https://bel.sputnik.by/20240308/belstat-belarusy--syarednm-pravyal-vosem-dzn-za-myazhoy-u-2023-godze-1084189582.html
Белстат: беларусы ў сярэднім правялі восем дзён за мяжой у 2023 годзе
Белстат: беларусы ў сярэднім правялі восем дзён за мяжой у 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Турызм, нягледзячы на санкцыйныя абмежаванні, развіваўся нядрэннымі тэмпамі ў мінулым годзе – размова не толькі аб выездзе за межы рэспублікі, але і аб... 08.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-08T10:44+0300
2024-03-08T10:44+0300
2024-03-08T10:44+0300
у беларусі
беларусь
грамадства
турызм
навіны
белстат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0d/1081094311_0:258:2727:1792_1920x0_80_0_0_29fa45878d4fa0d3c80c0614a92580f9.jpg
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Больш за 500 тыс беларускіх арганізаваных турыстаў выехалі за мяжу ў 2023 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.Годам раней гэтая лічба складала амаль 350 тыс чалавек. Пры гэтым арганізаваных замежных турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2023-м, было больш за 233 тыс (у 2022-м – 143 тыс чалавек).Па статыстыцы, сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой беларускіх турыстаў склала восем дзён, замежных у Беларусі – чатыры дні.Па стане на канец мінулага года, турыстычную дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляла больш за 1 100 арганізацый. Іх паслугамі ў 2023-м скарысталіся 2,5 млн арганізаваных падарожнікаў.Высокімі тэмпамі развіваўся ўнутраны турызм: у 2023 годзе больш за 1,7 млн беларусаў падарожнічалі па турах у межах краіны. Годам раней іх было больш за 1,5 млн чалавек.Гасцініцы і сядзібыУ 2023 годзе ў рэспубліцы дзейнічала 600 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння. Для параўнання – у 2022-м іх было 592.Сумарна ў іх спынілася амаль 2,2 млн чалавек, палова з якіх – грамадзяне Беларусі. А вось санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння стала крыху менш: калі ў 2022-м іх налічвалася 474 адзінкі, то ў 2023-м – 462. У мінулым годзе гэтыя ўстановы абслужылі больш за 1 млн пастаяльцаў.Таксама зменшылася колькасць аграэкасядзіб: 2 409 адзінак у 2023 годзе супраць 3 043 адзінак у 2022-м. Па новых правілах, сядзібы ў Беларусі павінны праходзіць перарэгістрацыю. У мінулым годзе аграсядзібы абслужылі больш за 450 тыс чалавек, у 2022-м – амаль 560 тыс.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240216/belavya--krasavku-zapuststs-pramyya-reysy-z-bresta--maskvu-1083691174.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0d/1081094311_0:2:2727:2047_1920x0_80_0_0_046bd98a502106e14d85387cb3da8094.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, грамадства, турызм, навіны , белстат
у беларусі, беларусь, грамадства, турызм, навіны , белстат
Белстат: беларусы ў сярэднім правялі восем дзён за мяжой у 2023 годзе
Турызм, нягледзячы на санкцыйныя абмежаванні, развіваўся нядрэннымі тэмпамі ў мінулым годзе – размова не толькі аб выездзе за межы рэспублікі, але і аб падарожжах унутры краіны.
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Больш за 500 тыс беларускіх арганізаваных турыстаў выехалі за мяжу ў 2023 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Годам раней гэтая лічба складала амаль 350 тыс чалавек. Пры гэтым арганізаваных замежных турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2023-м, было больш за 233 тыс (у 2022-м – 143 тыс чалавек).
Па статыстыцы, сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой беларускіх турыстаў склала восем дзён, замежных у Беларусі – чатыры дні.
Па стане на канец мінулага года, турыстычную дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляла больш за 1 100 арганізацый. Іх паслугамі ў 2023-м скарысталіся 2,5 млн арганізаваных падарожнікаў.
Высокімі тэмпамі развіваўся ўнутраны турызм: у 2023 годзе больш за 1,7 млн беларусаў падарожнічалі па турах у межах краіны. Годам раней іх было больш за 1,5 млн чалавек.
У 2023 годзе ў рэспубліцы дзейнічала 600 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння. Для параўнання – у 2022-м іх было 592.
Сумарна ў іх спынілася амаль 2,2 млн чалавек, палова з якіх – грамадзяне Беларусі. А вось санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння стала крыху менш: калі ў 2022-м іх налічвалася 474 адзінкі, то ў 2023-м – 462. У мінулым годзе гэтыя ўстановы абслужылі больш за 1 млн пастаяльцаў.
Таксама зменшылася колькасць аграэкасядзіб: 2 409 адзінак у 2023 годзе супраць 3 043 адзінак у 2022-м. Па новых правілах, сядзібы ў Беларусі павінны праходзіць перарэгістрацыю. У мінулым годзе аграсядзібы абслужылі больш за 450 тыс чалавек, у 2022-м – амаль 560 тыс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"