https://bel.sputnik.by/20240318/lukashenka-ab-vybarakh-u-rf-sts-chamu-pavuchytstsa--vdea-1084631371.html
Лукашэнка аб выбарах у РФ: ёсць чаму павучыцца – відэа
Лукашэнка аб выбарах у РФ: ёсць чаму павучыцца – відэа
Sputnik Беларусь
Адміністрацыя расійскага лідара бліскуча спланавала і арганізавала выбарчы працэс, у той час як дзеючы прэзідэнт РФ неймаверна шмат працаваў асабіста... 18.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-18T14:17+0300
2024-03-18T14:17+0300
2024-03-18T14:17+0300
выбары прэзідэнта расіі – 2024
саюзная дзяржава
выбары
прэзідэнцкія выбары ў расіі
відэа
аляксандр лукашэнка
расія
палітыка
уладзімір пуцін
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084628962_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_6a61b4dfcb5aac115cfd00ae7f4549e3.jpg
Цяперашняя электаральная кампанія ў РФ – гэта навука для Беларусі напярэдадні выбараў 2025 года, заявіў прэзідэнт Беларусі на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы УНС.Беларускі лідар даручыў максімальна ўважліва вывучыць, як рыхтаваліся і праводзіліся расійскія выбары, а аб сваім расійскім калегу сказаў, што Уладзімір Пуцін "неймаверна шмат" працаваў у ходзе перадвыбарнай кампаніі, калі асабіста аб’ехаў усю тэрыторыю Расіі, адказваючы на актуальныя пытанні суайчыннікаў.Ён таксама расказаў, што па дамоўленасці з расійскім прэзідэнтам беларусы будуць уключаны ва ўсе расійскія праграмы, аб запуску якіх Пуцін аб’явіў, выступаючы з пасланнем Федэральнаму сходу.Аб’ём гэтых планаў – каля 9 трлн рублёў, і грамадзяне Беларусі ў іх могуць быць задзейнічаны, адзначыў беларускі лідар.У сумесных планах беларускага і расійскага боку – таксама будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі, пра што Пуцін таксама казаў у пасланні. Яна пойдзе "ад Масквы праз Мінск і, як я яго прашу, да Брэста", дадаў Лукашэнка.Паводле слоў беларускага лідара, сумесная работа чакаецца вялікая, "але нам трэба будзе прайсці яшчэ і свае выбары ў 2025 годзе".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/12/1084628962_300:0:1200:675_1920x0_80_0_0_89864cd516753c2cc6125498594f7fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары прэзідэнта расіі – 2024, саюзная дзяржава, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, відэа, аляксандр лукашэнка, расія, палітыка, уладзімір пуцін, у беларусі, беларусь, видео
выбары прэзідэнта расіі – 2024, саюзная дзяржава, выбары, прэзідэнцкія выбары ў расіі, відэа, аляксандр лукашэнка, расія, палітыка, уладзімір пуцін, у беларусі, беларусь, видео
Лукашэнка аб выбарах у РФ: ёсць чаму павучыцца – відэа
Адміністрацыя расійскага лідара бліскуча спланавала і арганізавала выбарчы працэс, у той час як дзеючы прэзідэнт РФ неймаверна шмат працаваў асабіста, аб’ехаўшы ўсю тэрыторыю краіны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Цяперашняя электаральная кампанія ў РФ – гэта навука для Беларусі напярэдадні выбараў 2025 года, заявіў прэзідэнт Беларусі на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы УНС.
Беларускі лідар даручыў максімальна ўважліва вывучыць, як рыхтаваліся і праводзіліся расійскія выбары, а аб сваім расійскім калегу сказаў, што Уладзімір Пуцін "неймаверна шмат" працаваў у ходзе перадвыбарнай кампаніі, калі асабіста аб’ехаў усю тэрыторыю Расіі, адказваючы на актуальныя пытанні суайчыннікаў.
"Ёсць чаму павучыцца. Мабілізаваны і з’яднаны былі ўсе – па плане Адміністрацыі прэзідэнта. Усе патрыятычна выступілі і выдалі выдатны вынік. Для нас гэта ўрок", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Ён таксама расказаў, што па дамоўленасці з расійскім прэзідэнтам беларусы будуць уключаны ва ўсе расійскія праграмы, аб запуску якіх Пуцін аб’явіў, выступаючы з пасланнем Федэральнаму сходу.
Аб’ём гэтых планаў – каля 9 трлн рублёў, і грамадзяне Беларусі ў іх могуць быць задзейнічаны, адзначыў беларускі лідар.
У сумесных планах беларускага і расійскага боку – таксама будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі, пра што Пуцін таксама казаў у пасланні. Яна пойдзе "ад Масквы праз Мінск і, як я яго прашу, да Брэста", дадаў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага лідара, сумесная работа чакаецца вялікая, "але нам трэба будзе прайсці яшчэ і свае выбары ў 2025 годзе".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"