https://bel.sputnik.by/20240318/lukashenka-ab-peramoze-putsna-na-vybarakh-prezdenta-rf-vynk-ashalamlyalny-1084625931.html
Лукашэнка аб перамозе Пуціна на выбарах прэзідэнта РФ: вынік ашаламляльны
Лукашэнка аб перамозе Пуціна на выбарах прэзідэнта РФ: вынік ашаламляльны
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў высокі ўзровень арганізацыі выбараў і перадаў падзяку свайго расійскага калегі за працу і арганізацыю выбараў прэзідэнта Расіі на... 18.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-18T12:44+0300
2024-03-18T12:44+0300
2024-03-18T12:44+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
выбары
прэзідэнцкія выбары ў расіі
расія
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
навіны
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084625012_0:0:3073:1730_1920x0_80_0_0_6bb02d842e2f234f41ffced8988e1f7d.jpg
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка назваў ашаламляльным вынік на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.Нагадаем, у нядзелю, 17 сакавіка, у Расіі завяршыліся трохдзённыя выбары прэзідэнта. Паводле даных ЦВК пасля апрацоўкі 99,76% пратаколаў, дзеючны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін набірае 87,29% галасоў.Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама РФ Эла Памфілава афіцыйна вынікі выбараў прэзідэнта РФ будуць падведзены ў чацвер, 21 сакавіка.Па звестках прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, у панядзелак, 18 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па падрыхтоўцы да пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.Перад гэтым мерапрыемствам беларускі лідар паразмаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным.Аляксандр Лукашэнка расказаў, што Уладзімір Пуцін прасіў яго выказаць падзяку ўсім, хто дапамог у арганізацыі выбараў у Беларусі."Выбары прайшлі як нідзе арганізавана. Як бы ні спрабавалі тут нас качнуць і з Захаду, вельмі добрыя вынікі. Пасольства Расіі вельмі добра працавала ў кантакце з нашымі службовымі асобамі", - падкрэсліў беларускі лідар.Пасля чаго дадаў, што галасы абсалютнай большасці выбаршчыкаў былі аддадзены за дзеючага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.Ён таксама звярнуў увагу на тое, што была беспрэцэдэнтна высокая яўка выбаршчыкаў."Пры высокай яўцы такія вынікі ў нейкай ступені нават нечаканыя", - дадаў беларускі лідар.Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што з гэтага трэба зрабіць некаторыя вывады. У прыватнасці, паводле яго слоў, галоўны ўрок у тым, што народам Расіі і Беларусі нельга навязваць чужую волю – "людзі зробяць наадварот".Пасля чаго дадаў, што гэта стала сур’ёзным сігналам краінам Захаду, якія рабілі стаўку на тое, "каб расхістаць знутры Расію, не атрымліваецца расхістаць на фронце – значыць, расхістаць знутры" – і гэта таксама не атрымалася.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240318/lukashenka-pavnshava-putsna-z-peramogay-na-vybarakh-1084623655.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084625012_103:0:2832:2047_1920x0_80_0_0_0dce45ddbb947bfbc7cb945c6f3e264b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, расія, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, грамадства
выбары прэзідэнта расіі – 2024, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, расія, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, грамадства
Лукашэнка аб перамозе Пуціна на выбарах прэзідэнта РФ: вынік ашаламляльны
Беларускі лідар адзначыў высокі ўзровень арганізацыі выбараў і перадаў падзяку свайго расійскага калегі за працу і арганізацыю выбараў прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Беларусі.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка назваў ашаламляльным вынік на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Нагадаем, у нядзелю, 17 сакавіка, у Расіі завяршыліся трохдзённыя выбары прэзідэнта. Паводле даных ЦВК пасля апрацоўкі 99,76% пратаколаў, дзеючны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін набірае 87,29% галасоў.
Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама РФ Эла Памфілава афіцыйна вынікі выбараў прэзідэнта РФ будуць падведзены ў чацвер, 21 сакавіка.
Па звестках прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, у панядзелак, 18 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па падрыхтоўцы да пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
Перад гэтым мерапрыемствам беларускі лідар паразмаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным.
"Толькі што перагаварыў з Прэзідэнтам Расіі, павіншаваў яго з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Расійскай Федэрацыі", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што Уладзімір Пуцін прасіў яго выказаць падзяку ўсім, хто дапамог у арганізацыі выбараў у Беларусі.
"Выбары прайшлі як нідзе арганізавана. Як бы ні спрабавалі тут нас качнуць і з Захаду, вельмі добрыя вынікі. Пасольства Расіі вельмі добра працавала ў кантакце з нашымі службовымі асобамі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Пасля чаго дадаў, што галасы абсалютнай большасці выбаршчыкаў былі аддадзены за дзеючага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
"Вядома, вынік ашаламляльны", - пракаменціраваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што была беспрэцэдэнтна высокая яўка выбаршчыкаў.
"Пры высокай яўцы такія вынікі ў нейкай ступені нават нечаканыя", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што з гэтага трэба зрабіць некаторыя вывады. У прыватнасці, паводле яго слоў, галоўны ўрок у тым, што народам Расіі і Беларусі нельга навязваць чужую волю – "людзі зробяць наадварот".
"Таму не ўдалося вядомым сілам навязаць гэту волю расіянам, перш за ўсё. Яны малайцы, з’ядналіся ў гэты перадвыбарчы перыяд і паказалі, хто ў доме гаспадар", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што гэта стала сур’ёзным сігналам краінам Захаду, якія рабілі стаўку на тое, "каб расхістаць знутры Расію, не атрымліваецца расхістаць на фронце – значыць, расхістаць знутры" – і гэта таксама не атрымалася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"