https://bel.sputnik.by/20240316/zavershana-zborka-rakety-z-karablm-na-yakm-belaruska-palyatsts-na-mks-1084555798.html
Завяршылася зборка ракеты з караблём, на якім беларуска паляціць на МКС
Завяршылася зборка ракеты з караблём, на якім беларуска паляціць на МКС
Sputnik Беларусь
Запуск карабля прызначаны на 21 сакавіка, "Роскосмос" назваў прыблізны час старту. 16.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-16T17:48+0300
2024-03-16T17:48+0300
2024-03-16T17:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
космас
даследаванне космаса
навука
навука і тэхналогіі
мкс
расія
байканур (касмадром)
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/10/1084554672_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_b32454d52a7b1c44b2c7d7cf2fb55c04.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. "Роскосмос" у сваім Telegram-канале паведаміў аб завяршэнні агульнай зборкі ракеты "Союз-2.1а" з пілатуемым караблём "Союз МС-25", на якім міжнародны экіпаж у бліжэйшы чацвер адправіцца на МКС.У дзяржкарпарацыі расказалі, як збіраюць "Союз".Там удакладняецца, што ў кожным з блокаў усіх трох ступеней "Союза" знаходзіцца і паліва, і акісляльнік.Трэцюю ступень "Союза" ўпрыгожыла назва страхавой кампаніі "СберСтрахование жизни", партнёра гэтай місіі, звярнулі ўвагу ў дзяржкарпарацыі.Першая беларуская жанчына-касманаўтСтарт касмічнага карабля "Союз МС-25" прызначаны на 21 сакавіка з касмадрома Байканур. На ім упершыню ў космас адправіцца прадстаўнік Беларусі – Марына Васілеўская. Таксама ў складзе міжнароднага экіпажа – расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі (камандзір экіпажа) і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.Падрыхтаваны і экіпаж дублёраў: касманаўт "Роскосмоса" Іван Вагнер, Анастасія Лянкова (Беларусь) і астранаўт НАСА Дональд Петыт.Усяго Навіцкі і Васілеўская на МКС прабудуць 12 сутак, пасля чаго адправяцца на Зямлю на караблі "Союз МС-24".Плануецца, што на касмічнай станцыі беларуска будзе праводзіць даследаванні ў біямедыцынскай сферы, у галіне аграрных тэхналогій па вырошчванні раслін у космасе, а таксама выканае іншыя задачы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240316/vasleskaya--lyankova-pasadzl-drevy-na-ale-kasmanata-na-baykanury-1084553284.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/10/1084554672_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_582248533cf4782689080f2dc9d3f924.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, навука, навука і тэхналогіі, мкс, расія, байканур (касмадром), беларусь, марына васілеўская, навіны , у свеце, "роскосмос"
саюзная дзяржава, космас, даследаванне космаса, навука, навука і тэхналогіі, мкс, расія, байканур (касмадром), беларусь, марына васілеўская, навіны , у свеце, "роскосмос"
Завяршылася зборка ракеты з караблём, на якім беларуска паляціць на МКС
17:48 16.03.2024 (абноўлена: 17:53 16.03.2024) Запуск карабля прызначаны на 21 сакавіка, "Роскосмос" назваў прыблізны час старту.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. "Роскосмос" у сваім Telegram-канале паведаміў аб завяршэнні агульнай зборкі ракеты "Союз-2.1а" з пілатуемым караблём "Союз МС-25", на якім міжнародны экіпаж у бліжэйшы чацвер адправіцца на МКС.
У дзяржкарпарацыі расказалі, як збіраюць "Союз".
"На стапель укладваюцца два з чатырох бакавых блокі ракеты (напрыклад, "Б" і "В"), затым цэнтральны. Пасля іх зборкі зверху ўстанаўліваюць яшчэ два апошнія бакавыя блокі. Пасля зборкі пакета першай і другой ступеней яго стыкуюць з трэцяй, якую падвозяць на стыкоўна-мантажнай калясцы", - сказана ў паведамленні "Роскосмоса".
Там удакладняецца, што ў кожным з блокаў усіх трох ступеней "Союза" знаходзіцца і паліва, і акісляльнік.
Трэцюю ступень "Союза" ўпрыгожыла назва страхавой кампаніі "СберСтрахование жизни", партнёра гэтай місіі, звярнулі ўвагу ў дзяржкарпарацыі.
"18 сакавіка ракету вывезуць з мантажна-выпрабавальнага комплексу на стартавую пляцоўку. Пуск – 21 сакавіка ў 16:21:19 мск (супадае з мінскім часам - Sputnik), - гаворыцца ў паведамленні.
Першая беларуская жанчына-касманаўт
Старт касмічнага карабля "Союз МС-25" прызначаны на 21 сакавіка з касмадрома Байканур. На ім упершыню ў космас адправіцца прадстаўнік Беларусі – Марына Васілеўская. Таксама ў складзе міжнароднага экіпажа – расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі (камандзір экіпажа) і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
Падрыхтаваны і экіпаж дублёраў: касманаўт "Роскосмоса" Іван Вагнер, Анастасія Лянкова (Беларусь) і астранаўт НАСА Дональд Петыт.
Усяго Навіцкі і Васілеўская на МКС прабудуць 12 сутак, пасля чаго адправяцца на Зямлю на караблі "Союз МС-24".
Плануецца, што на касмічнай станцыі беларуска будзе праводзіць даследаванні ў біямедыцынскай сферы, у галіне аграрных тэхналогій па вырошчванні раслін у космасе, а таксама выканае іншыя задачы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"