https://bel.sputnik.by/20240319/lukashenka-dasto-uznagarod-senatara--deputata-1084648597.html
Лукашэнка ўдастоіў узнагарод сенатараў і дэпутатаў
Лукашэнка ўдастоіў узнагарод сенатараў і дэпутатаў
Sputnik Беларусь
Адпаведны ўказ аб узнагароджанні медалямі і ордэнамі кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў у панядзелак. 19.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-19T09:44+0300
2024-03-19T09:44+0300
2024-03-19T11:04+0300
навіны
узнагароды
аляксандр лукашэнка
лілія ананіч
уладзімір андрэйчанка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:28:3058:1748_1920x0_80_0_0_6564f1b3d3d3353e0b78000f93b6531b.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі ўдастоены ўзнагарод за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Там удакладнілі, што гэта вынікае з указу №99, падпісанага сёння прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.Згодна з дакументам, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўзнагароджаны Ордэнам Айчыны І ступені. Намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ніжняй палаты парламента Аляксандр Маркевіч удастоены ордэна Пашаны.У пераліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" значацца дзесяць прозвішчаў. Сярод іх, у прыватнасці, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, старшыня пастаяннай камісіі СР па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец і старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацпытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч.Медалі "За бездакорную службу" ІІІ ступені ўдастоены намеснік старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ ніжняй палаты парламента Лілія Ананіч, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Васількоў.Таксама гэтай высокай узнагародай адзначаны старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч і начальнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з пастаяннай камісіяй па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Таццяна Корзун.Акрамя таго, сваім указам кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровыя званні. У прыватнасці, старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк удастоены звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".Заслужаным урачом стала старшыня пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак.Старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілу Русаму прысвоена званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:0:2448:1836_1920x0_80_0_0_22d2d2a9ebbf7ef84e90b446e812ef0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , узнагароды, аляксандр лукашэнка, лілія ананіч, уладзімір андрэйчанка
навіны , узнагароды, аляксандр лукашэнка, лілія ананіч, уладзімір андрэйчанка
Лукашэнка ўдастоіў узнагарод сенатараў і дэпутатаў
09:44 19.03.2024 (абноўлена: 11:04 19.03.2024) Адпаведны ўказ аб узнагароджанні медалямі і ордэнамі кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў у панядзелак.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі ўдастоены ўзнагарод за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Там удакладнілі, што гэта вынікае з указу №99, падпісанага сёння прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
Згодна з дакументам, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўзнагароджаны Ордэнам Айчыны І ступені. Намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ніжняй палаты парламента Аляксандр Маркевіч удастоены ордэна Пашаны.
У пераліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" значацца дзесяць прозвішчаў. Сярод іх, у прыватнасці, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, старшыня пастаяннай камісіі СР па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец і старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацпытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч.
Медалі "За бездакорную службу" ІІІ ступені ўдастоены намеснік старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ ніжняй палаты парламента Лілія Ананіч, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Васількоў.
Таксама гэтай высокай узнагародай адзначаны старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч і начальнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з пастаяннай камісіяй па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Таццяна Корзун.
Акрамя таго, сваім указам кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровыя званні. У прыватнасці, старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк удастоены звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Заслужаным урачом стала старшыня пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак.
Старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілу Русаму прысвоена званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"