https://bel.sputnik.by/20240308/nekatoryya-krany-es-prymuts-udzel-u-mnskay-knzhnay-vystave-2024-1084190494.html
Некаторыя краіны ЕС прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе-2024
Некаторыя краіны ЕС прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе-2024
Sputnik Беларусь
Лейтматывам адной з галоўных літаратурных падзей у рэспубліцы стане 80-годдзе вызвалення Беларусі і Год якасці. 08.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-08T12:45+0300
2024-03-08T12:45+0300
2024-03-08T12:45+0300
выстава
мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
мінск
кніга
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
ес
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/16/1073510713_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_615c0510f6e3de690cf7bdbc811427fb.jpg
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Каля 60 тысяч наведвальнікаў чакаецца на 31-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, паведамілі арганізатары на прэс-канферэнцыі.Як расказаў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, сёлета пляцоўка мерапрыемства будзе шырока прадстаўлена краінамі блізкага і далёкага замежжа.Арганізатары чакаюць удзел у выставе-кірмашы прадстаўнікоў каля 20 краін – Ірана, Егіпта, Расіі, Кітая і іншых дзяржаў. Плануецца, што ў Мінск прыедуць у тым ліку госці з Еўрасаюза."Не буду апярэджваць падзеі, але плануецца ў нас Германія, плануюцца, магчыма, прадстаўнікі ад Польшчы. Магчыма, яны будуць на нашых стэндах працаваць. З улікам падзей, якія зараз адбываюцца, мы не будзем апярэджваць іх афіцыйны ўдзел. Тыя арганізацыі і выдавецтвы (з ЕС - Sputnik), якія з намі супрацоўнічаюць, прама скажу, як ёсць, асцерагаюцца за тое, ці змогуць яны ў далейшым працаваць на тэрыторыі сваіх краін", - адзначыў Бузоўскі.Тэматыка выставы – Год якасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі. Аднак, як заяўляюць арганізатары, сыходзіць у чыстым выглядзе ў "ваеншчыну" не плануецца.Мінскі міжнародны кніжны форум адбудзецца з 14 па 17 сакавіка ў "Рамонку" – адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход бясплатны.Арганізатары прагназіруюць, што за чатыры дні працы выставы яе наведаюць каля 60 тыс чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231208/gstoryya--90-gado-sakrety--dasyagnenn-prezdentskay-bblyatek-belarus-1081825954.html
мінск
беларусь
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/16/1073510713_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_5112bfa243c691061486a64095df3ae0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, мінск, кніга, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , ес, культура
выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, мінск, кніга, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , ес, культура
Некаторыя краіны ЕС прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе-2024
Лейтматывам адной з галоўных літаратурных падзей у рэспубліцы стане 80-годдзе вызвалення Беларусі і Год якасці.
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Каля 60 тысяч наведвальнікаў чакаецца на 31-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, паведамілі арганізатары на прэс-канферэнцыі.
Як расказаў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, сёлета пляцоўка мерапрыемства будзе шырока прадстаўлена краінамі блізкага і далёкага замежжа.
"Для нас гэта вельмі адказна і прынцыпова ў сувязі з вядомымі пэўнымі геапалітычнымі падзеямі, працэсамі, якія адбываюцца ў свеце, пераацэнкай каштоўнасцей, якую мы ўсё назіраем, і якая апісваецца ў тым ліку пісьменнікамі", - заявіў ён.
Арганізатары чакаюць удзел у выставе-кірмашы прадстаўнікоў каля 20 краін – Ірана, Егіпта, Расіі, Кітая і іншых дзяржаў. Плануецца, што ў Мінск прыедуць у тым ліку госці з Еўрасаюза.
"Не буду апярэджваць падзеі, але плануецца ў нас Германія, плануюцца, магчыма, прадстаўнікі ад Польшчы. Магчыма, яны будуць на нашых стэндах працаваць. З улікам падзей, якія зараз адбываюцца, мы не будзем апярэджваць іх афіцыйны ўдзел. Тыя арганізацыі і выдавецтвы (з ЕС - Sputnik), якія з намі супрацоўнічаюць, прама скажу, як ёсць, асцерагаюцца за тое, ці змогуць яны ў далейшым працаваць на тэрыторыі сваіх краін", - адзначыў Бузоўскі.
Тэматыка выставы – Год якасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі. Аднак, як заяўляюць арганізатары, сыходзіць у чыстым выглядзе ў "ваеншчыну" не плануецца.
Мінскі міжнародны кніжны форум адбудзецца з 14 па 17 сакавіка ў "Рамонку" – адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход бясплатны.
Арганізатары прагназіруюць, што за чатыры дні працы выставы яе наведаюць каля 60 тыс чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"