https://bel.sputnik.by/20240315/lukashenka-pavnshava-belarusa-z-dnm-kanstytutsy-1084515653.html
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы Канстытуцыі ў краіне створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян. 15.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-15T09:39+0300
2024-03-15T09:39+0300
2024-03-15T09:39+0300
аляксандр лукашэнка
канстытуцыя рэспублікі беларусь
асноўны закон
свята
дзень канстытуцыі
віншаванне
грамадства
палітыка
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_3fe3d474ac580f4830a412f516b46c16.jpg
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.На думку беларускага лідара, гэты дакумент стаў па-сапраўднаму народным. Лукашэнка нагадаў, што прынялі Канстытуцыю 30 гадоў таму, удасканалілі на рэферэндумах і зараз яна "шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі".Як адзначыў Лукашэнка, дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржулады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.Паводле слоў прэзідэнта, замацаваныя ў дакуменце каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда, з’яўляюцца для краіны і беларусаў "вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню"."Сімвалічна, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход", - дадаў ён.Лукашэнка мяркуе, што УНС стане яшчэ адной "магутнай апорай дзяржаўнасці".Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама ўпэўнен, што захаванне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс краіны прадоўжаць садзейнічаць дынамічнаму развіццю Беларусі.Дзень Канстытуцыі і абноўлены дакументДзень Канстытуцыі адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка.Роўна два гады таму ў сілу ўступіў абноўлены Асноўны закон, змяненні і дапаўненні ў які былі прыняты на рэферэндуме 27 лютага 2022 года. У тэкст Канстытуцыі ўнеслі некалькі дзесяткаў паправак. У прыватнасці, рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў – гэта палажэнне замяняе вызначэнне Беларусі як бяз’ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што краіна будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.З’явіўся пункт аб тым, што прэзідэнт краіны можа выбірацца на два тэрміны і не можа быць маладзейшы за 40 гадоў, таксама лідар дзяржавы не можа мець замежнага грамадзянства або пасведчання на права жыхарства. Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў, пасля складання сваіх паўнамоцтваў (або датэрмінова ў выпадку адстаўкі) ён становіцца пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.Таксама пасля рэферэндуму Усебеларускі народны сход атрымаў статус канстытуцыйнага органа. Гэта адлюстравана ў новай рэдакцыі Канстытуцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240312/pachynaetstsa-vyluchenne-kandydata-u-delegaty-uns-1084387797.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_211:0:2878:2000_1920x0_80_0_0_d6c0b5f4d9bf6b8ede52aeff89f402ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя рэспублікі беларусь, асноўны закон, свята, дзень канстытуцыі, віншаванне, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя рэспублікі беларусь, асноўны закон, свята, дзень канстытуцыі, віншаванне, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы Канстытуцыі ў краіне створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
На думку беларускага лідара, гэты дакумент стаў па-сапраўднаму народным. Лукашэнка нагадаў, што прынялі Канстытуцыю 30 гадоў таму, удасканалілі на рэферэндумах і зараз яна "шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі".
Як адзначыў Лукашэнка, дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржулады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.
"Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Паводле слоў прэзідэнта, замацаваныя ў дакуменце каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда, з’яўляюцца для краіны і беларусаў "вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню".
"Сімвалічна, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход", - дадаў ён.
Лукашэнка мяркуе, што УНС стане яшчэ адной "магутнай апорай дзяржаўнасці".
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама ўпэўнен, што захаванне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс краіны прадоўжаць садзейнічаць дынамічнаму развіццю Беларусі.
Дзень Канстытуцыі і абноўлены дакумент
Дзень Канстытуцыі адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка.
Роўна два гады таму ў сілу ўступіў абноўлены Асноўны закон, змяненні і дапаўненні ў які былі прыняты на рэферэндуме 27 лютага 2022 года. У тэкст Канстытуцыі ўнеслі некалькі дзесяткаў паправак. У прыватнасці, рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў – гэта палажэнне замяняе вызначэнне Беларусі як бяз’ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што краіна будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
З’явіўся пункт аб тым, што прэзідэнт краіны можа выбірацца на два тэрміны і не можа быць маладзейшы за 40 гадоў, таксама лідар дзяржавы не можа мець замежнага грамадзянства або пасведчання на права жыхарства. Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў, пасля складання сваіх паўнамоцтваў (або датэрмінова ў выпадку адстаўкі) ён становіцца пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.
Таксама пасля рэферэндуму Усебеларускі народны сход атрымаў статус канстытуцыйнага органа. Гэта адлюстравана ў новай рэдакцыі Канстытуцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"