https://bel.sputnik.by/20240316/khrenn-planue-navedats-kazakhstan-1084548835.html
Хрэнін плануе наведаць Казахстан
Хрэнін плануе наведаць Казахстан
Sputnik Беларусь
Беларусь і Казахстан разлічваюць прадоўжыць нарошчваць узаемадзеянне дзвюх краін у розных сферах, плануецца шэраг двухбаковых візітаў. 16.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-16T10:52+0300
2024-03-16T10:52+0300
2024-03-16T10:52+0300
віктар хрэнін
беларусь
казахстан
у свеце
бяспека
палітыка
шас
навіны
міністэрства абароны рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080715044_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_ba2c7331155850614f3ffb1913ca0e61.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін плануе ў будучым наведаць Казахстан, аб гэтым паведаміў памочнік міністра па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.Паводле яго слоў, была завершана працэдура акрэдытацыі ваеннага аташэ Казахстана Уларбека Абыкеева пры Мінабароны рэспублікі."Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы. Абмеркаваны напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку будучы афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі ў Казахстан", - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.Беларусь і Казахстан актыўна развіваюць двухбаковае супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў. Так, раней Казахстан, які сёлета старшынствуе ў ШАС, станоўча адазваўся аб уступленні рэспублікі ў арганізацыю."Казахстан вітае ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Мы спадзяемся, што 4 ліпеня ў Астане Беларусь стане паўнапраўным членам ШАС", - заявіў пасол Казахстана ў Мінску Ерлан Байжанаў.У пачатку сакавіка ён сустракаўся з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам. Пазней пасол паведаміў аб тым, што плануецца таксама візіт у Беларусь кіраўніка Казахстана Касым-Жамарта Такаева.Падрыхтоўка да візіту, паводле яго слоў, вядзецца з мінулага года, але з-за несупадзення ў графіках двух лідараў яго пакуль што не ўдалося ажыццявіць. Плануецца, што прэзідэнты змогуць сустрэцца на працягу найбліжэйшага паўгода, каб абмеркаваць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240304/lukashenka-prezdent-kazakhstana-prylyatsts-u-belarus-u-tretsm-kvartale-1084183472.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1d/1080715044_12:0:1200:891_1920x0_80_0_0_3c16291baacbf983cdbe613ad8b15d8a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, беларусь, казахстан, у свеце, бяспека, палітыка, шас, навіны , міністэрства абароны рб
віктар хрэнін, беларусь, казахстан, у свеце, бяспека, палітыка, шас, навіны , міністэрства абароны рб
Хрэнін плануе наведаць Казахстан
Беларусь і Казахстан разлічваюць прадоўжыць нарошчваць узаемадзеянне дзвюх краін у розных сферах, плануецца шэраг двухбаковых візітаў.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін плануе ў будучым наведаць Казахстан, аб гэтым паведаміў памочнік міністра па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Паводле яго слоў, была завершана працэдура акрэдытацыі ваеннага аташэ Казахстана Уларбека Абыкеева пры Мінабароны рэспублікі.
"Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы. Абмеркаваны напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку будучы афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі ў Казахстан", - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.
Беларусь і Казахстан актыўна развіваюць двухбаковае супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў. Так, раней Казахстан, які сёлета старшынствуе ў ШАС, станоўча адазваўся аб уступленні рэспублікі ў арганізацыю.
"Казахстан вітае ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Мы спадзяемся, што 4 ліпеня ў Астане Беларусь стане паўнапраўным членам ШАС", - заявіў пасол Казахстана ў Мінску Ерлан Байжанаў.
У пачатку сакавіка ён сустракаўся з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам. Пазней пасол паведаміў аб тым, што плануецца таксама візіт у Беларусь кіраўніка Казахстана Касым-Жамарта Такаева.
Падрыхтоўка да візіту, паводле яго слоў, вядзецца з мінулага года, але з-за несупадзення ў графіках двух лідараў яго пакуль што не ўдалося ажыццявіць. Плануецца, што прэзідэнты змогуць сустрэцца на працягу найбліжэйшага паўгода, каб абмеркаваць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"