Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2024
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў, што мяняецца ў правілах прыёму мэтавікоў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

БДУ з 2024 года пачне рыхтаваць перакладчыкаў-краіназнаўцаў

© SputnikГалоўны корпус БДУ
Галоўны корпус БДУ - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2024
Падпісацца
Спецыялістаў гэтага профілю яшчэ не навучалі ў рэспубліцы, аднак чакаецца, што яны будуць запатрабаваны ў беларускіх кампаніях.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачне набіраць абітурыентаў на новую спецыяльнасць "краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць" з 2024 года, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Рыхтаваць краіназнаўцаў-перакладчыкаў будуць на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. У БДУ заяўляюць, што спецыялістаў гэтага напрамку ў беларускіх ВНУ яшчэ не навучалі. Падобная спецыяльнасць – "рэгіёназнаўства" – адкрыта на гістарычным факультэце.
Набіраць абітурыентаў пакуль што будуць толькі на ўзровень бакалаўрыяту на бюджэтную і платную формы. Вучыцца трэба будзе 4,5 гады. Для паступлення неабходна здаць ЦЭ ці ЦТ па геаграфіі, матэматыцы, рускай або беларускай мовах.

Патрэбны краіне

У Белдзяржуніверсітэце адзначаюць, што спецыялісты гэтага профілю будуць запатрабаваны ў айчынных кампаній і арганізацый. Акрамя валодання замежнай мовай, іх навучаць разбірацца ў асаблівасцях розных краін, а таксама навыкам педагагічнай і вытворчай дзейнасці.
Выпускнікі атрымаюць трайную кваліфікацыю – географ, выкладчык і перакладчык. Яны змогуць працаваць педагогамі і перакладчыкамі ў ІТ-кампаніях, адукацыйных, даследчых, турыстычных і іншых арганізацыях.

Яшчэ дзве новыя спецыяльнасці

Рэктар БДУ Андрэй Кароль раней паведамляў, што ў 2024 годзе ва ўніверсітэце з’явяцца яшчэ дзве новыя спецыяльнасці. Яны адкрыюцца на факультэце міжнародных адносін (ФМА). Размова аб "міжнароднай канфлікталогіі" і "міжнароднай лагістыцы".
Выпускнікам будуць прысвоены кваліфікацыі "канфліктолаг-міжнароднік" і "спецыяліст па міжнароднай лагістыцы".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абітурыенты на ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2024
Абітурыент – 2024
Мінадукацыі: набор у ВНУ Мінска будзе скарачацца
Стужка навiн
0