https://bel.sputnik.by/20240306/putsn-zsha-sam-vypustsl-dzhyna-z-butelk-1084280741.html
Пуцін: ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі
Пуцін: ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар, выступаючы на цырымоніі закрыцця СФМ у Сірыусе, падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце ўсюды няпростая, і калі людзі ваююць – гэта заўсёды трагедыя. 06.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-06T21:52+0300
2024-03-06T21:52+0300
2024-03-06T22:11+0300
уладзімір пуцін
навіны
расія
фестываль
моладзь
грамадства
у свеце
зша
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084280493_0:0:2840:1597_1920x0_80_0_0_b9b5594f01433c80277540c1135d21f9.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Цяпер шмат гарачых кропак, і сітуацыя няпростая, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў сераду на закрыцці Сусветнага фестывалю моладзі ў Сірыусе.Ён назваў трагедыяй тое, што людзі ваююць адзін з адным, – людзі гінуць, атрымліваюць раненні. Пры гэтым прэзідэнт РФ са шкадаваннем адзначыў, што "на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываецца практычна адно і тое ж, калісьці больш, калісьці менш".ЗША выпусцілі джынаКіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі. Калі ім дазволена, то чаму іншыя краіны не могуць абараняць свае інтарэсы баявымі дзеяннямі, задаў пытанне Пуцін.Пры гэтым ён назваў відавочным фактам тое, што Злучаныя Штаты – гэта супердзяржава, вялізная і ўнікальная па-свойму краіна.Памылковая палітыкаАднак манаполія ЗША сёння не падабаецца пераважнай большасці краін, таксама і саюзнікам Вашынгтона, адзначыў прэзідэнт і заявіў, што, на яго думку, палітыка ЗША памылковая.У сувязі з гэтым ён нагадаў аб нядаўнім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, у якім закранулі тэму долара.Ён падкрэсліў, што "гэта вынік адваротны чаканаму, і так па вельмі многіх напрамках".СФМ у СірыусеСусветны фестываль моладзі праводзіцца на федэральнай тэрыторыі Сірыус з 1 па 7 сакавіка 2024 года. У ім бяруць удзел 20 тысяч маладых лідараў у сферы адукацыі, навукі, міжнароднага супрацоўніцтва, культуры, валанцёрства і дабрачыннасці, спорту, бізнесу, медыя і ў іншых галінах. Акрамя расіян, на фестываль прыбылі 10 тысяч замежнікаў.Беларуская дэлегацыя – адна з самых шматлікіх на СФМ. У яе ўвайшлі 630 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі БРСМ і піянерскай арганізацыі, а таксама маладыя вучоныя НАН, валанцёры і члены іншых арганізацый.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240304/myadzvedze-kantseptsyya-ukrana--ne-rasya-pavnna-znknuts-nazazhdy-1084186982.html
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084280493_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_8d582901b726d831a43cf0e0da93381d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, навіны , расія, фестываль, моладзь, грамадства, у свеце, зша, бяспека
уладзімір пуцін, навіны , расія, фестываль, моладзь, грамадства, у свеце, зша, бяспека
Пуцін: ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі
21:52 06.03.2024 (абноўлена: 22:11 06.03.2024) Расійскі лідар, выступаючы на цырымоніі закрыцця СФМ у Сірыусе, падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце ўсюды няпростая, і калі людзі ваююць – гэта заўсёды трагедыя.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Цяпер шмат гарачых кропак, і сітуацыя няпростая, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў сераду на закрыцці Сусветнага фестывалю моладзі ў Сірыусе.
"Так, сапраўды, сітуацыя няпростая, вельмі шмат праблем, шмат гарачых кропак. Ну, чаго далёка хадзіць? Вось, у нас побач, з нашымі суседзямі канфлікт, баявыя дзеянні ідуць…", - сказаў Пуцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў СМФ, адказваючы на пытанне рэпарцёра з КНР аб тым, як моладзь павінна глядзець на свет, калі навокал адбываюцца геапалітычныя канфлікты.
Ён назваў трагедыяй тое, што людзі ваююць адзін з адным, – людзі гінуць, атрымліваюць раненні. Пры гэтым прэзідэнт РФ са шкадаваннем адзначыў, што "на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываецца практычна адно і тое ж, калісьці больш, калісьці менш".
Кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі. Калі ім дазволена, то чаму іншыя краіны не могуць абараняць свае інтарэсы баявымі дзеяннямі, задаў пытанне Пуцін.
"Злучаныя Штаты самі выпусцілі гэтага джына з бутэлькі, але калі ім дазволена, то чаму не дазволена іншым краінам абараняць свае карэнныя інтарэсы такім жа чынам?" - сказаў кіраўнік РФ.
Пры гэтым ён назваў відавочным фактам тое, што Злучаныя Штаты – гэта супердзяржава, вялізная і ўнікальная па-свойму краіна.
Аднак манаполія ЗША сёння не падабаецца пераважнай большасці краін, таксама і саюзнікам Вашынгтона, адзначыў прэзідэнт і заявіў, што, на яго думку, палітыка ЗША памылковая.
У сувязі з гэтым ён нагадаў аб нядаўнім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, у якім закранулі тэму долара.
"Якраз і казаў пра тое, што долар падрываецца. Ну, забараняюць разлікі ў доларах. Навошта яны гэта робяць, вашы начальнікі, зусім незразумела. Ну, гэта значыць, зразумела, хочуць дасягнуць хуткага выніку. А выніку не дабіваюцца, а толькі падрыву улады долара дамагаюцца", - сказаў Пуцін.
Ён падкрэсліў, што "гэта вынік адваротны чаканаму, і так па вельмі многіх напрамках".
Сусветны фестываль моладзі праводзіцца на федэральнай тэрыторыі Сірыус з 1 па 7 сакавіка 2024 года. У ім бяруць удзел 20 тысяч маладых лідараў у сферы адукацыі, навукі, міжнароднага супрацоўніцтва, культуры, валанцёрства і дабрачыннасці, спорту, бізнесу, медыя і ў іншых галінах. Акрамя расіян, на фестываль прыбылі 10 тысяч замежнікаў.
Беларуская дэлегацыя – адна з самых шматлікіх на СФМ. У яе ўвайшлі 630 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі БРСМ і піянерскай арганізацыі, а таксама маладыя вучоныя НАН, валанцёры і члены іншых арганізацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"