https://bel.sputnik.by/20240313/prygavor-pa-sprave-katruka-sud-abyavts-18-sakavka-1084437246.html
Прыгавор па справе Катрука суд аб’явіць 18 сакавіка
Прыгавор па справе Катрука суд аб’явіць 18 сакавіка
Sputnik Беларусь
Пракурор папрасіў суд вынесці абвінаваўчы прыгавор і прызнаць Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе. 13.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-13T13:05+0300
2024-03-13T13:05+0300
2024-03-13T13:05+0300
хатынь
вярхоўны суд рб
бяспека
грамадства
крымінальная справа
навіны
гісторыя
у беларусі
беларусь
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0d/1084428538_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_41ee34ac63a8fcd8ee921bbff24c59cf.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі аб’явіць прыгавор па справе карніка Хатыні Уладзіміра Катрука 18 сакавіка, паведаміў суддзя Сяргей Кандрацьеў, які старшынствуе на працэсе.Сёння ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў, дзяржаўнае абвінавачанне папрасіла суд прызнаць Катрука вінаватым у здзяйсненні генацыду ў гады ВАВ.Адвакат падчас спрэчак заявіў, што дзеянні Катрука следствам былі кваліфікаваны дакладна."Прыгавор будзе абвешчаны 18 сакавіка ў 11:00", - паведаміў суддзя.Выступаючы ў спрэчках дзяржабвінаваўца, намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук падкрэсліў, што судовы працэс даў вычарпальны адказ, кім сапраўды быў Катрук.Паводле яго слоў, Катрук прымаў непасрэдны ўдзел у найбольш цяжкіх злачынствах германскага фашызму на тэрыторыі БССР, масавых забойствах і бязлітасных расправах над мірным насельніцтвам, у зверскіх карных акцыях."Садзеянае Катруком не мае тэрмінаў даўнасці. Высокі суд, прашу прызнаць Катрука вінаватым у генацыдзе – дзеяннях, якія здзяйсняюцца з мэтай планамернага знішчэння беларускага народа цалкам (...) шляхам забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмысным стварэнні жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае фізічнае знішчэнне", - сказаў дзяржабвінаваўца.Паводле яго слоў, гэта злачынства, прадугледжанае арт.127 (генацыд) Крымінальнага кодэкса Беларусі.Дзяржабвінаваўца папрасіў суд пастанавіць у дачыненні да Катрука абвінаваўчы прыгавор без прызначэння пакарання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240213/svedka-pa-sprave-kata-khatyn-babulyu-rasstralyal-na-ganku-1083600735.html
хатынь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0d/1084428538_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_92c1981a42194d7f17a86d19fe711bff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хатынь, вярхоўны суд рб, бяспека, грамадства, крымінальная справа, навіны , гісторыя, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, генеральная пракуратура беларусі
хатынь, вярхоўны суд рб, бяспека, грамадства, крымінальная справа, навіны , гісторыя, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, генеральная пракуратура беларусі
Прыгавор па справе Катрука суд аб’явіць 18 сакавіка
Пракурор папрасіў суд вынесці абвінаваўчы прыгавор і прызнаць Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі аб’явіць прыгавор па справе карніка Хатыні Уладзіміра Катрука 18 сакавіка, паведаміў суддзя Сяргей Кандрацьеў, які старшынствуе на працэсе.
Сёння ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў, дзяржаўнае абвінавачанне папрасіла суд прызнаць Катрука вінаватым у здзяйсненні генацыду ў гады ВАВ.
Адвакат падчас спрэчак заявіў, што дзеянні Катрука следствам былі кваліфікаваны дакладна.
"Прыгавор будзе абвешчаны 18 сакавіка ў 11:00", - паведаміў суддзя.
Выступаючы ў спрэчках дзяржабвінаваўца, намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук падкрэсліў, што судовы працэс даў вычарпальны адказ, кім сапраўды быў Катрук.
"Гэта адзін з саўдзельнікаў нацысцкіх злачынцаў, які добраахвотна і з асаблівым запалам і стараннасцю рэалізоўваў адзіную з імі мэту – планамернае знішчэнне беларускага народа", - сказаў дзяржабвінаваўца.
Паводле яго слоў, Катрук прымаў непасрэдны ўдзел у найбольш цяжкіх злачынствах германскага фашызму на тэрыторыі БССР, масавых забойствах і бязлітасных расправах над мірным насельніцтвам, у зверскіх карных акцыях.
"Садзеянае Катруком не мае тэрмінаў даўнасці. Высокі суд, прашу прызнаць Катрука вінаватым у генацыдзе – дзеяннях, якія здзяйсняюцца з мэтай планамернага знішчэння беларускага народа цалкам (...) шляхам забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмысным стварэнні жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае фізічнае знішчэнне", - сказаў дзяржабвінаваўца.
Паводле яго слоў, гэта злачынства, прадугледжанае арт.127 (генацыд) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Дзяржабвінаваўца папрасіў суд пастанавіць у дачыненні да Катрука абвінаваўчы прыгавор без прызначэння пакарання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"