https://bel.sputnik.by/20240311/lukashenka-zaklka-chynonka-rastlumachyts-lyudzyam-nakolk-skladanyya-zaraz-chasy-1084374531.html
Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў растлумачыць людзям, наколькі складаныя зараз часы
Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў растлумачыць людзям, наколькі складаныя зараз часы
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады прыкладаюць намаганні, каб ва ўмовах санкцый грамадзяне не адчувалі на сабе іх уздзеянне, але і ў адказ заклікаюць займацца сваёй справай. 11.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-11T14:26+0300
2024-03-11T14:26+0300
2024-03-11T14:26+0300
аляксандр лукашэнка
палітыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
год якасці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0b/1084373402_97:0:1229:637_1920x0_80_0_0_a6f0278479313e5b1509a773f595f3e4.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Людзі патрабуюць часам ад улады тое, што ўлада рабіць не павінна, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас прыняцця кадравых рашэнняў па вертыкалі на месцах.Паводле яго слоў, у бягучым годзе не будзе лёгка, і ў наступным таксама.Лукашэнка канстатаваў, краіна адчувае на сабе націск, звязаны з рэстрыкцыямі, але заслугай улад з’яўляецца тое, што грамадзяне на сабе гэта не адчуваюць."Людзям трэба расказваць і тлумачыць: тое, што яны павінны рабіць, – яны павінны зрабіць. За іх ніхто не зробіць", - упэўнен ён.Пры гэтым ён прапанаваў, каб выдаткі на рамонт у дварах прафінансавалі мясцовыя жыхары на 2%, а астатнія 98% на сябе возьмуць улады.На думку беларускага лідара, перад уладамі стаіць задача арганізацыі людзей, каб для іх былі створаны ўмовы, пры якіх яны будуць добраўпарадкоўваць двары, дзе жывуць."Трэба развезці туды бетон і арматуру. Яны пакладуць арматуру і забетануюць сабе гэтыя двары. Але гэта трэба арганізаваць", - асабліва адзначыў Лукашэнка.Пасля чаго канстатаваў, што адпаведнай працай ніхто не займаецца, ні ў сталіцы, ні ў раёнах – гэтым павінна займацца мясцовая ўлада.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240301/lukashenka-da-daruchenn-pa-padrykhtotsy-pershaga-pasyadzhennya-uns-1084131669.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0b/1084373402_304:0:1153:637_1920x0_80_0_0_fe605959636036e74d8dbd4f9d10f931.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, год якасці
аляксандр лукашэнка, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, год якасці
Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў растлумачыць людзям, наколькі складаныя зараз часы
Беларускія ўлады прыкладаюць намаганні, каб ва ўмовах санкцый грамадзяне не адчувалі на сабе іх уздзеянне, але і ў адказ заклікаюць займацца сваёй справай.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Людзі патрабуюць часам ад улады тое, што ўлада рабіць не павінна, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас прыняцця кадравых рашэнняў па вертыкалі на месцах.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе не будзе лёгка, і ў наступным таксама.
"Кіраўнік дзяржавы арыентаваў прадстаўнікоў улады, чыноўнікаў на тое, каб яны больш тлумачылі людзям, наколькі складаныя цяпер часы і чаму важны ўклад кожнага чалавека, асабліва ў частцы добраўпарадкавання і навядзення парадку", - піша БелТА.
Лукашэнка канстатаваў, краіна адчувае на сабе націск, звязаны з рэстрыкцыямі, але заслугай улад з’яўляецца тое, што грамадзяне на сабе гэта не адчуваюць.
"Людзям трэба расказваць і тлумачыць: тое, што яны павінны рабіць, – яны павінны зрабіць. За іх ніхто не зробіць", - упэўнен ён.
Пры гэтым ён прапанаваў, каб выдаткі на рамонт у дварах прафінансавалі мясцовыя жыхары на 2%, а астатнія 98% на сябе возьмуць улады.
На думку беларускага лідара, перад уладамі стаіць задача арганізацыі людзей, каб для іх былі створаны ўмовы, пры якіх яны будуць добраўпарадкоўваць двары, дзе жывуць.
"Трэба развезці туды бетон і арматуру. Яны пакладуць арматуру і забетануюць сабе гэтыя двары. Але гэта трэба арганізаваць", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Пасля чаго канстатаваў, што адпаведнай працай ніхто не займаецца, ні ў сталіцы, ні ў раёнах – гэтым павінна займацца мясцовая ўлада.
"Трэба арганізаваць людзей. Год якасці пачынаецца са свайго двара", - заклікаў чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"