https://bel.sputnik.by/20240311/kdk-pravyarae-gatonasts-tekhnk-da-pasyanoy-kampan--belarus-1084376386.html
КДК правярае гатоўнасць тэхнікі да пасяўной кампаніі ў Беларусі
КДК правярае гатоўнасць тэхнікі да пасяўной кампаніі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Ужо выяўлены прыпіскі па сельскагаспадарчай тэхніцы, устаноўлены факты адсутнасці патрэбнай колькасці насення для пасяўной. 11.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-11T16:22+0300
2024-03-11T16:22+0300
2024-03-11T16:22+0300
кдк рб
агра-прамысловы комплекс
сельская гаспадарка
пасяўная
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102168/04/1021680411_0:0:3301:1858_1920x0_80_0_0_8b0e93adb456761e1c981785306bc988.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў недахопы ў ходзе праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да веснавых палявых работ, паведамілі ў КДК Беларусі.Паводле даных ведамства, на 11 сакавіка праверкі праведзены ўжо ў 147 гаспадарках ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.Таксама ёсць пытанні па наяўнасці патрэбнай колькасці ўдабрэнняў, па забеспячэнні гаспадарак насеннем для правядзення пасяўной.Супрацоўнікі Дзяржкантролю ўстанавілі, што ў некаторых сельгасарганізацыях недастатковымі тэмпамі вядзецца падрыхтоўка трактароў і сельскагаспадарчых машын. Былі ўстаноўлены і факты таго, што ў некаторых гаспадарках рамонт тэхнікі ўвогуле не праводзіўся з-за адсутнасці запчастак: у 24% з ліку правераных арганізацый не выконваліся графікі рамонту.Прыпіскі і кадрыМаніторынг гатоўнасці да пасяўной выявіў і праблему дэфіцыту кадраў у вёсцы. "У шэрагу сельгасарганізацый падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной не ажыццяўляецца з-за адсутнасці механізатараў", - сказалі ў КДК.Акрамя таго, кантралёры ўстанавілі, што ў некаторых гаспадарках былі прыпіскі гатоўнасці тэхпарку.Пры гэтым, паводле даных Мінсельгасхарча, у краіне ёсць у наяўнасці насенне яравых збожжавых і зернебабовых культур у складзе 122% да патрэбнасці рэспублікі."Цяпер прымаюцца меры па забеспячэнні аператыўнага завяршэння рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі ў адстаючых рэгіёнах", - сказалі ў камітэце.Таксама на кантроль пастаўлена пытанне, якое датычыцца падрыхтоўкі да сяўбы арыгінальнага і элітнага насення збожжавых і зернебабовых культур.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230929/lukashenka-u-buduchyn-selskae-naselntstva-budze-zhyts-u-asnonym-u-agragaradkakh-1079854228.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102168/04/1021680411_462:0:3193:2048_1920x0_80_0_0_df5e11c531ed52276311640a1fa56f2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдк рб, агра-прамысловы комплекс, сельская гаспадарка, пасяўная, навіны , у беларусі, беларусь
кдк рб, агра-прамысловы комплекс, сельская гаспадарка, пасяўная, навіны , у беларусі, беларусь
КДК правярае гатоўнасць тэхнікі да пасяўной кампаніі ў Беларусі
Ужо выяўлены прыпіскі па сельскагаспадарчай тэхніцы, устаноўлены факты адсутнасці патрэбнай колькасці насення для пасяўной.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў недахопы ў ходзе праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да веснавых палявых работ, паведамілі ў КДК Беларусі.
Паводле даных ведамства, на 11 сакавіка праверкі праведзены ўжо ў 147 гаспадарках ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.
"Праверкі паказалі, што ў некаторых раёнах мясцовыя кіраўнікі не прымаюць належных мер па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі", - паведамілі ў КДК.
Таксама ёсць пытанні па наяўнасці патрэбнай колькасці ўдабрэнняў, па забеспячэнні гаспадарак насеннем для правядзення пасяўной.
Супрацоўнікі Дзяржкантролю ўстанавілі, што ў некаторых сельгасарганізацыях недастатковымі тэмпамі вядзецца падрыхтоўка трактароў і сельскагаспадарчых машын. Былі ўстаноўлены і факты таго, што ў некаторых гаспадарках рамонт тэхнікі ўвогуле не праводзіўся з-за адсутнасці запчастак: у 24% з ліку правераных арганізацый не выконваліся графікі рамонту.
Маніторынг гатоўнасці да пасяўной выявіў і праблему дэфіцыту кадраў у вёсцы. "У шэрагу сельгасарганізацый падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной не ажыццяўляецца з-за адсутнасці механізатараў", - сказалі ў КДК.
Акрамя таго, кантралёры ўстанавілі, што ў некаторых гаспадарках былі прыпіскі гатоўнасці тэхпарку.
"А асобныя сельгасарганізацыі не забяспечаны ў поўным аб’ёме насеннем сельскагаспадарчых культур для сяўбы запланаваных плошчаў", - падкрэслілі ў КДК.
Пры гэтым, паводле даных Мінсельгасхарча, у краіне ёсць у наяўнасці насенне яравых збожжавых і зернебабовых культур у складзе 122% да патрэбнасці рэспублікі.
"Цяпер прымаюцца меры па забеспячэнні аператыўнага завяршэння рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі ў адстаючых рэгіёнах", - сказалі ў камітэце.
Таксама на кантроль пастаўлена пытанне, якое датычыцца падрыхтоўкі да сяўбы арыгінальнага і элітнага насення збожжавых і зернебабовых культур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"