Беларуская каманда плануе пабіць сусветны рэкорд палёту аэрастата

© Sputnik / Олег КазанцевАэрастат
Аэрастат - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Падпісацца
Паставіць у Беларусі рэкорд па працягласці свабоднага палёту паветранага шара не так проста, для гэтага ёсць шэраг нюансаў.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Беларускія пілоты аэрастата плануюць пабіць сусветны рэкорд, паведаміў пілот-інструктар, выкладчык Акадэміі грамадзянскай авіяцыі Дзмітрый Бандарэнкаў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Раней беларуская каманда паставіла ўнікальны для краіны рэкорд – 9 гадзін 15 хвілін палёту свабоднага аэрастата.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПілот-інструктар, выкладчык Акадэміі грамадзянскай авіяцыі Дзмітрый Бандарэнкаў
Пилот-инструктор, преподаватель Академии гражданской авиации Дмитрий Бондаренков - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Пілот-інструктар, выкладчык Акадэміі грамадзянскай авіяцыі Дзмітрый Бандарэнкаў
"У нас ёсць такі план (пабіць сусветны рэкорд - Sputnik), але там шмат розных класіфікацый. Што тычыцца ўжо пастаўленых рэкордаў па працягласці палёту, то жаночы рэкорд складае 19 гадзін, мужчынскі – каля 50 гадзін. Усе рэкорды, якія ўстаноўлены на дадзены момант, – расіян", - распавёў Бандарэнкаў.
Дырэктар і пілот авіякампаніі "Аэратур-Балунс" Кацярына Івашына ўдакладніла, што для ўстаноўкі рэкордаў у Беларусі існуе шэраг нюансаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар і пілот авіякампаніі "Аэратур-Балунс" Кацярына Івашына
Директор и пилот авиакомпании Аэротур-Баллунс Екатерина Ивашина - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Дырэктар і пілот авіякампаніі "Аэратур-Балунс" Кацярына Івашына
"Важны момант звязаны з тэрыторыямі. Калі маеш вялікую тэрыторыю – ставіць рэкорды прасцей. У нас абмежаванасць у гэтым плане і мы не можам ставіць такія рэкорды, як у Расіі. У планах – паставіць нацыянальны рэкорд на далёкасць і праляцець па самай шырокай частцы Беларусі" , - адзначыла яна.
Што да сусветнага рэкорду, то, паводле слоў кіраўніка і пілота кампаніі, размова хутчэй за ўсё ідзе пра рэкорды вышыні, якія больш рэальныя ва ўмовах Беларусі. Каб пабіць яго, вышыня палёту павінна перавышаць дзевяць тысяч метраў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПілот Аляксандр ПАЎШКО
Пилот Александр Повшко - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Пілот Аляксандр ПАЎШКО

Нацыянальны рэкорд

Пакуль жа ў краіне пастаўлены адзін рэкорд – 9 сакавіка аэрастат правёў у свабодным палёце дзевяць гадзін, праляцеўшы каля 100 кіламетраў, пры сярэдняй вышыні палёту 450 метраў. Старт быў дадзены ў аграгарадку Сеніца, пасадка здзейснена ў пасёлку Гарадзішча.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСертыфікат аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі
Сертификат о регистрации рекорда в Книге рекордов Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Сертыфікат аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі
"Ідэя, што неабходна ўстанавіць рэкорд, нарадзілася даўно, для гэтага ажыццяўлялася пэўная падрыхтоўка. Але ў рамках планавання ўстанаўлення сусветнага рэкорду намі было прынята рашэнне спачатку паспрабаваць устанавіць нацыянальны рэкорд", - расказаў Бандарэнкаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПілот Антон Гапееў
Пилот Антон Гапеев  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Пілот Антон Гапееў
Ён таксама растлумачыў, што для такога палёту патрэбны пэўныя ўмовы надвор’я, а паколькі вясна сёлета ранняя і цёплая, то 9 сакавіка стала самым прыдатным для гэтага днём.
"Тэмпературы не былі настолькі нізкія, каб дазволіць нам ісці на сусветны рэкорд, але выйсці ў рамкі нацыянальнага рэкорду ў нас атрымалася", - дадаў ён.
Таксама падчас палёту было вельмі важна не залятаць у забароненыя зоны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ рамках мерапрыемства ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылося ўручэнне Сертыфіката аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі. Сертыфікат уручыў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко
В рамках мероприятия в мультимедийном пресс-центре Sputnik Беларусь состоялась вручение Сертификата о регистрации рекорда в Книге рекордов Беларуси. Сертификат вручил рекордсмен Книги рекордов Гиннеса, главный эксперт национального реестра Книги рекордов Беларуси Кирилл Шимко - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
У рамках мерапрыемства ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылося ўручэнне Сертыфіката аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі. Сертыфікат уручыў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко
У рамках мерапрыемства ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылося ўручэнне Сертыфіката аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі. Сертыфікат уручыў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мужчына фатаграфуе паветраны шар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2024
Палёты на паветраным шары хочуць аднавіць у цэнтры Мінска
Стужка навiн
0