https://bel.sputnik.by/20240306/ramont-na-trasakh-u-napramku-rf-zakonchats-u-byaguchym-godze-1084272248.html
Рамонт на трасах у напрамку РФ закончаць у бягучым годзе
Рамонт на трасах у напрамку РФ закончаць у бягучым годзе
Sputnik Беларусь
Цяпер работы ідуць поўным ходам, адкрываць участкі трас будуць у гэтым годзе і прымяркуюць да значных падзей. 06.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-06T16:14+0300
2024-03-06T16:14+0300
2024-03-06T16:14+0300
рамонт
дарогі
аўто
у беларусі
беларусь
навіны
міністэрства транспарту рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102419/89/1024198926_0:186:3076:1916_1920x0_80_0_0_2c977860c56ccc5e39cb833a6f2bb5b2.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Рамонт на дарогах Р-46, М-3 і Р-53 закончаць у бягучым годзе, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса і камунікацый Сяргей Лявончык падчас прэс-канферэнцыі.Ён удакладніў, што настрой у рабочых баявы, чакаецца прыняцце дзяржінвестпраграмы, якая дасць магчымасць задзейнічаць усе рэсурсы дарожных арганізацый.Намеснік начальніка адзначыў, што пасля рэканструкцыі дарогі М-3 і Р-46 будуць развіваць, бо "гэта перспектыўны калідор у напрамку Расіі, Санкт-Пецярбурга". Паводле яго слоў, урад і Мінтранс Беларусі разглядае развіццё гэтага калідора як прыярытэтнае.Гендырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадор" Юрый Масюк удакладніў інфармацыю."Участак, які сёння знаходзіцца ў працы ад Лагойска да Плешчаніц міма Хатыні, па заключаным кантракце работы выконвае арганізацыя холдынга "Белаўтадор". Па кантракце тэрмін завяршэння работ – люты. Але ўсе разумеюць, што ў лютым ніхто цэментабетон не выкладвае. Рух будзе адкрыты да 7 лістапада", - сказаў ён.Масюк нагадаў, што ў Беларусі не так шмат дат, да якіх імкнуцца прымеркаваць розныя будоўлі. Што да дарогі Р-53, то там выконваецца рэканструкцыя па параметрах першай тэхнічнай катэгорыі."Засталося абкласці каля 2,7 кіламетра цэментабетоннага пакрыцця. Усё залежыць ад умоў надвор’я. Рух будзе адкрыты і аб’ект завершаць да 3 ліпеня", - рэзюміраваў гендырэктар.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240110/raskhody-na-trymanne--ramont-darog-u-belarus-pavyalchats-u-dva-razy-1082700297.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102419/89/1024198926_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_a210f836505bde1165dbae5201cecd66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рамонт, дарогі, аўто, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства транспарту рб
рамонт, дарогі, аўто, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства транспарту рб
Рамонт на трасах у напрамку РФ закончаць у бягучым годзе
Цяпер работы ідуць поўным ходам, адкрываць участкі трас будуць у гэтым годзе і прымяркуюць да значных падзей.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Рамонт на дарогах Р-46, М-3 і Р-53 закончаць у бягучым годзе, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса і камунікацый Сяргей Лявончык падчас прэс-канферэнцыі.
Ён удакладніў, што настрой у рабочых баявы, чакаецца прыняцце дзяржінвестпраграмы, якая дасць магчымасць задзейнічаць усе рэсурсы дарожных арганізацый.
"Калі казаць пра аб’екты рэканструкцыі, то ў 2024 годзе мы плануем увесці ўчастак дарогі Р-46 ад Лепеля да Полацка. Цяпер там актыўна вядуцца будаўнічыя працы. Таксама выконваюцца (работы - Sputnik) на М-3 Мінск – Віцебск (участак ад Лагойска да Плешчаніц) і дарозе Р-53 ад Смалявіч да Жодзіна. Мы арыентуемся да канца года запусціць рух", - сказаў Лявончык.
Намеснік начальніка адзначыў, што пасля рэканструкцыі дарогі М-3 і Р-46 будуць развіваць, бо "гэта перспектыўны калідор у напрамку Расіі, Санкт-Пецярбурга". Паводле яго слоў, урад і Мінтранс Беларусі разглядае развіццё гэтага калідора як прыярытэтнае.
Гендырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадор" Юрый Масюк удакладніў інфармацыю.
"Участак, які сёння знаходзіцца ў працы ад Лагойска да Плешчаніц міма Хатыні, па заключаным кантракце работы выконвае арганізацыя холдынга "Белаўтадор". Па кантракце тэрмін завяршэння работ – люты. Але ўсе разумеюць, што ў лютым ніхто цэментабетон не выкладвае. Рух будзе адкрыты да 7 лістапада", - сказаў ён.
Масюк нагадаў, што ў Беларусі не так шмат дат, да якіх імкнуцца прымеркаваць розныя будоўлі. Што да дарогі Р-53, то там выконваецца рэканструкцыя па параметрах першай тэхнічнай катэгорыі.
"Засталося абкласці каля 2,7 кіламетра цэментабетоннага пакрыцця. Усё залежыць ад умоў надвор’я. Рух будзе адкрыты і аб’ект завершаць да 3 ліпеня", - рэзюміраваў гендырэктар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"