Лукашэнка павіншаваў унутраныя войскі МУС з прафесійным святам

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2024
Падпісацца
Беларускія ўнутраныя войскі ўваходзяць у структуру МУС і вырашаюць шырокі спектр задач, пачынаючы з аховы грамадскага парадку і завяршаючы аховай стратэгічных аб’ектаў.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў байцоў і ветэранаў унутраных войск МУС з днём іх утварэння, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
"Вы несяце нялёгкую службу ў кругласутачным рэжыме, забяспечваючы грамадскую бяспеку, ахоўваючы асабліва важныя дзяржаўныя аб’екты, абясшкоджваючы і знішчаючы выбухованебяспечныя прадметы", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, унутраныя войскі ўдзяляюць асаблівую ўвагу выхаванню маладых абаронцаў радзімы, якія знаходзяцца ў ваенна-патрыятычных клубах. Таксама дзякуючы сваім баявым магчымасцям і ўзроўню падрыхтоўкі байцы ўнутраных войск забяспечваюць правапарадак і ахоўваюць мірных грамадзян.
Асобныя словы падзякі беларускі лідар адрасаваў ветэранам унутраных войск, якія ўнеслі свой уклад у фарміраванне гэтай структуры.
"Як эстафету доблесці і гонару, вы перадаеце новаму маладому папаўненню традыцыі і свой бясцэнны жыццёвы вопыт", - адзначыў Лукашэнка.
На яго думку, трэба з павагай ставіцца баявому брацтву, цярпенню, самаахвяраванню і прафесіяналізму ўсіх пакаленняў байцоў унутраных войск.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы падзякаваў ім за службу і пажадаў здароўя, а таксама поспехаў у справе служэння роднай краіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі Алмаз і Расгвардыя разам трэніраваліся вызваляць заложнікаў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларускі "Алмаз" і Расгвардыя разам трэніраваліся вызваляць заложнікаў
Стужка навiн
0