https://bel.sputnik.by/20240312/asabstaya-sprava-shamyakna--stelazhy-z-sakretam-arkhvaskhovshcha-znutry--vdea-1084396053.html
Асабістая справа Шамякіна і стэлажы з сакрэтам: архівасховішча знутры – відэа
Асабістая справа Шамякіна і стэлажы з сакрэтам: архівасховішча знутры – відэа
Sputnik Беларусь
Умяшчальнасць новага архівасховішча ў Гомелі – больш за мільён спраў. Пакуль пастаянную прапіску на металічных стэлажах атрымалі больш за 10 тысяч дакументаў... 12.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-12T11:59+0300
2024-03-12T11:59+0300
2024-03-12T12:02+0300
відэа
відэа
архіў
гомель
гісторыя
грамадства
беларусь
у беларусі
эксклюзіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0c/1084394072_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_4eac002d599ddf6c46849b05f79b02b3.jpg
Сховішча дакументаў выглядае амаль як бункер – вокны адсутнічаюць, металічныя дзверы, асобны вентыляцыйны пакой, які забяспечвае клімат-кантроль для "машыны часу", што захоўвае сакрэты з 1917 года. Агульная працягласць архіўных паліц – некалькі кіламетраў.Некаторыя стэлажы з сакрэтам – мабільнымі іх робіць спецыяльны механізм, які дазваляе не толькі эканоміць месца, але і ператвараць адкрытыя паліцы ў зачыненыя, куды не прасочацца святло і пыл. Вечна захоўваць унікальныя дакументы дазваляе прытокава-выцяжная ўстаноўка з функцыяй асушэння, увільгатнення і ачысткі паветра. У выпадку задымлення ці павышэння тэмпературы замест вады ў памяшканне паступае вуглякіслы газ.Па словах дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Андрэя Сушчэвіча, тушыць каштоўныя дакументы вадой катэгарычна нельга, таму ў архівасховішчы ўстаноўлена спецыяльная аўтаматычная сістэма газавага пажаратушэння. Прынцып працы заключаецца ў тым, што цяжкі газ не дае полымю разгарэцца і тушыць яго. Пасля ліквідацыі ўзгарання ўсе памяшканні праветрываюцца.У архівасховішчы ўстаноўлена сістэма відэаназірання, такія меры бяспекі цалкам апраўданы – у фондах захоўваюцца рэдкія гістарычныя дакументы на пажоўклай ад часу паперы. Тут і інфармацыя аб нацыяналізацыі зямель, стане мясцовай прамысловасці, электрыфікацыі гарадоў, даныя аб ліквідацыі непісьменнасці, стане медабслугоўвання насельніцтва, пратаколы камісіі па барацьбе з беспрытульнасцю і злачыннасцю, звесткі, калі і якія прадпрыемствы адкрыліся на Гомельшчыне, задакументаваны нават рашэнні мясцовых органаў улад аб перайменаванні вуліц, узнагароджаннях, адкрыцці новых аб’ектаў.З фондаў Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці на часовую экспазіцыю ў архівасховішча прывезлі фатаграфіі і спіскі дзяцей Паволжа, датаваныя 1921-1922 гадамі, асабістая справа героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна і пісьменніка Івана Шамякіна. Самы ранні дакумент архіва, які знаходзіцца ў справе "Палітычныя агляды жандарскай управы Магілёўскага і Быхаўскага, Аршанскага і Сенінскага паветаў за 1879-1880 гг.", датаваны 1879 годам.Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці для часовай экспазіцыі прадставіў план Гомельскага перасыльнага лагера ваеннапалонных №121, акты аб злачынствах акупантаў над савецкімі грамадзянамі ў лагеры смерці, схематычны план масавых расстрэлаў мірных жыхароў на Рэчыцкай шашы. А таксама праект каштарыса на абсталяванне памяшканняў Гомельскага губернскага архіўнага сховішча – першага гарадскога архівасховішча, плошча якога ў той час складала 192 квадратныя метры, яно абслугоўвала 20 устаноў, а на пяціпалочных стэлажах з дошак у сярэднім у год захоўвалі па 15 спраў.Усяго ў Гомельскай вобласці пяць дзяржаўных архіваў. Два абласныя размешчаны ў Гомелі, яшчэ тры занальныя – у Жлобіне, Мазыры і Рэчыцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0c/1084394072_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_a1546069e304be18ff52ad622f037bd6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, архіў, видео, гомель, гісторыя, грамадства, беларусь, у беларусі, эксклюзіў
відэа, архіў, видео, гомель, гісторыя, грамадства, беларусь, у беларусі, эксклюзіў
Асабістая справа Шамякіна і стэлажы з сакрэтам: архівасховішча знутры – відэа
11:59 12.03.2024 (абноўлена: 12:02 12.03.2024) Эксклюзіў
Умяшчальнасць новага архівасховішча ў Гомелі – больш за мільён спраў. Пакуль пастаянную прапіску на металічных стэлажах атрымалі больш за 10 тысяч дакументаў. Штогод фонды могуць папоўняцца яшчэ на 5 тысяч. Якія сакрэты захоўвае гэтае месца, глядзіце на відэа Sputnik.
Сховішча дакументаў выглядае амаль як бункер – вокны адсутнічаюць, металічныя дзверы, асобны вентыляцыйны пакой, які забяспечвае клімат-кантроль для "машыны часу", што захоўвае сакрэты з 1917 года. Агульная працягласць архіўных паліц – некалькі кіламетраў.
Некаторыя стэлажы з сакрэтам – мабільнымі іх робіць спецыяльны механізм, які дазваляе не толькі эканоміць месца, але і ператвараць адкрытыя паліцы ў зачыненыя, куды не прасочацца святло і пыл. Вечна захоўваць унікальныя дакументы дазваляе прытокава-выцяжная ўстаноўка з функцыяй асушэння, увільгатнення і ачысткі паветра. У выпадку задымлення ці павышэння тэмпературы замест вады ў памяшканне паступае вуглякіслы газ.
Па словах дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Андрэя Сушчэвіча, тушыць каштоўныя дакументы вадой катэгарычна нельга, таму ў архівасховішчы ўстаноўлена спецыяльная аўтаматычная сістэма газавага пажаратушэння. Прынцып працы заключаецца ў тым, што цяжкі газ не дае полымю разгарэцца і тушыць яго. Пасля ліквідацыі ўзгарання ўсе памяшканні праветрываюцца.
У архівасховішчы ўстаноўлена сістэма відэаназірання, такія меры бяспекі цалкам апраўданы – у фондах захоўваюцца рэдкія гістарычныя дакументы на пажоўклай ад часу паперы. Тут і інфармацыя аб нацыяналізацыі зямель, стане мясцовай прамысловасці, электрыфікацыі гарадоў, даныя аб ліквідацыі непісьменнасці, стане медабслугоўвання насельніцтва, пратаколы камісіі па барацьбе з беспрытульнасцю і злачыннасцю, звесткі, калі і якія прадпрыемствы адкрыліся на Гомельшчыне, задакументаваны нават рашэнні мясцовых органаў улад аб перайменаванні вуліц, узнагароджаннях, адкрыцці новых аб’ектаў.
З фондаў Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці на часовую экспазіцыю ў архівасховішча прывезлі фатаграфіі і спіскі дзяцей Паволжа, датаваныя 1921-1922 гадамі, асабістая справа героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна і пісьменніка Івана Шамякіна. Самы ранні дакумент архіва, які знаходзіцца ў справе "Палітычныя агляды жандарскай управы Магілёўскага і Быхаўскага, Аршанскага і Сенінскага паветаў за 1879-1880 гг.", датаваны 1879 годам.
Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці для часовай экспазіцыі прадставіў план Гомельскага перасыльнага лагера ваеннапалонных №121, акты аб злачынствах акупантаў над савецкімі грамадзянамі ў лагеры смерці, схематычны план масавых расстрэлаў мірных жыхароў на Рэчыцкай шашы. А таксама праект каштарыса на абсталяванне памяшканняў Гомельскага губернскага архіўнага сховішча – першага гарадскога архівасховішча, плошча якога ў той час складала 192 квадратныя метры, яно абслугоўвала 20 устаноў, а на пяціпалочных стэлажах з дошак у сярэднім у год захоўвалі па 15 спраў.
Усяго ў Гомельскай вобласці пяць дзяржаўных архіваў. Два абласныя размешчаны ў Гомелі, яшчэ тры занальныя – у Жлобіне, Мазыры і Рэчыцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"