ЦВК: больш за 55% выбаршчыкаў прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах у РФ

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкВыбары прэзідэнта Расіі
Выбары прэзідэнта Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2024
Падпісацца
Сёння другі дзень асноўнага галасавання, яно стартавала ў пятніцу і завершыцца ў нядзелю.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Расіі паведаміў, што яўка на выбарах прэзідэнта краіны паводле звестак на 20:19 мск (супадае з мінскім часам) суботы ўжо склала 55,10%.
Паводле інфармацыі ЦВК РФ, яўка на 15:13 сённяшняга дня была 45,02%.
Асноўныя дні галасавання ў Расіі падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў – 15-17 сакавіка. Датэрміновае галасаванне праходзіла з 25 лютага па 14 сакавіка. У ім прынялі ўдзел амаль 2,6 млн грамадзян РФ.
Сярод кандыдатаў у прэзідэнты – віцэ-спікер Дзярждумы і член партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў, кіраўнік партыі ЛДПР Леанід Слуцкі, дэпутат Дзярждумы (фракцыя КПРФ) Мікалай Харытонаў і Уладзімір Пуцін.
За мяжой грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць 17 сакавіка. У Беларусі для іх адкрыюць шэсць участкаў: у Мінску (вул. Новавіленская, 1А), Брэсце (вул. Пушкінская, 10), Віцебску (вул. Маякоўскага, 1), Гомелі (вул. 50 год БССР, 7), Гродне (вул. Дзяржынскага, 1), Магілёве (вул. Ленінская, 61).
Рэжым працы ўчасткаў – з 8:00 да 20:00. Каб прагаласаваць, трэба мець з сабой унутраны пашпарт РФ, або замежны, дыпламатычны, службовы пашпарты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня ЦВК Расіі Эла Памфілава - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2024
Памфілава аб магчымых парушэннях на выбарах: нічога сур’ёзнага няма
Стужка навiн
0