https://bel.sputnik.by/20240317/gryzlo-pastupla-pagroza-ab-padryve-genkonsulstva-rf-u-brestse-1084569503.html
Грызлоў: паступіла пагроза аб падрыве Генконсульства РФ у Брэсце
Грызлоў: паступіла пагроза аб падрыве Генконсульства РФ у Брэсце
Sputnik Беларусь
У нядзелю на тэрыторыі Беларусі грамадзяне Расіі галасуюць на выбарах кіраўніка дзяржавы, адкрыта шэсць выбарчых участкаў. 17.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-17T10:54+0300
2024-03-17T10:54+0300
2024-03-17T13:52+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
выбары
прэзідэнцкія выбары ў расіі
навіны
барыс грызлоў
генконсульства
брэст
расія
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083299324_0:196:2946:1853_1920x0_80_0_0_51224324f861d7d774d0b8f73615c3d4.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Паступіла пагроза аб падрыве Генконсульства Расіі ў Брэсце, аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў журналісту Sputnik.На ўчастках у Мінску і аблцэнтрах прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі, у тым ліку пры садзейнічанні беларускіх сілавых структур.Дыпламат звярнуў увагу, што выбары праходзяць у складаным становішчы.Дыпламат удакладніў, што паведамленне аб мініраванні Генконсульства было непраўдзівым і не паўплывала на галасаванне.Па словах Грызлова, у Беларусі па стане на 10:30 нядзелі прагаласавалі ўжо больш за 2,5 тыс расіян.У рэспубліцы, як падкрэсліў пасол, актыўна галасуе і маладое пакаленне, і людзі ва ўзросце. Напрыклад, у Гомельскай вобласці такое жаданне выказала Іна Мікалаеўна Калачава, якой споўнілася 103 гады. Яна – ветэран, ураджэнка Цвярской вобласці, а зараз жыве ў Беларусі. Для яе арганізавалі надомнае галасаванне.Усяго ў краіне паступіла каля 50 просьбаў аб надомным галасаванні. Пасол запэўніў, што ўсе яны будуць задаволены.Усяго ў краіне, паводле слоў Барыса Грызлова, на консульскім уліку стаяць 50 тыс грамадзян Расіі. Галасаваць могуць не толькі яны, але і ўсе ўладальнікі расійскага грамадзянства. Участкі ў пасольстве ў Мінску і ў абласных цэнтрах адкрыты да 20:00.У нядзелю ў Беларусі праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі. Расіяне, якія жывуць у рэспубліцы, могуць аддаць голас на шасці ўчастках: у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце і Гродне. Для ўдзелу ў галасаванні неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна РФ (унутраны, замежны, дыпламатычны ці службовы).Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце адкрылася ў 1994 годзе. У кастрычніку 2002-га дыпламатычная ўстанова атрымала новую прапіску ў будынку на вуліцы Пушкінскай. Да гэтага часу яно размяшчалася на вуліцы Вароўскага. Са снежня 2021 года генконсульства ў Брэсце ўзначальвае Алег Мурашаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240317/nazralnk-z-belarus-navedal-vybarchyya-chastk-smalenska-1084564781.html
брэст
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083299324_108:0:2839:2048_1920x0_80_0_0_6231d1fa1b32c8033aa1ea9d0f4aaaa9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, навіны , барыс грызлоў, генконсульства, брэст, расія, у беларусі, беларусь, галасаванне, палітыка, грамадства, бяспека, пасольства рф у беларусі, здарэнні, саюзная дзяржава
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, навіны , барыс грызлоў, генконсульства, брэст, расія, у беларусі, беларусь, галасаванне, палітыка, грамадства, бяспека, пасольства рф у беларусі, здарэнні, саюзная дзяржава
Грызлоў: паступіла пагроза аб падрыве Генконсульства РФ у Брэсце
10:54 17.03.2024 (абноўлена: 13:52 17.03.2024) У нядзелю на тэрыторыі Беларусі грамадзяне Расіі галасуюць на выбарах кіраўніка дзяржавы, адкрыта шэсць выбарчых участкаў.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Паступіла пагроза аб падрыве Генконсульства Расіі ў Брэсце, аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў журналісту Sputnik.
На ўчастках у Мінску і аблцэнтрах прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі, у тым ліку пры садзейнічанні беларускіх сілавых структур.
Дыпламат звярнуў увагу, што выбары праходзяць у складаным становішчы.
"Раззлаваная зграя зласліўцаў з недружалюбных краін спрабуе сарваць выбары, дэстабілізаваць абстаноўку... Ёсць пагрозы па тэлефоне, паведамленні аб замініраванні. Такое паведамленне, у прыватнасці, прыйшло ў будынак брэсцкага Генеральнага консульства", - сказаў пасол.
Дыпламат удакладніў, што паведамленне аб мініраванні Генконсульства было непраўдзівым і не паўплывала на галасаванне.
Па словах Грызлова, у Беларусі па стане на 10:30 нядзелі прагаласавалі ўжо больш за 2,5 тыс расіян.
У рэспубліцы, як падкрэсліў пасол, актыўна галасуе і маладое пакаленне, і людзі ва ўзросце. Напрыклад, у Гомельскай вобласці такое жаданне выказала Іна Мікалаеўна Калачава, якой споўнілася 103 гады. Яна – ветэран, ураджэнка Цвярской вобласці, а зараз жыве ў Беларусі. Для яе арганізавалі надомнае галасаванне.
Усяго ў краіне паступіла каля 50 просьбаў аб надомным галасаванні. Пасол запэўніў, што ўсе яны будуць задаволены.
Усяго ў краіне, паводле слоў Барыса Грызлова, на консульскім уліку стаяць 50 тыс грамадзян Расіі. Галасаваць могуць не толькі яны, але і ўсе ўладальнікі расійскага грамадзянства. Участкі ў пасольстве ў Мінску і ў абласных цэнтрах адкрыты да 20:00.
У нядзелю ў Беларусі праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі. Расіяне, якія жывуць у рэспубліцы, могуць аддаць голас на шасці ўчастках: у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце і Гродне. Для ўдзелу ў галасаванні неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна РФ (унутраны, замежны, дыпламатычны ці службовы).
Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце адкрылася ў 1994 годзе. У кастрычніку 2002-га дыпламатычная ўстанова атрымала новую прапіску ў будынку на вуліцы Пушкінскай. Да гэтага часу яно размяшчалася на вуліцы Вароўскага. Са снежня 2021 года генконсульства ў Брэсце ўзначальвае Алег Мурашаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"