https://bel.sputnik.by/20240319/kantrol-za-peramyashchennem-asob-u-pagranzone-zmotsneny-na-podn-belarus-1084654788.html
Кантроль за перамяшчэннем асоб у пагранзоне ўзмоцнены на поўдні Беларусі
Кантроль за перамяшчэннем асоб у пагранзоне ўзмоцнены на поўдні Беларусі
Sputnik Беларусь
Улады Гомельскай вобласці адзначаюць, што абмежавальныя мерапрыемствы маюць планавы характар. 19.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-19T12:55+0300
2024-03-19T12:55+0300
2024-03-19T12:55+0300
беларусь
гомельская вобласць
мяжа
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069440252_0:143:2736:1682_1920x0_80_0_0_91e4cc1d7f28c259f95e4863f032ed28.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларускія пагранічнікі на паўднёвым усходзе краіны ўзмацнілі кантроль за перамяшчэннем фізічных асоб і абмежавалі іх знаходжанне ў пагранпаласе ў трох раёнах, паведамілі ў Telegram-канале Гомельскага аблвыканкама "Гомельшчына афіцыйна".Разам з тым адзначаецца, што гэтыя меры маюць планавы характар. Таксама ў паведамленні гаворыцца, што кантрольныя функцыі супрацоўнікі Гомельскай пагрангрупы будуць выконваць як на аўтамабільных, так і чыгунках.Мясцовыя ўлады ўдакладнілі, што грамадзяне Беларусі змогуць уязджаць у памежную зону па беларускім пашпарце, вадзіцельскім пасведчанні, ваенным білеце або службовым пасведчанні. Што да іншаземцаў, то для ўезду ў пагранзону ім спатрэбіцца пропуск. Аформіць яго можна на адзіным партале электронных паслуг.Разам з тым, для памежнай бяспекі часова абмежаваны ўезд ці ўваход, а таксама знаходжанне грамадзян у памежнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, якія мяжуюць з Украінай. Выдача пропускаў таксама прыпынена.Жыхароў памежжа папрасілі з разуменнем паставіцца да выканання памежнікамі сваіх службовых задач.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/18/1069440252_152:0:2584:1824_1920x0_80_0_0_0b02459e7fc08949169e7d01cf3acbbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, гомельская вобласць, мяжа, бяспека, грамадства
беларусь, гомельская вобласць, мяжа, бяспека, грамадства
Кантроль за перамяшчэннем асоб у пагранзоне ўзмоцнены на поўдні Беларусі
Улады Гомельскай вобласці адзначаюць, што абмежавальныя мерапрыемствы маюць планавы характар.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларускія пагранічнікі на паўднёвым усходзе краіны ўзмацнілі кантроль за перамяшчэннем фізічных асоб і абмежавалі іх знаходжанне ў пагранпаласе ў трох раёнах, паведамілі ў Telegram-канале Гомельскага аблвыканкама "Гомельшчына афіцыйна".
Разам з тым адзначаецца, што гэтыя меры маюць планавы характар. Таксама ў паведамленні гаворыцца, што кантрольныя функцыі супрацоўнікі Гомельскай пагрангрупы будуць выконваць як на аўтамабільных, так і чыгунках.
Мясцовыя ўлады ўдакладнілі, што грамадзяне Беларусі змогуць уязджаць у памежную зону па беларускім пашпарце, вадзіцельскім пасведчанні, ваенным білеце або службовым пасведчанні. Што да іншаземцаў, то для ўезду ў пагранзону ім спатрэбіцца пропуск. Аформіць яго можна на адзіным партале электронных паслуг.
Разам з тым, для памежнай бяспекі часова абмежаваны ўезд ці ўваход, а таксама знаходжанне грамадзян у памежнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, якія мяжуюць з Украінай. Выдача пропускаў таксама прыпынена.
Жыхароў памежжа папрасілі з разуменнем паставіцца да выканання памежнікамі сваіх службовых задач.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"