https://bel.sputnik.by/20240311/orban-tramp-paabyatsa-shto-ne-dasts-groshy-ukrane-tady-kanflkt-skonchytstsa-1084351278.html
Орбан: Трамп паабяцаў, што не дасць грошы Украіне, тады канфлікт скончыцца
Орбан: Трамп паабяцаў, што не дасць грошы Украіне, тады канфлікт скончыцца
Sputnik Беларусь
Венгерскі прэм’ер-міністр мяркуе, што былы амерыканскі прэзідэнт "дастаткова пацярпеў" і зможа атрымаць перамогу на выбарах. 11.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-11T09:32+0300
2024-03-11T09:32+0300
2024-03-11T09:32+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
віктор орбан
дональд трамп
венгрыя
зша
палітыка
бяспека
грошы
фінансаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1076997206_0:0:3078:1731_1920x0_80_0_0_72dce5647441578a264d670a383667c9.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў, што ў выпадку перамогі на выбарах кіраўніка дзяржавы не будзе даваць грошы Украіне, а без дапамогі Вашынгтона Еўропа не зможа фінансаваць канфлікт, і ён скончыцца, такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.У пятніцу вечарам прайшла сустрэча Трампа і Орбана, на якой яны абмеркавалі спектр пытанняў, якія закранаюць Венгрыю і ЗША.Венгерскі прэм’ер нагадаў, што Трамп зараз не прэзідэнт, аднак ён абяцаў у выпадку вяртання на пасаду не даваць "ні капейкі"."І тады гэтая вайна скончыцца", - сказаў Орбан.Выпакутаваць перамогуПалітык таксама мяркуе, што Трамп "дастаткова пацярпеў" і зможа атрымаць перамогу на прэзідэнцкіх выбарах."Я ўжо даўно ў гэтым "спорце", і, па маім вопыце, ты можаш перамагчы, толькі калі пацярпеў за гэта", - сказаў ён.На думку Орбана, тое, праз што даводзіцца праходзіць Трампу, амаль беспрэцэдэнтна.Нагадаем, што Трампу ў межах чатырох крымінальных спраў прад’яўлена 91 абвінавачанне. Ён стаў першым амерыканскім экс-прэзідэнтам, супраць якога былі выстаўлены крымінальныя абвінавачанні.Самыя цяжкія артыкулы пагражаюць экс-прэзідэнту ЗША 20 гадамі пазбаўлення волі. Па сукупнасці абвінавачанняў палітыка чакае больш за 700 гадоў турмы.Нагадаем, што яшчэ ў лістападзе 2022 года Трамп заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, якія намечаны на лістапад 2024 года.Байдэн – гэта дрэннаПрэм’ер-міністр таксама выказаўся наконт магчымага перавыбрання на прэзідэнцкую пасаду Джо Байдэна. Паводле яго слоў, "гэта было б дрэнна".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240306/pyasko-amerykanskya-tank-ezdzyats-pa-rasyskay-zyaml-pakul-ne-zgarats-1084271193.html
венгрыя
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1076997206_347:0:3078:2048_1920x0_80_0_0_dbddec553137c901758a593b8863d5ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, віктор орбан, дональд трамп, венгрыя, зша, палітыка, бяспека, грошы, фінансаванне, навіны , у свеце
спецаперацыя, віктор орбан, дональд трамп, венгрыя, зша, палітыка, бяспека, грошы, фінансаванне, навіны , у свеце
Орбан: Трамп паабяцаў, што не дасць грошы Украіне, тады канфлікт скончыцца
Венгерскі прэм’ер-міністр мяркуе, што былы амерыканскі прэзідэнт "дастаткова пацярпеў" і зможа атрымаць перамогу на выбарах.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў, што ў выпадку перамогі на выбарах кіраўніка дзяржавы не будзе даваць грошы Украіне, а без дапамогі Вашынгтона Еўропа не зможа фінансаваць канфлікт, і ён скончыцца, такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
У пятніцу вечарам прайшла сустрэча Трампа і Орбана, на якой яны абмеркавалі спектр пытанняў, якія закранаюць Венгрыю і ЗША.
"Відавочна, што Украіна сама не стаіць на нагах. Калі амерыканцы не дадуць зброю і грошы, а за імі еўрапейцы, то вайна скончыцца. Калі амерыканцы не даюць грошай, то еўрапейцы не здольны самі фінансаваць гэтую вайну, тады ёй канец", - сказаў Орбан у інтэрв’ю тэлеканалу М1.
Венгерскі прэм’ер нагадаў, што Трамп зараз не прэзідэнт, аднак ён абяцаў у выпадку вяртання на пасаду не даваць "ні капейкі".
"І тады гэтая вайна скончыцца", - сказаў Орбан.
Палітык таксама мяркуе, што Трамп "дастаткова пацярпеў" і зможа атрымаць перамогу на прэзідэнцкіх выбарах.
"Я ўжо даўно ў гэтым "спорце", і, па маім вопыце, ты можаш перамагчы, толькі калі пацярпеў за гэта", - сказаў ён.
На думку Орбана, тое, праз што даводзіцца праходзіць Трампу, амаль беспрэцэдэнтна.
Нагадаем, што Трампу ў межах чатырох крымінальных спраў прад’яўлена 91 абвінавачанне. Ён стаў першым амерыканскім экс-прэзідэнтам, супраць якога былі выстаўлены крымінальныя абвінавачанні.
Самыя цяжкія артыкулы пагражаюць экс-прэзідэнту ЗША 20 гадамі пазбаўлення волі. Па сукупнасці абвінавачанняў палітыка чакае больш за 700 гадоў турмы.
Нагадаем, што яшчэ ў лістападзе 2022 года Трамп заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, якія намечаны на лістапад 2024 года.
Прэм’ер-міністр таксама выказаўся наконт магчымага перавыбрання на прэзідэнцкую пасаду Джо Байдэна. Паводле яго слоў, "гэта было б дрэнна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"