https://bel.sputnik.by/20240311/lukashenka-prav-kadravy-dzen-1084372646.html
Лукашэнка правёў кадравы дзень
Лукашэнка правёў кадравы дзень
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар узгадніў новыя прызначэнні ў кіраўніцтве трох міністэрстваў, у мясцовых органах улады, а таксама буйных прадпрыемствах краіны. 11.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-11T13:27+0300
2024-03-11T13:27+0300
2024-03-11T13:27+0300
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
палітыка
у беларусі
беларусь
навіны
міністэрства эканомікі рб
міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
аат "белаз"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:28:3058:1748_1920x0_80_0_0_6564f1b3d3d3353e0b78000f93b6531b.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак разгледзеў кадравыя пытанні, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Першым намеснікам міністра эканомікі прызначаны Андрэй Картун – да гэтага ён быў намеснікам кіраўніка эканамічнага ведамства.Намеснікам міністра ўзгоднена Марыя Мажынская, якая раней займала пасаду галоўнага саветніка ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.Вакантную раней пасаду намесніка міністра адукацыі (па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце) заняла дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая.У міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначаны першы намеснік кіраўніка – ім будзе Андрэй Бекет, які займаў раней пасаду гендырэктара ЖКГ Мінскага раёна.Новы кіраўнік з’явіўся ў Дэпартаменце фінансавага маніторынгу КДК – Дзмітрый Захараў. Раней ён працаваў першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.Таксама прэзідэнт прызначыў новых дырэктараў Беларускага аўтамабільнага завода, ЗАТ "Атлант" і прадпрыемства "Белспецзнештэхніка". Кіраўніком БелАЗа стаў Сяргей Лесін, які да гэтага займаў пасаду намесніка гендырэктара – тэхнічнага дырэктара прадпрыемства. ЗАТ "Атлант" узначаліў Дзмітрый Харытончык, які дагэтуль займаў пасаду намесніка міністра прамысловасці рэспублікі. Кіраўніком прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" ўзгоднены Ігар Велянцей, які да гэтага моманту працаваў намеснікам дырэктара Завода дакладнай электрамеханікі.Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве мясцовых органаў улады.У прыватнасці, першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама стаў Васіль Сысоеў, які ўзначальваў абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Старшынёй Карэліцкага райвыканкама прызначаны Андрэй Гардзей, які працаваў раней у Аршанскім РВК. Новы кіраўнік з’явіўся і ў Бярэзінскага райвыканкама – Андрэй Сакалоўскі, які быў намеснікам старшыні гэтага раёна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240307/lukashenka-pryznachy-novaga-namesnka-kranka-svay-admnstratsy-1084303319.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:0:2448:1836_1920x0_80_0_0_22d2d2a9ebbf7ef84e90b446e812ef0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства эканомікі рб, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, аат "белаз"
аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства эканомікі рб, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, аат "белаз"
Лукашэнка правёў кадравы дзень
Беларускі лідар узгадніў новыя прызначэнні ў кіраўніцтве трох міністэрстваў, у мясцовых органах улады, а таксама буйных прадпрыемствах краіны.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак разгледзеў кадравыя пытанні, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Першым намеснікам міністра эканомікі прызначаны Андрэй Картун – да гэтага ён быў намеснікам кіраўніка эканамічнага ведамства.
Намеснікам міністра ўзгоднена Марыя Мажынская, якая раней займала пасаду галоўнага саветніка ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.
Вакантную раней пасаду намесніка міністра адукацыі (па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце) заняла дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая.
У міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначаны першы намеснік кіраўніка – ім будзе Андрэй Бекет, які займаў раней пасаду гендырэктара ЖКГ Мінскага раёна.
Новы кіраўнік з’явіўся ў Дэпартаменце фінансавага маніторынгу КДК – Дзмітрый Захараў. Раней ён працаваў першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.
Таксама прэзідэнт прызначыў новых дырэктараў Беларускага аўтамабільнага завода, ЗАТ "Атлант" і прадпрыемства "Белспецзнештэхніка". Кіраўніком БелАЗа
стаў Сяргей Лесін, які да гэтага займаў пасаду намесніка гендырэктара – тэхнічнага дырэктара прадпрыемства. ЗАТ "Атлант" узначаліў Дзмітрый Харытончык, які дагэтуль займаў пасаду намесніка міністра прамысловасці рэспублікі. Кіраўніком прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" ўзгоднены Ігар Велянцей, які да гэтага моманту працаваў намеснікам дырэктара Завода дакладнай электрамеханікі.
Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве мясцовых органаў улады.
У прыватнасці, першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама стаў Васіль Сысоеў, які ўзначальваў абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Старшынёй Карэліцкага райвыканкама прызначаны Андрэй Гардзей, які працаваў раней у Аршанскім РВК. Новы кіраўнік з’явіўся і ў Бярэзінскага райвыканкама – Андрэй Сакалоўскі, які быў намеснікам старшыні гэтага раёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"