Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК: ніводнай легкавушкі і больш за 3 тыс фур на мяжы чакаюць выезду ў ЕС

© Sputnik / Виктор ТолочкоФуры
Фуры - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2024
Падпісацца
Чэргі транспарту ў пунктах пропуску на беларуска-еўрапейскай мяжы застаюцца вялікімі ў выхадныя дні.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Больш за 3 тыс фур сабралася ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з сумежнымі краінамі ЕС, пра гэта сведчаць звесткі Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Па даных на 10:00 у суботу, самая вялікая чарга зараз фіксуецца на літоўскім напрамку. Так у двух дзеючых пунктах пропуску – "Каменны Лог" і "Беняконі" – знаходзяцца 2 310 велікагрузаў. З іх у "Каменным Лозе" – 1 140 машын, у "Беняконях" крыху больш – 1 170.
На мяжы Беларусі з Латвіяй таксама адзначаецца вялікая чарга. Сёння ў пункце пропуску "Грыгароўшчына" чакаюць выезду з краіны 735 фур.
На польска-беларускай мяжы чарга ў разы меншая – у пункце пропуску "Казловічы" знаходзіцца 150 велікагрузаў.
Што да легкавога транспарту, ні ў адным ПП чэрг няма.

Закрыццё КПП на беларуска-літоўскай мяжы

Літоўскія ўлады прынялі рашэнне з 1 сакавіка закрыць яшчэ два пункты пропуску – "Лаварышкес" і "Райгардас" ("Катлоўка" і "Прывалка" з беларускага боку).
Такім чынам, на мяжы Беларусі з Літвой засталіся толькі два дзеючыя КПП – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог" у Беларусі), які з’яўляецца самым вялікім і тэхнічна аснашчаным, і "Шальчынінкай" ("Беняконі").
У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што перанакіруюць у "Каменны Лог" і "Беняконі" супрацоўнікаў і тэхнічныя сродкі мытнага кантролю з пунктаў пропуску. Такое рашэнне прынята, каб зменшыць час правядзення мытных аперацый у дзеючых пунктах пропуску.
Нагадаем, што два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярачус" ("Відзы") спынілі працу ў жніўні 2023 года.

Нізкая прапускная здольнасць

Раней афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заяўляў, што ў літоўскім "Мядзінінкаі" за суткі прапускаюць машын у шэсць разоў меней за норму, а ў астатніх пунктах паказчыкі выконваюцца не больш, чым напалову.
Гэта звязана з закрыццём яшчэ двух ПП на беларуска-літоўскай мяжы. Таксама ўплыў аказваюць нізкая фактычная прапускная здольнасць сумежнага боку і нерытмічнасць працы супрацоўнікаў пункту пропуску з еўрапейскага боку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пункт пропуску Казловічы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.02.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
ДПК Беларусі прагназіруе праблемы з пропускам грузавікоў Літвой
Стужка навiн
0