далёкасці "Авангард" і лазерныя комплексы "Пересвет". У армію паступілі і першыя серыйныя балістычныя ракеты "Сармат". Як адзначыў Пуцін, Расія хутка прадэманструе іх "у раёнах базіравання на баявым дзяжурстве".
Ён звярнуў увагу і на тое, што трэба "максімальна рацыянальна размяркоўваць рэсурсы і выбудаваць эфектыўную эканоміку ўзброеных сіл".
Пуцін падкрэсліў, што заходнія краіны павінны зразумець: у Расіі ёсць зброя, якая можа знішчаць цэлі на іх тэрыторыі. Расійскі прэзідэнт лічыць, што заявы амерыканскіх улад аб зацікаўленасці ў перагаворах па пытаннях стратэгічнай стабільнасці – гэта "дэмагогія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША".
"Яны проста хочуць паказаць сваім грамадзянам, ды і ўсім астатнім, што па-ранейшаму кіруюць светам", - мяркуе Пуцін.
Акрамя таго, на яго думку, заходнія краіны хочуць уцягнуць РФ у гонку ўзбраенняў, каб выматаць і "паўтарыць трук" канца 1980-х, які яны прымянілі ў выпадку з СССР.
"Калі хочаце абмяркоўваць адказныя, важныя для ўсёй планеты пытанні бяспекі і стабільнасці, то неабходна рабіць гэта толькі ў адзіным комплексе. Натуральна, уключаючы ўсе тыя аспекты, якія закранаюць нашы нацыянальныя інтарэсы і непасрэдна ўплываюць на бяспеку нашай краіны, бяспеку Расіі", - звярнуўся Пуцін да Захаду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"