https://bel.sputnik.by/20240305/belarus--rf-abmerkaval-pratsu-mzhdzyarzhtsentra-pa-kravann-ryzykam-1084201564.html
Беларусь і РФ абмеркавалі працу міждзяржцэнтра па кіраванні рызыкамі
Беларусь і РФ абмеркавалі працу міждзяржцэнтра па кіраванні рызыкамі
Sputnik Беларусь
Міждзяржаўны цэнтр быў створаны год таму, яго функцыянаванне разгледжана на калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы ў беларускай сталіцы. 05.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-05T09:10+0300
2024-03-05T09:10+0300
2024-03-05T09:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
міждзяржаўны мытны маніторынгавы цэнтр
дмк рб
фмс расіі
эканоміка
бяспека
расія
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077085501_0:183:2990:1865_1920x0_80_0_0_fec6f250a86f66fa1bb4fd0400be631c.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Вынікі працы расійска-беларускага Міждзяржаўнага цэнтра былі падведзены напярэдадні на пасяджэнні калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Федэральнай мытнай службы Расіі.Мерапрыемства прайшло ў Мінску пад старшынствам кіраўніка ФМС РФ Руслана Давыдава, удакладнілі там.Паводле яе інфармацыі, адкрываючы пасяджэнне, Руслан Давыдаў, адзначыў пазітыўную дынаміку супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў мытнай сферы і высока ацаніў работу міждзяржцэнтра. Ён адзначыў, што стварэнне міждзяржцэнтра – адзін з важнейшых вынікаў сумеснай работы мытных органаў краін-саюзніц за апошнія гады."Гэта адзіны галіновы орган Саюзнай дзяржавы, які працуе на пастаяннай аснове", - падкрэсліў кіраўнік расійскага ведамства.Ён звярнуў увагу на тое, што міждзяржцэнтр фарміруе агульнасаюзныя профілі рызык, што надзвычай важна з пункту гледжання ўніфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках кантролю мытнага кошту.Першыя этапы пройдзены, наступная задача – хутчэй прымаць і запускаць новыя профілі рызыкі, сказаў Давыдаў.У галіне кіравання рызыкамі міждзяржцэнтрам ужо было накіравана на разгляд 79 праектаў агульнасаюзных профіляў рызыкі, з якіх 21 зацверджаны, а 56 знаходзяцца ў стадыі разгляду. У гэтай працы ёсць і фіскальныя вынікі: Расіяй і Беларуссю сумесна даналічана больш за 23 млн расійскіх рублёў, а па выяўленых парушэннях узбуджана 85 адміністрацыйных і 3 крымінальныя справы.Як падкрэслілі ў прэс-службе ФМС, важным напрамкам дзейнасці міждзяржцэнтра з’яўляецца каардынацыя дзейнасці мабільных груп РФ і Беларусі – да гэтага часу праведзена 31 скаардынаванае мерапрыемства.Там заявілі, што сёлета намаганні міждзяржцэнтра будуць сканцэнтраваны на ўдасканаленні працэсаў інфармацыйнага абмену з ФМС Расіі і ДМК Беларусі. У фокусе ўвагі і паляпшэнне работы сістэмы кіравання рызыкамі ў мэтах фарміравання адзінага стандарту мыткантролю ў Саюзнай дзяржаве і стварэння роўных умоў для ўдзельнікаў ЗЭД дзвюх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230920/mytnaya-sluzhba-belarus-sutykaetstsa-z-surznym-vyklkam--lukashenka-1079592104.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077085501_131:0:2860:2047_1920x0_80_0_0_9cf39fdf408cada9ab069660ca03900a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, міждзяржаўны мытны маніторынгавы цэнтр, дмк рб, фмс расіі, эканоміка, бяспека, расія, беларусь, навіны
саюзная дзяржава, міждзяржаўны мытны маніторынгавы цэнтр, дмк рб, фмс расіі, эканоміка, бяспека, расія, беларусь, навіны
Беларусь і РФ абмеркавалі працу міждзяржцэнтра па кіраванні рызыкамі
Міждзяржаўны цэнтр быў створаны год таму, яго функцыянаванне разгледжана на калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы ў беларускай сталіцы.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Вынікі працы расійска-беларускага Міждзяржаўнага цэнтра былі падведзены напярэдадні на пасяджэнні калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Федэральнай мытнай службы Расіі.
Мерапрыемства прайшло ў Мінску пад старшынствам кіраўніка ФМС РФ Руслана Давыдава, удакладнілі там.
"Галоўнай тэмай для абмеркавання сталі пытанні функцыянавання створанага год таму Міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі працы па кіраванні рызыкамі, а таксама для рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу ажыццяўлення мытных аперацый Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Паводле яе інфармацыі, адкрываючы пасяджэнне, Руслан Давыдаў, адзначыў пазітыўную дынаміку супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў мытнай сферы і высока ацаніў работу міждзяржцэнтра. Ён адзначыў, што стварэнне міждзяржцэнтра – адзін з важнейшых вынікаў сумеснай работы мытных органаў краін-саюзніц за апошнія гады.
"Гэта адзіны галіновы орган Саюзнай дзяржавы, які працуе на пастаяннай аснове", - падкрэсліў кіраўнік расійскага ведамства.
Ён звярнуў увагу на тое, што міждзяржцэнтр фарміруе агульнасаюзныя профілі рызык, што надзвычай важна з пункту гледжання ўніфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках кантролю мытнага кошту.
Першыя этапы пройдзены, наступная задача – хутчэй прымаць і запускаць новыя профілі рызыкі, сказаў Давыдаў.
У галіне кіравання рызыкамі міждзяржцэнтрам ужо было накіравана на разгляд 79 праектаў агульнасаюзных профіляў рызыкі, з якіх 21 зацверджаны, а 56 знаходзяцца ў стадыі разгляду. У гэтай працы ёсць і фіскальныя вынікі: Расіяй і Беларуссю сумесна даналічана больш за 23 млн расійскіх рублёў, а па выяўленых парушэннях узбуджана 85 адміністрацыйных і 3 крымінальныя справы.
Як падкрэслілі ў прэс-службе ФМС, важным напрамкам дзейнасці міждзяржцэнтра з’яўляецца каардынацыя дзейнасці мабільных груп РФ і Беларусі – да гэтага часу праведзена 31 скаардынаванае мерапрыемства.
"Па выніках сумеснай працы выяўлена 255 парушэнняў, у якіх бачыліся прыкметы двух крымінальных злачынстваў і 253 адміністрацыйных правапарушэнняў. Выяўлена больш за 3,5 тыс тон тавараў, якія перавозіліся з парушэннямі, коштам 600 млн расійскіх рублёў. Накладзена штрафаў на суму 16,4 млн расійскіх рублёў", - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы ведамства РФ.
Там заявілі, што сёлета намаганні міждзяржцэнтра будуць сканцэнтраваны на ўдасканаленні працэсаў інфармацыйнага абмену з ФМС Расіі і ДМК Беларусі. У фокусе ўвагі і паляпшэнне работы сістэмы кіравання рызыкамі ў мэтах фарміравання адзінага стандарту мыткантролю ў Саюзнай дзяржаве і стварэння роўных умоў для ўдзельнікаў ЗЭД дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"