Без буфета, але бяспечна: выбары прэзідэнта Расіі праходзяць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыбары прэзідэнта Расіі
Выбары прэзідэнта Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Падпісацца
Нядзеля 17 сакавіка выдалася пахмурнай. Нягледзячы на гэта, расіяне ідуць галасаваць у Пасольства Расіі ў Мінску з бадзёрым настроем. На ўчастку пабываў і карэспандэнт Sputnik Беларусь.
Амаль кожны другі выбаршчык, які прыйшоў у расійскае пасольства на выбары, абавязкова рабіў сэлфі ці прасіў навакольных сфатаграфаваць яго. Па логіцы пасля фота наступным пунктам праграмы павінен быць буфет, але не на гэты раз.

Бяспека перш за ўсё

Як растлумачыў карэспандэнту Sputnik Беларусь старшыня выбарчай камісіі ўчастка №8042 (Пасольства Расіі) Пётр Фралоў, у гэтым годзе дыпмісія вырашыла не арганізоўваць буфет з меркаванняў бяспекі.
Меры бяспекі сёлета ўзмоцнены. Як і ў былыя гады, каб атрымаць бюлетэнь і прагаласаваць, трэба адстаяць чаргу (дарэчы рухаецца яна даволі хутка).
© Sputnik / Виктор ТолочкоГаласаванне на выбарах прэзідэнта Расіі ў пасольстве ў Мінску
Голосование на выборах президента России в посольстве в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі ў пасольстве ў Мінску
Раней гэтую чаргу правяралі павярхоўна. Фактычна можна было паказаць расійскі пашпарт і прайсці ўнутр пасольства.
Цяпер сітуацыя зусім іншая. Пагрозы тэрактаў і правакацый рэальны. Таму каля пасольства дзяжурыць больш нарадаў беларускай міліцыі, чым раней. Каля дыпмісіі стаіць і спецаўтамабіль АМАПа.
Арганізаваны кантрольна-прапускныя пункты з надглядам, якія ў Беларусі ўжо сталі традыцыйнымі для масавых мерапрыемстваў.

Усё праходзіць штатна

Размаўляючы са СМІ, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, падзякаваў беларускаму боку за садзейнічанне ў забеспячэнні бяспекі і звярнуў увагу, што далёка не ўсюды ўлады ідуць насустрач. Напрыклад, у Паўднёвай Карэі і Японіі расійскія ноты па пытаннях бяспекі былі праігнараваны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
голосование на выборах - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
У Беларусі ўсе ідзе штатна. Пакуль што ёсць даныя толькі аб адной пагрозе: паступіла паведамленне аб мініраванні Генконсульства РФ у Брэсце, але яно аказалася непраўдзівым.
"Мы бачым, што раззлаваная зграя зласліўцаў з недружалюбных краін спрабуе сарваць выбары, дэстабілізаваць абстаноўку. Ну, гэта бачна і па тым, як яны абстрэльваюць прыгранічныя раёны і нават былі спробы заходу на нашу тэрыторыю, якія былі спынены. Мы ведаем, што распаўсюджваюцца лістоўкі з пагрозамі, з пагрозамі як для членаў выбарчых камісій, так і для галасуючых грамадзян, у тым ліку быў нават выбух за пяць метраў ад сцяны выбарчага ўчастка", - таксама распавёў пасол.

Пагрозы не працуюць

Спробы запалохаць выбаршчыкаў не завяршыліся поспехам: людзі актыўна ідуць на ўчасткі і ў самой Расіі, і ў Беларусі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзін з участкаў для галасавання знаходзіцца ў пасольстве Расіі ў Мінску
голосование на выборах - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Адзін з участкаў для галасавання знаходзіцца ў пасольстве Расіі ў Мінску
У Мінску для тых, каму споўнілася 18 гадоў і яны ўпершыню прыйшлі на выбары, нават падрыхтавалі сувеніры – кубачкі з выявай расійскай дыпмісіі.
Дарэчы, сёлета вядомы не толькі ўзрост самага маладога выбаршчыка, але і найстарэйшага. У Беларусі гэта жыхарка Гомельскай вобласці Іна Мікалаеўна Калачава. Ёй споўнілася 103 гады. За плячамі шмат, у тым ліку баявыя дзеянні падчас Вялікай Айчыннай вайны ў складзе жаночага авіяпалка. Для яе арганізавалі надомнае галасаванне.
Усяго паступіла 50 просьбаў (каля 10 з іх – у Мінску) аб такіх выездах, і ўсе яны, як запэўніў Барыс Грызлоў, вырашана задаволіць.
Некаторых пажылых людзей і інвалідаў, якім цяжка перамяшчацца самастойна, на ўчасткі прыводзяць сваякі.
Вось заходзіць мужчына з пажылой маці, на плячах вялікі сцяг-трыкалор.
"Гэта традыцыя для мяне. Заўсёды бяру на выбары сцяг. Гэта для мяне свята", - распавёў ён карэспандэнту Sputnik.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСяргей традыцыйна бярэ з сабой трыкалор
голосование на выборах - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Сяргей традыцыйна бярэ з сабой трыкалор
Зваць мужчыну Сяргей, і ён жыве ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. На пытанне аб тым, з якога расійскага рэгіёна паходзіць яго сям’я, заўважыў: "Ды вы ведаеце, бацькі былі ваеннымі. Дзе мы толькі не жылі. Таму цяжка сказаць, адкуль мы. З Расіі!" - растлумачыў Сяргей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМасквіч Сяргей адпачывае ў Беларусі і прыйшоў на ўчастак з дачкой
голосование в минске - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Масквіч Сяргей адпачывае ў Беларусі і прыйшоў на ўчастак з дачкой
Яго цёзка з Масквы прыйшоў на ўчастак з маленькай дачкой Далюшай.
"Першы раз галасую не ў Расіі. Прыехаў у санаторый адпачываць. Вось прыйшоў на ўчастак. Летам тут у вас, вядома, нашмат лепш. Усё квітнее, і сонца, зеляніна вакол", - падзяліўся масквіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа ўчастак для галасавання людзі прыходзяць сем'ямі
голосование на выборах - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
На ўчастак для галасавання людзі прыходзяць сем'ямі
Арганізавана на аўтобусах падвозілі работнікаў расійскіх кампаній, сярод іх быў і транспартны сродак з эмблемай "Газпрома". Гэта для працоўных, якія будуюць знакаміты газпрамаўскі аб’ект на праспекце Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Назіральнік са стажам

Канешне, на ўчастку працуюць назіральнікі. Сярод іх – старшыня грамадскага аб’яднання "Рух Саюз" Сяргей Лушч. Ня першы год ён назірае за расійскімі выбарамі. Раней Лушч ездзіў на ўчасткі ў Расію, назіраў за рэферэндумамі аб далучэнні да РФ у Крыме і Запарожскай вобласці. У пасольстве ў такой якасці ён першы раз. Уражанні пазітыўныя.
"Сапраўды высокая яўка выбаршчыкаў і высокая актыўнасць вельмі. Шмат моладзі галасуе... Ніхто не перашкаджае, не аказвае націск на выбаршчыкаў. Мы не фіксавалі нейкіх інцыдэнтаў або парушэнняў дзеючага выбарчага заканадаўства Расійскай Федэрацыі", - канстатаваў назіральнік.
Ён пагадзіўся з тым, што ў гэтым годзе ўзмоцненыя меры бяспекі ўведзены своечасова. Абстаноўка сапраўды складаная, і яна, відаць, будзе такой і напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2025 годзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня грамадскага аб'яднання "Рух Саюз" Сяргей Лушч
голосование в минске - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Старшыня грамадскага аб'яднання "Рух Саюз" Сяргей Лушч
"Націск будзе толькі ўзмацняцца, нарастаць. Абстаноўка ў макрарэгіёне наўрад ці блізкая да разрадкі. Гэта датычыцца не толькі спецаперацыі, якая праводзіцца Расійскай Федэрацыяй...", - лічыць Лушч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі ў пасольстве ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Чарга вырасла ў Мінску на ўчастку для галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі
Стужка навiн
0