https://bel.sputnik.by/20240316/zakharava-nazvala-nkalnay-apantanasts-zsha-vybaram-prezdenta-ras-1084547701.html
Захарава назвала ўнікальнай апантанасць ЗША выбарамі прэзідэнта Расіі
Захарава назвала ўнікальнай апантанасць ЗША выбарамі прэзідэнта Расіі
Sputnik Беларусь
Увага ў Злучаных Штатах да выбараў расійскага лідара такая, быццам ён заадно будзе крыху кіраваць і ЗША, адзначыла дыпламат. 16.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-16T09:17+0300
2024-03-16T09:17+0300
2024-03-16T21:11+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
выбары
прэзідэнцкія выбары ў расіі
расія
марыя захарава
мзс рф
навіны
палітыка
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084545678_0:0:3079:1733_1920x0_80_0_0_e499ec449f4d551afd493116df433a72.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала апантанасць Злучаных Штатаў Амерыкі выбарамі прэзідэнта РФ унікальнай з улікам аддаленасці дзвюх краін і іх гістарычных лёсаў.Штодня амерыканскія тэлеканалы надаюць увагу выбарам у Расіі, і здаецца, што ЗША ўжо не могуць "саскочыць" з раскручанай раней тэмы аб тым, што РФ і яе прэзідэнт Уладзімір Пуцін нібыта ўплываюць на выбары ў Штатах, адзначыла дыпламат у інтэрв’ю РІА Навіны.Па словах дыпламата, на кожным канале ў Злучаных Штатах на працягу ўжо некалькіх месяцаў штодня прэзідэнцкім выбарам у Расіі надаюць гадзіны эфіру.Галасаванне за мяжойМарыя Захарава нагадала, што недружалюбныя рэжымы спрабавалі сарваць галасаванне расіян за мяжой.Адказваючы на пытанне аб тым, з чым звязана скарачэнне колькасці ўчасткаў для галасавання расіян за мяжой, яна падкрэсліла, што колькасць краін, дзе разгорнуты такія ўчасткі, скарацілася ўсяго толькі на адну.У той жа час, сапраўды стала істотна менш участкаў у недружалюбных дзяржавах.Пры гэтым прадстаўнік МЗС РФ адзначыла, што аказваецца не толькі палітычны націск, але і робіцца ўсё, "каб фізічна гэта (галасаванне - Sputnik) не атрымалася".У ліку перашкод, якія робяцца недружалюбнымі рэжымамі, яна назвала "глабальны" адказ "аб перапацвярджэнні сваіх абавязацельстваў (па выбарах - Sputnik), пра што Расія даведалася ўпрытык, скарачэнне пасольстваў і консульстваў РФ за мяжой і пагрозы ў кіберсферы".ВыбарыАсноўныя дні галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі – 15-17 сакавіка. У электаральнай кампаніі ўдзельнічаюць: кіраўнік партыі ЛДПР Леанід Слуцкі, віцэ-спікер Дзярждумы і член партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў, дэпутат Дзярждумы (фракцыя КПРФ) Мікалай Харытонаў і самавылучэнец Уладзімір Пуцін.Датэрміновае галасаванне пачалося 25 лютага. У тым ліку гэтай магчымасцю скарысталіся жыхары цяжкадаступных і аддаленых раёнаў, члены экіпажаў марскіх суднаў і г.д. Усяго такім відам галасавання, паводле звестак ЦВК РФ, было ахоплена звыш 2,3 мільёна чалавек.На замежных участках вырашана арганізаваць адзін дзень галасавання – 17 сакавіка. Гэта датычыцца і грамадзян Расіі, якія галасуюць на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць прыйсці ў будучую нядзелю з 8:00 да 20:00 на ўчасткі: у Мінску (вул. Новавіленская, 1А), Брэсце (вул. Пушкінская, 10), Віцебску (вул. Маякоўскага, 1), Гомелі (вул. 50 год БССР, 7), Гродне (вул. Дзяржынскага, 1), Магілёве (вул. Ленінская, 61).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/bolsh-za-30-vybarshchyka-pragalasaval-na-prezdentskkh-vybarakh-u-rf-1084543742.html
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084545678_306:0:3037:2048_1920x0_80_0_0_a6b6ae8f1cbdb940126533e342b54a13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, расія, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, зша, уладзімір пуцін
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, расія, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, зша, уладзімір пуцін
Захарава назвала ўнікальнай апантанасць ЗША выбарамі прэзідэнта Расіі
09:17 16.03.2024 (абноўлена: 21:11 16.03.2024) Увага ў Злучаных Штатах да выбараў расійскага лідара такая, быццам ён заадно будзе крыху кіраваць і ЗША, адзначыла дыпламат.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала апантанасць Злучаных Штатаў Амерыкі выбарамі прэзідэнта РФ унікальнай з улікам аддаленасці дзвюх краін і іх гістарычных лёсаў.
Штодня амерыканскія тэлеканалы надаюць увагу выбарам у Расіі, і здаецца, што ЗША ўжо не могуць "саскочыць" з раскручанай раней тэмы аб тым, што РФ і яе прэзідэнт Уладзімір Пуцін нібыта ўплываюць на выбары ў Штатах, адзначыла дыпламат у інтэрв’ю
РІА Навіны.
"Я не ведаю ніводнага такога прыкладу, каб такое адбывалася з краінамі, якія знаходзяцца на розных кантынентах, у якіх няма агульных (сухапутных - Sputnik) меж, у якіх не тое каб быў нейкі відавочны ўзаемаўплыў электаральных цыклаў", - сказала яна.
Па словах дыпламата, на кожным канале ў Злучаных Штатах на працягу ўжо некалькіх месяцаў штодня прэзідэнцкім выбарам у Расіі надаюць гадзіны эфіру.
"Яны сапраўды ставяцца да выбараў прэзідэнта ў Расіі, як быццам мы выбіраем прэзідэнта і сабе, ну і заадно – чалавека, які будзе яшчэ крыху кіраваць Злучанымі Штатамі Амерыкі. Ну, гэтак яны гэта падаюць", - адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.
Марыя Захарава нагадала, што недружалюбныя рэжымы спрабавалі сарваць галасаванне расіян за мяжой.
Адказваючы на пытанне аб тым, з чым звязана скарачэнне колькасці ўчасткаў для галасавання расіян за мяжой, яна падкрэсліла, што колькасць краін, дзе разгорнуты такія ўчасткі, скарацілася ўсяго толькі на адну.
У той жа час, сапраўды стала істотна менш участкаў у недружалюбных дзяржавах.
Гэта адбылося "па адной простай прычыне: гэта, якраз, дзеянні тых самых недружалюбных рэжымаў, якія робяць, праўда, беспаспяхова, усё для таго, каб не дапусціць, сарваць, запалохаць нашых грамадзян, аказаць палітычны націск", сказала дыпламат.
Пры гэтым прадстаўнік МЗС РФ адзначыла, што аказваецца не толькі палітычны націск, але і робіцца ўсё, "каб фізічна гэта (галасаванне - Sputnik) не атрымалася".
У ліку перашкод, якія робяцца недружалюбнымі рэжымамі, яна назвала "глабальны" адказ "аб перапацвярджэнні сваіх абавязацельстваў (па выбарах - Sputnik), пра што Расія даведалася ўпрытык, скарачэнне пасольстваў і консульстваў РФ за мяжой і пагрозы ў кіберсферы".
Асноўныя дні галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі – 15-17 сакавіка. У электаральнай кампаніі ўдзельнічаюць: кіраўнік партыі ЛДПР Леанід Слуцкі, віцэ-спікер Дзярждумы і член партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў, дэпутат Дзярждумы (фракцыя КПРФ) Мікалай Харытонаў і самавылучэнец Уладзімір Пуцін.
Датэрміновае галасаванне пачалося 25 лютага. У тым ліку гэтай магчымасцю скарысталіся жыхары цяжкадаступных і аддаленых раёнаў, члены экіпажаў марскіх суднаў і г.д. Усяго такім відам галасавання, паводле звестак ЦВК РФ, было ахоплена звыш 2,3 мільёна чалавек.
На замежных участках вырашана арганізаваць адзін дзень галасавання – 17 сакавіка. Гэта датычыцца і грамадзян Расіі, якія галасуюць на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць прыйсці ў будучую нядзелю з 8:00 да 20:00 на ўчасткі: у Мінску (вул. Новавіленская, 1А), Брэсце (вул. Пушкінская, 10), Віцебску (вул. Маякоўскага, 1), Гомелі (вул. 50 год БССР, 7), Гродне (вул. Дзяржынскага, 1), Магілёве (вул. Ленінская, 61).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"