Дзе ў Беларусі прагаласаваць на выбарах прэзідэнта Расіі – усе адрасы

Падпісацца
У Расіі асноўнае галасаванне на выбарах прэзідэнта пройдзе з 15 па 17 сакавіка. У Беларусі прагаласаваць можна будзе толькі ў нядзелю, 17 сакавіка. Дзе – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik Беларусь.
Прагаласаваць датэрмінова ў Расіі можна з 25 лютага па 14 сакавіка:
з 25 лютага гэта могуць зрабіць жыхары аддаленых і цяжкадаступных мясцовасцей,
з 1 сакавіка – выбаршчыкі, якія знаходзяцца за мяжой.
Даты датэрміновага галасавання могуць адрознівацца ад рэгіёна да рэгіёна – канкрэтныя дні вызначае мясцовая выбарчая камісія.
Асноўнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пройдзе 15, 16 і 17 сакавіка. ЦВК РФ зарэгістравала чатырох кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду: Леаніда Слуцкага, Мікалая Харытонава, Уладзіслава Даванкова і Уладзіміра Пуціна.
Расіяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змогуць прагаласаваць на выбарчых участках, якія будуць працаваць у нядзелю, 17 сакавіка, ва ўсіх абласных цэнтрах – Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве, у Мінску выбарчы ўчастак будзе працаваць на тэрыторыі пасольства Расійскай Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0