Асноўнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі пачалося 15 сакавіка і працягнецца тры дні. Як праходзіла датэрміновае – глядзіце на Sputnik Беларусь. 15.03.2024, Sputnik Беларусь
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ стартавала ў нядзелю, 25 лютага. Яно праходзіла ў цяжкадаступных і аддаленых мясцовасцях, а таксама на суднах, якія ў дні галасавання знаходзяцца ў плаванні.Выбарчыя камісіі накіраваліся на ўчасткі на Камчатцы, Калыме, Чукотцы, у Амурскай вобласці, Прымор’е, Якуціі – усяго ў 42 суб’ектах (у Расіі іх усяго 89). Наведвалі метэа- і палярныя станцыі, аленегадоўчыя стойбішчы і далёкія паселішчы, куды дабіраліся на верталётах, усюдыходах, сабачых запрэжках...Нагадаем, асноўнае галасаванне працягнецца тры дні – 15, 16 і 17 сакавіка. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры зарэгістраваныя ЦВК РФ кандыдаты: Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў, Уладзіслаў Даванкоў і Уладзімір Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, фота, фотастужка, фотаздымкі, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, расія, фото
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, фота, фотастужка, фотаздымкі, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, расія, фото
Асноўнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі пачалося 15 сакавіка і працягнецца тры дні. Як праходзіла датэрміновае – глядзіце на Sputnik Беларусь.
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ стартавала ў нядзелю, 25 лютага. Яно праходзіла ў цяжкадаступных і аддаленых мясцовасцях, а таксама на суднах, якія ў дні галасавання знаходзяцца ў плаванні.
Выбарчыя камісіі накіраваліся на ўчасткі на Камчатцы, Калыме, Чукотцы, у Амурскай вобласці, Прымор’е, Якуціі – усяго ў 42 суб’ектах (у Расіі іх усяго 89). Наведвалі метэа- і палярныя станцыі, аленегадоўчыя стойбішчы і далёкія паселішчы, куды дабіраліся на верталётах, усюдыходах, сабачых запрэжках...
Нагадаем, асноўнае галасаванне працягнецца тры дні – 15, 16 і 17 сакавіка. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры зарэгістраваныя ЦВК РФ кандыдаты: Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў, Уладзіслаў Даванкоў і Уладзімір Пуцін.
Члены ўчастковай выбарчай камісіі прыбываюць на чабанскую стаянку Аіды Эрэндзей у мястэчку Кат Ішці за некалькі кіламетраў ад расійска-мангольскай мяжы ў Тэс-Хемскім кажууне (раёне) Рэспублікі Тыва.
Члены ўчастковай выбарчай камісіі прыбываюць на чабанскую стаянку чабана-якавода Амака Ак-оола ў мястэчку Салаалыг у перадгор’ях горнай сістэмы Танну-Ола каля расійска-мангольскай мяжы ў Тэс-Хемскім кажууне (раёне) Рэспублікі Тыва.
Члены Елізоўскай участковай выбарчай камісіі №115 перад правядзеннем датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта РФ на тэрыторыі найбуйнейшай геатэрмальнай электрастанцыі Расіі – Мутноўскай ГеаЭС – у Елізоўскім раёне Камчацкага краю.
Чабан-вярблюдагадовец Адыс Эрэндзей прымае ўдзел у датэрміновым галасаванні на чабанскай стаянцы ў мястэчку Кат Ішці за некалькі кіламетраў ад расійска-мангольскай мяжы ў Тэс-Хемскім кажууне (раёне) Рэспублікі Тыва.
Дзяўчына з абшчыны старавераў прымае ўдзел у датэрміновым галасаванні ў сяле Сізім на беразе ракі Каа-Хем (Малы Енісей) у Каа-Хемскім кажууне (раёне) у Рэспубліцы Тыва.
Чабан-якагадовец Омак Ак-оол прымае ўдзел у датэрміновым галасаванні на чабанскай стаянцы ў мястэчку Салаалыг у перадгор'ях горнай сістэмы Танну-Ола каля расійска-мангольскай мяжы ў Тэс-Хемскім кажууне (раёне) Рэспублікі Тыва.