Які сёння дзень: 5 сакавіка 2024 года

© SputnikЯкі сёння дзень: 5 сакавіка 2024 года
Які сёння дзень: 5 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 301 дзень.
Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 сакавіка

У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.

Хто нарадзіўся 5 сакавіка

1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі пісьменнік і навуковец.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.

5 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць зорку, якая падае, – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам ці кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.
Стужка навiн
0