Лукашэнка павіншаваў беларускіх міліцыянераў з прафесійным святам

© Photo : Telegram / МВД БеларусиТактыка-спецыяльныя вучэнні міліцыі беларускай сталіцы
Тактыка-спецыяльныя вучэнні міліцыі беларускай сталіцы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2024
Падпісацца
Асаблівую ўдзячнасць кіраўнік дзяржавы выказаў жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нараўне з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з днём міліцыі.
У гэтым годзе адзначаецца 107 гадоў з дня ўтварэння гэтага праваахоўнага органа на тэрыторыі краіны.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ў будні, і ў святы забяспечваюць правапарадак у краіне, робячы ўсё магчымае, каб народ жыў мірна і спакойна.

"Нашы грамадзяне цалкам давяраюць вам і ведаюць, што беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае свае абавязкі і ў любую хвіліну гатоў прыйсці на дапамогу", - гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівую ўдзячнасць беларускі лідар выказаў жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нараўне з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы.
"Удзячны маці супрацоўнікаў і іх жонкам, якія забяспечваюць надзейны тыл і ўсяляк падтрымліваюць сваіх любімых мужчын у іх няпростым прафесійным выбары", - падкрэсліваецца ў віншавальнай тэлеграме.
Лукашэнка таксама падзякаваў ветэранам міліцыі, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, а зараз прымаюць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі і дзеляцца з маладым пакаленнем вопытам.
Ён нагадаў і аб тых, хто загінуў пры выкананні службовага абавязку.
"Мы ніколі не забудзем гераічныя подзвігі нашых вартавых правапарадку і пайменна шануем загінулых", - дадаецца ў тэксце.
Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам беларускай міліцыі і іх сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і міру.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Супрацоўнік МУС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Сілавікі выявілі кол-цэнтры махляроў у Мінску і Маскве
Стужка навiн
0