https://bel.sputnik.by/20240306/rasyskya-vnaroby-prosyats-uvests-zagaradzhalnyya-poshlny-na-zakhodnya-vny-1084250932.html
Расійскія вінаробы просяць увесці загараджальныя пошліны на заходнія віны
Расійскія вінаробы просяць увесці загараджальныя пошліны на заходнія віны
Sputnik Беларусь
Асацыяцыя вінаградараў і вінаробаў Расіі хоча, каб у краіне была квота на айчыннае віно ў рэстаранах і гандлі. 06.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-06T09:10+0300
2024-03-06T09:10+0300
2024-03-06T09:25+0300
віно
расія
імпарт
пошліна
захад
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1e/1074976199_0:16:3078:1747_1920x0_80_0_0_b2d797a0f5319d6586180bf916817dad.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Галіновая асацыяцыя расійскіх вінаробаў папрасіла ўвесці ў РФ павышаныя пошліны на віно з краін НАТА, паведаміў РІА Навіны выканаўчы сакратар Асацыяцыі вінаградараў і вінаробаў Расіі (АВВР) Аляксей Плотнікаў.Вінаробы РФ хочуць, каб стаўка гэтай пошліны была 200%. Таксама яны настойваюць на адмене льгот на ўвазныя пошліны для він з Грузіі.Нагадаем, у сярэдзіне 2023 года прэс-служба Мінэканамразвіцця РФ паведамляла, што ўрад павысіў увазныя пошліны на віны з недружалюбных краін з 12,5% да 20% (але не менш за 1,5 долараў за літр). Гэтая мера пачала працаваць з 1 жніўня, а потым яе працягнулі да канца 2024 года.Акрамя таго, па меркаванні АВВР на вітрынах крам РФ віна расійскай вытворчасці павінна быць не менш за 20%, з далейшым павелічэннем квоты да 50%.Адначасова АВВР прапануе ўстанавіць квоту і для кафэ, каб там з 1 верасня 2024 года было ў віннай карце "не менш за 50% найменняў віна, пеністага віна, мацаванага віна, вырабленых на тэрыторыі РФ".Па даных АВВР доля імпартнага віна на рынку РФ склала за 2022 год 44%, а за 2023-і – 48%.Віно РасііАмаль 200 кампаній уваходзяць у АВВР, а ў цэлым па РФ ліцэнзіі на вытворчасць віна ёсць у прыкладна 250 юрыдычных асоб. У мінулым годзе іх доля на расійскім рынку склала 60%.У краіне каля 100 тысяч вінаграднікаў. Асноўныя рэгіёны, дзе вырабляюць віно – Кубань, Крым і Растоўская вобласць. Гэтая прадукцыя выстаўляецца ў павільёне "Виноделие России" на ВДНГ у Маскве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231001/kvoty-na-vytvorchasts-pladovykh-vn-zmenshyl--belarus-1079830211.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1e/1074976199_347:0:3078:2048_1920x0_80_0_0_602621d0504694e6cf4ab20da58eb3b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віно, расія, імпарт, пошліна, захад, эканоміка, навіны
віно, расія, імпарт, пошліна, захад, эканоміка, навіны
Расійскія вінаробы просяць увесці загараджальныя пошліны на заходнія віны
09:10 06.03.2024 (абноўлена: 09:25 06.03.2024) Асацыяцыя вінаградараў і вінаробаў Расіі хоча, каб у краіне была квота на айчыннае віно ў рэстаранах і гандлі.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Галіновая асацыяцыя расійскіх вінаробаў папрасіла ўвесці ў РФ павышаныя пошліны на віно з краін НАТА, паведаміў
РІА Навіны выканаўчы сакратар Асацыяцыі вінаградараў і вінаробаў Расіі (АВВР) Аляксей Плотнікаў.
Вінаробы РФ хочуць, каб стаўка гэтай пошліны была 200%. Таксама яны настойваюць на адмене льгот на ўвазныя пошліны для він з Грузіі.
"Прынялі рашэнне зноў звярнуцца да ўрада і Дзярждумы з просьбай узмацніць меры па абароне расійскага рынку", - растлумачыў Плотнікаў.
Нагадаем, у сярэдзіне 2023 года прэс-служба Мінэканамразвіцця РФ паведамляла, што ўрад павысіў увазныя пошліны на віны з недружалюбных краін з 12,5% да 20% (але не менш за 1,5 долараў за літр). Гэтая мера пачала працаваць з 1 жніўня, а потым яе працягнулі да канца 2024 года.
Акрамя таго, па меркаванні АВВР на вітрынах крам РФ віна расійскай вытворчасці павінна быць не менш за 20%, з далейшым павелічэннем квоты да 50%.
Адначасова АВВР прапануе ўстанавіць квоту і для кафэ, каб там з 1 верасня 2024 года было ў віннай карце "не менш за 50% найменняў віна, пеністага віна, мацаванага віна, вырабленых на тэрыторыі РФ".
Па даных АВВР доля імпартнага віна на рынку РФ склала за 2022 год 44%, а за 2023-і – 48%.
Амаль 200 кампаній уваходзяць у АВВР, а ў цэлым па РФ ліцэнзіі на вытворчасць віна ёсць у прыкладна 250 юрыдычных асоб. У мінулым годзе іх доля на расійскім рынку склала 60%.
У краіне каля 100 тысяч вінаграднікаў. Асноўныя рэгіёны, дзе вырабляюць віно – Кубань, Крым і Растоўская вобласць. Гэтая прадукцыя выстаўляецца ў павільёне "Виноделие России" на ВДНГ у Маскве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 1 кастрычніка 2023, 12:48