Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Чэргі растуць: на мяжы з Літвой становіцца ўсё больш машын

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧарга аўтамабіляў у пункце пропуску
Чарга аўтамабіляў у пункце пропуску - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2024
Падпісацца
На беларуска-літоўскай мяжы працуюць толькі два пункты – па ініцыятыве Вільнюса з 1 сакавіка былі закрыты "Лаварышкес" і "Райгардас".
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Чэргі грузавых і легкавых аўтамабіляў працягваюць расці на мяжы Беларусі і Літвы пасля таго, як былі закрыты яшчэ два пункты пропуску, сведчаць даныя Дзяржпагранкамітэта.
Нагадаем, што паводле рашэння літоўскага ўрада, з 1 сакавіка былі закрыты пункты пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку "Катлоўка") і "Райгардас" ("Прывалка").
Гэта не першы такі крок. У жніўні 2023-га літоўскім бокам былі часова закрыты "Шумскас" ("Лоша") і "Твярачус" ("Відзы").
Такім чынам, на дадзены момант на беларуска-літоўскай мяжы працуюць толькі два пагранпераходы.
Па стане на раніцу панядзелка ў "Каменным Лозе" (сумежны ПП – "Мядзінінкай") у чарзе на выезд у Літву зараз знаходзяцца больш за 800 грузавікоў – за апошнія суткі іх колькасць павялічылася прыкладна на сотню. У "Беняконях" ("Шальчынінкае") стаяць 690 велікагрузаў, пасля закрыцця "Катлоўкі" і "Прывалка" туды прыехала больш за 200 фур.
Што датычыцца іншых напрамкаў, то на мяжы з Латвіяй у адзіным працуючым пункце пропуску "Грыгароўшчына" пагранічнага і мытнага афармлення чакаюць каля 425 фур.
На беларуска-польскай мяжы ў пагранпераходзе "Казловічы" знаходзіцца 50 грузавых машын.
Такім чынам на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць 1 965 вялікагрузаў.
Самыя вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў назіраюцца ў пункце пропуску "Брэст" на мяжы з Польшчай – 260 машын. У "Каменным Лозе" і "Беняконях" – 20 і 30 легкавушак адпаведна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пункт пропуску Казловічы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.02.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
ДПК Беларусі прагназіруе праблемы з пропускам грузавікоў Літвой
Стужка навiн
0