https://bel.sputnik.by/20240315/lukashenka-u-asnonym-zakone-sts-chastsnka-tradytsy-polatskaga-vecha-1084523978.html
Лукашэнка: у Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча
Лукашэнка: у Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча
Sputnik Беларусь
Традыцыя народнага прадстаўніцтва з гісторыі Сярэднявечча плаўна перайшла ў сучасны перыяд у выглядзе Усебеларускага народнага сходу. 15.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-15T12:45+0300
2024-03-15T12:45+0300
2024-03-15T12:45+0300
аляксандр лукашэнка
дзень канстытуцыі
свята
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
навіны
асноўны закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005375_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_d825d828488a0ee2ff9b71f4824df936.jpg
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Народнае веча ў беларускай гісторыі прымала найважнейшыя рашэнні ў жыцці людзей, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы, прысвечанай 30-годдзю Канстытуцыі.Паводле яго слоў, Канстытуцыю краіны характарызуе пераемнасць, таму што яна з’яўляецца вынікам назапашанага за стагоддзі вопыту прававой традыцыі.Веча, УНС і заслон"Безумоўна, у нашым Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча. Можа, з пазіцыі сённяшняга дня і не самага дэмакратычнага", - цытуе Лукашэнку БелТА.Пры гэтым ён нагадаў, што ў вечы ўдзельнічалі толькі мужчыны, якія ў пэўныя моманты прымалі рашэнне, хто будзе кіраваць, як гандляваць і з кім пачынаць вайну.Беларускі лідар упэўнен, што на сучасным этапе такія рашэнні згодна з Асноўным законам могуць прымаць удзельнікі Усебеларускага народнага сходу.ВКЛ, Рэч Паспалітая, ССРБЛукашэнка нагадаў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім прымаліся ўласныя статуты, якія аказалі ўплыў на прававую думку еўрапейскіх краін.Пасля чаго дадаў, што ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай увогуле не згадваліся правы народа. А перыяд знаходжання ў Расійскай Імперыі не пакінуў сур’ёзнага следу ў беларускай прававой традыцыі.Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што канцэптуальна наш Асноўны закон – пераемнік Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/lukashenka-sabra-chynonka-na-sustrechu-prymerkavanuyu-da-30-goddzya-kanstytutsy-1084521699.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005375_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_36e7ddfebb309c79be78a2f1590adad3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзень канстытуцыі, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , асноўны закон
аляксандр лукашэнка, дзень канстытуцыі, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , асноўны закон
Лукашэнка: у Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча
Традыцыя народнага прадстаўніцтва з гісторыі Сярэднявечча плаўна перайшла ў сучасны перыяд у выглядзе Усебеларускага народнага сходу.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Народнае веча ў беларускай гісторыі прымала найважнейшыя рашэнні ў жыцці людзей, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы, прысвечанай 30-годдзю Канстытуцыі.
Паводле яго слоў, Канстытуцыю краіны характарызуе пераемнасць, таму што яна з’яўляецца вынікам назапашанага за стагоддзі вопыту прававой традыцыі.
"Безумоўна, у нашым Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча. Можа, з пазіцыі сённяшняга дня і не самага дэмакратычнага", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў вечы ўдзельнічалі толькі мужчыны, якія ў пэўныя моманты прымалі рашэнне, хто будзе кіраваць, як гандляваць і з кім пачынаць вайну.
Беларускі лідар упэўнен, што на сучасным этапе такія рашэнні згодна з Асноўным законам могуць прымаць удзельнікі Усебеларускага народнага сходу.
"Мы паставілі канстытуцыйны заслон супраць так званай элітарнасці, якая не прымаецца беларусамі на генетычным узроўні з той самай пары, калі нашы продкі апынуліся пад уладай літоўскіх і польскіх эліт, страціўшы традыцыі народнага кіравання", - лічыць ён.
ВКЛ, Рэч Паспалітая, ССРБ
Лукашэнка нагадаў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім прымаліся ўласныя статуты, якія аказалі ўплыў на прававую думку еўрапейскіх краін.
"Але ў гісторыі гэтыя дакументы так і засталіся як законы, якія адлюстроўваюць інтарэсы выключна багатых і знатных людзей, якія яшчэ больш пагоршылі сацыяльную няроўнасць. Вядома, не па форме, а па факце", - абмаляваў сітуацыю ён.
Пасля чаго дадаў, што ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай увогуле не згадваліся правы народа. А перыяд знаходжання ў Расійскай Імперыі не пакінуў сур’ёзнага следу ў беларускай прававой традыцыі.
Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што канцэптуальна наш Асноўны закон – пераемнік Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"