МАРГ знайшоў забароненую рэкламу алкаголю і тытуню ў інтэрнэт-крамах

© Sputnik / Сергей Пивоваров / Перайсці ў медыябанкВытворчасць віна
Вытворчасць віна - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2024
Падпісацца
Ведамства, якое курыруе гандаль, правяло маштабную праверку інтэрнэт-крам і выявіла шматлікія парушэнні.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праверыла больш за паўсотні інтэрнэт-крам, паведамляецца на сайце ведамства.
"Выяўлена каля 40 парушэнняў, суб’ектам гаспадарання, якія дапусцілі парушэнні, накіравана 5 прадпісанняў і 34 рэкамендацыі аб іх устараненні", - адзначылі ў МАРГ.
Калі парушэнні не устароняць, міністэрства абяцае прыняць меры адказнасці.
Асноўныя парушэнні – гэта няпоўныя даныя аб юрыдычных асобах або ІП, якія валодаюць інтэрнэт-крамамі, а таксама аб спосабах дастаўкі і аплаты, аб цэнах.
МАРГ знайшоў на сайтах інтэрнэт-крам і рэкламу алкаголю.
"Пры гэтым рэкламадавец не з’яўляецца вытворцам алкагольных напояў. Такім чынам, названая рэклама забаронена", - растлумачылі ў міністэрстве.
Аналагічныя парушэнні знойдзены па рэкламе тытунёвых вырабаў, вадкасцей для электронных сістэм курэння і іншых падобных тавараў.
МАРГ абяцае працягнуць праверкі гэтага сегмента гандлю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Цукар у краме - Sputnik Беларусь, 1920, 03.01.2024
Пастаўшчыкі ў Беларусі змогуць плаціць сеткам ускосныя бонусы
Стужка навiн
0