Уладзімір Пуцін даў вялікае інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву – відэа
10:00 13.03.2024 (абноўлена: 23:13 13.03.2024)
© Sputnik
/ Падпісацца
Расійскі лідар выказаўся аб адносінах з Захадам, пра СВА і будучыню Украіны, магчымасці мірных перагавораў, ядзерныя сілы РФ і іншыя актуальныя тэмы, а таксама распавёў, якую краіну хацеў бы пакінуць унукам. Глядзіце трансляцыю інтэрв’ю на Sputnik.
У адказ на пытанне журналіста аб тым, якую краіну ён хацеў бы пакінуць унукам, Пуцін адзначыў, што Расія сёння мае дастаткова трывалую ўстойлівую дзяржаўнасць і эканоміку дзякуючы ў тым ліку людзям старэйшага пакалення.
"Але будучыня за дзецьмі, таму я ўжо гаварыў аб праграмах у сферы мацярынства і дзяцінства. Але ўсё гэта толькі на базе эканомікі робіцца. Я разлічваю на тое, што яна ў нас будзе больш тэхналагічнай, больш сучаснай, будзе заснавана на сучасных дасягненнях навукі, тэхнікі, інфармацыйных тэхналогіях, штучнага інтэлекту, робататэхнікі, генетыкі і гэтак далей", - сказаў Пуцін.
Акрамя таго, паводле слоў расійскага лідара, краіна павінна быць самадастатковай у сферы гарантавання сваёй бяспекі і абароны.
Што тычыцца сучаснай міжнароднай палітыкі, то Расія, па словах Пуціна, не збіраецца займацца расколамі на Захадзе, "яны і самі гэта з бляскам зробяць", Масква не ўмешваецца ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і гатова працаваць з любым прэзідэнтам, за якога прагаласуюць амерыканцы, а таксама краіна "гатова выкарыстаць ядзерную зброю ў тым выпадку, калі размова ідзе аб існаванні расійскай дзяржавы".
"У нас ёсць свае прынцыпы. Яны пра што гавораць: што мы гатовы выкарыстаць зброю, у тым ліку любую зброю, у тым ліку і такую, пра якую вы сказалі, калі размова ідзе аб існаванні расійскай дзяржавы, нанясенні ўрону нашаму суверэнітэту і незалежнасці. У нас жа ўсё прапісана ў нашай Стратэгіі, мы яе не мянялі".
Пры гэтым неабходнасці выкарастоўваць тактычную ядзерную зброю падчас СВА не было ніколі, падкрэсліў расійскі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін выказаўся аб "чырвоных лініях" паміж краінамі
Пуцін: замежныя войскі ва Украіне не зменяць сітуацыю на полі бою
Пуцін: Расія не збіраецца займацца расколамі на Захадзе
Пуцін: Расія не ўмешваецца ў выбары ў ЗША
Прэзідэнт Расіі растлумачыў, калі Масква можа выкарыстаць ядзерную зброю
Пуцін: Украіна спрабуе атакаваць рэгіёны Расіі, каб перашкодзіць выбарам
Пуцін: калі Польшча ўвядзе войскі ва Украіну, то ўжо не сыдзе
Пуцін: расійская ракета "Авангард" абнуліла сістэму ПРА ЗША
Пуцін аб заходніх элітах: яны павінны зразумець, што "баль вампіраў" заканчваецца