Авечкін яшчэ больш скараціў адставанне ад рэкорду Грэцкі

© AP / Mark J. TerrillРасійскі форвард і капітан "Вашынгтан Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Расійскі форвард і капітан Вашынгтан Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Падпісацца
Расійскаму хакеісту, якому ўжо 38 гадоў, да гістарычнага дасягнення канадскага хакеіста застаецца забіць крыху больш за паўсотні галоў.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Расійскі форвард і капітан "Вашынгтан Кэпіталз" Аляксандр Авечкін закінуў 841-ю шайбу ў НХЛ.
Мінулай ноччу яго каманда сустракалася з "Ванкувер Кэнакс" і атрымала перамогу з лікам 2:1. Варта адзначыць, што шайба Авечкіна стала пераможнай.
Такім чынам, да гістарычнага рэкорду Уэйна Грэцкі, які з’яўляецца лепшым снайперам Нацыянальнай хакейнай лігі, Авечкіну застаецца 53 галы. На рахунку канадца 894 шайбы ў 1 487 матчах.
Дарэчы, мінулай ноччу ў складзе "Вашынгтона" на лёд выходзіў і беларус Аляксей Протас. Ён правёў на пляцоўцы амаль 14 хвілін, але дзейснымі дзеяннямі на гэты раз не вызначыўся. Нападаючы нанёс адзін кідок у бок варот, заблактіраваў адзін удар і выйграў два ўкідванні. У бягучым сезоне ўраджэнец Віцебска набраў 28 ачкоў у 64 матчах (5 галоў і 23 галявыя перадачы).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Балельшчыкі на стадыёне з французскім флагам - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2024
Колькасць гледачоў на адкрыцці Алімпіяды ў Парыжы скарацілі ўдвая
Стужка навiн
0