https://bel.sputnik.by/20240305/galochanka-regulyavanne-tsen-u-stamatalog-ne-dalo-patrebnaga-efektu-1084234897.html
Галоўчанка: рэгуляванне цэн у стаматалогіі не дало патрэбнага эфекту
Галоўчанка: рэгуляванне цэн у стаматалогіі не дало патрэбнага эфекту
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэм’ер-міністра, стаматалагічныя паслугі ў Беларусі павінны быць даступны для абсалютна ўсіх слаёў насельніцтва. 05.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-05T16:32+0300
2024-03-05T16:32+0300
2024-03-05T16:32+0300
раман галоўчанка
навіны
стаматалогія
цэны і кошты
грамадства
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/07/1083436370_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_22a078914e2198b0c928edbc49f17994.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Нядаўняе ўвядзенне ў краіне рэгулявання цэн на стаматалагічныя паслугі пакуль што не дало патрэбнага эфекту, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.Прэм’ер-міністр нагадаў, што адносна нядаўна папярэднім кіраўніком Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам у краіне было ўведзена рэгуляванне цэн на стаматалагічныя паслугі.Разам з тым, паводле слоў Галоўчанкі, інфармацыя, якая паступае з месцаў, сведчыць аб тым, што патрэбнага эфекту гэтая мера пакуль што не дала.Добры балансПры гэтым прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што стаматалагічныя паслугі ў Беларусі павінны быць даступны для абсалютна ўсіх слаёў насельніцтва, але пры гэтым не павінны "зваліцца ва ўраўнілаўку".Па новых правілах і цэнахНовыя правілы рэгулявання цэн на стаматалагічныя паслугі запрацавалі ў Беларусі з 1 лістапада 2023 года.Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, гэта было зроблена для павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва. Па дзеючым раней нормам цэны рэгуляваліся толькі на артапедычныя і зубатэхнічныя паслугі.З 1 лістапада абмежавалі таксама цэны на тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя паслугі. Затым у снежні профільнае ведамства ўстанавіла гранічныя максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі.Гэтая мера, паводле меркавання Мінздароўя, дасць магчымасць знізіць "неабгрунтавана высокія" тарыфы на паслугі стаматолагаў у недзяржаўных клініках.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240207/ekspart-stamatalagchnykh-paslug-belarus-vyras-bolsh-yak-u-dva-razy-1083431047.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/07/1083436370_263:0:2992:2047_1920x0_80_0_0_6d6847dc2fd7cfeb7341cccea6ec3427.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, навіны , стаматалогія, цэны і кошты, грамадства, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, савет міністраў рб
раман галоўчанка, навіны , стаматалогія, цэны і кошты, грамадства, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, савет міністраў рб
Галоўчанка: рэгуляванне цэн у стаматалогіі не дало патрэбнага эфекту
Паводле слоў прэм’ер-міністра, стаматалагічныя паслугі ў Беларусі павінны быць даступны для абсалютна ўсіх слаёў насельніцтва.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Нядаўняе ўвядзенне ў краіне рэгулявання цэн на стаматалагічныя паслугі пакуль што не дало патрэбнага эфекту, заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.
Прэм’ер-міністр нагадаў, што адносна нядаўна папярэднім кіраўніком Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам у краіне было ўведзена рэгуляванне цэн на стаматалагічныя паслугі.
Разам з тым, паводле слоў Галоўчанкі, інфармацыя, якая паступае з месцаў, сведчыць аб тым, што патрэбнага эфекту гэтая мера пакуль што не дала.
"Магчыма, былі дапушчаны нейкія пралікі ў падрыхтоўцы гэтага рашэння. Калі нешта неабходна выправіць, то гэта трэба рабіць", - падкрэсліў Галоўчанка, відэа з яго каментарыем апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Саўміна.
Пры гэтым прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што стаматалагічныя паслугі ў Беларусі павінны быць даступны для абсалютна ўсіх слаёў насельніцтва, але пры гэтым не павінны "зваліцца ва ўраўнілаўку".
"Галоўнае, каб не пакутавала якасць аказання такой дапамогі. Павінен быць баланс паміж даступнасцю і якасцю", - дадаў кіраўнік урада.
Па новых правілах і цэнах
Новыя правілы рэгулявання цэн на стаматалагічныя паслугі запрацавалі ў Беларусі з 1 лістапада 2023 года.
Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, гэта было зроблена для павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва. Па дзеючым раней нормам цэны рэгуляваліся толькі на артапедычныя і зубатэхнічныя паслугі.
З 1 лістапада абмежавалі таксама цэны на тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя паслугі. Затым у снежні профільнае ведамства ўстанавіла гранічныя максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі.
Гэтая мера, паводле меркавання Мінздароўя, дасць магчымасць знізіць "неабгрунтавана высокія" тарыфы на паслугі стаматолагаў у недзяржаўных клініках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"